З агідай кіўнуў на вёдры:
Сотню эмаліраваных бачкоў заказаў замест гэтага барахла. Будзем з табой іх ставіць пад кожныя дзверы, і розныя фіфы перастануць круціць носам, што смярдзіць ім пад дзвярыма, што мух у пад'ездах разводжу ім — бачкі мыць зусім лёгка! Прыходзь, чакаю!
Увесь сабраны, як сціснутая спружына, невялічкі і хударлявы былы маёр з кароткім сівым бобрыкам на загарэлай галаве энергічна пакрочыў да сваёй драўлянай будкі, якая тырчала сярод падворка,— дзеці заўсёды то барабанілі, то з'язджалі з яе спічастага бляшанага даху.
Азлобленасць адстаўніка на дзяцей перадалася ўжо і Лаўрэну. «А і на самай справе, хібо і я сваім не перашкаджаю? Шчэ як! Перашкаджаю сынам, перашкаджаю нявесткам, а мо і шчэ каму і толькі з-за таго, што жыву на свеце!»
Ён са злым і горкім абурзннем паківаў галавой, цяжка ўздыхнуў ды поўны адчаю павалокся ў пад'езд на свой гэтак абрыдлы трэці паверх.
Адкуль чакаць хоць якіх-небудзь перамен? Няўжо будзе цягнуцца так дзень у дзень і цяпер?
6
Дома Кіра падала пісьмо:
Я падумала, што нам з Уладзікам пакет адрасаваны, і распя-чатала, бо вы ж ніколі іх не атрымлівалі, як у нас жывяце. Прабачце, Лаўрэн Яфімавіч, так ужо атрымалася!
Ён, здзіўлены, узяў паперу.
Нічого-нічого...
У каляровым канверце з малюнкам салдата ў касцы ды з лічбай «З5» ляжаў стандартны лісток глянцаванай паперы, дзе было старанна надрукавана залатымі літарамі: «Паважанаму ветэрану Вялікай Айчыннай вайны тав. Маркевічу Л. Я. Сардэчна просім Вас, шаноўны Лаўрэн Яфімавіч, прыбыць у школу нумар 22 для спаткання з нашымі выхаванцамі з выпадку трыццаціпяцігоддзя з дня Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Старшыня клуба «Пошук» — Зіна Грыцук».
Яшчэ там стаяла дата сустрэчы са школьнікамі, гадзіна ды нават мінуты. Адным словам, паперу такую ён атрымліваў першы раз у сваім жыцці.
Прачытаўшы ўсё некалькі разоў, перапалоханы Лаўрэн бездапаможна ўзглянуў на нявестку.
Укладваючы не абы-якую надзею ў яго паход у школу, Кіра параіла:
Трэ ісці.
Мне-е?
А каму ж?!
Такому старо-ому?
Ветэранаў маладых цяпер не бывае. Чакаюць вас праз пяць дзён. А заўтра — якраз дарэчы — вам, Лаўрэн Яфімавіч, уставяць новыя пратэзы з каронкамі, і выгляд будзеце мець цалкам нават прызваіты, каб людзям паказацца.
Што ты, дзіця, такое гаво-орыш?! Нашто мне той вы-ыгляд?!
Няпраўда!
А-ай, выду-умваеце!..
Выходзіць, трэба ісці абавязкова. Інакш і не мяркуйце, а — схадзіце! I Уладзік тое самае сказаў бы, каб дома быў. Пра што гаварыць, вам надта карысна схадзіць! Крыху развеецеся, чаго вы яшчэ ўпіраецеся?! Ідзіце, не сумнявайцеся!
А ён нават не сумняваўся. Было ўсё куды прасцей. Яго ахапіў самы звычайны страх. Гэтак зрабілася страшна, што аж па целе разлілася мляўкасць, ногі перасталі слухацца, ад чаго вымушаны быў гупнуць на крэсла.
1
Прывялі яго ў чацвёрты клас.
Лаўрэн быў з неакуратна паголенай электрабрытвай шыяй і кады-ком. Яго твар хоць і не меў маршчын, затое праз шэрую з карыч-невымі плямкамі окуру на лбе выпіраўся чэрап, а сівыя валасінкі тырчалі з вушэй ды ноздраў.
Дзеці апранулі яго ва Уладзікаў цёмны касцюм з камізэлькай ды ў белую кашулю з гальштукам, на якім віднеліся ў авале пальмачкі з бліскучкамі.
Гэтак прыбраны ветэран апусціўся нязграбка перад вучнямі — куды паказала настаўніца, маладзенькая Ліпа Вацлаваўна,—за стол і першым чынам здзівіўся.
А дзе ж у школьным класе галоўнае — парты?
Перад ім на тонкіх ножках сінелі столікі і свяціліся сцены з партрэтамі ды плётачкамі нейкіх раслінак — доўгіх, бы тонкія пастроначкі. Пульхныя дзіцячыя твары бытта хто вылепіў з першага-тунковай мукі з дабаўленнсм жаўтка, а ў бесклапотных маладзенькіх вачах — чыстых, як слязінка,— Лаўрэн не заўважыў аніякага здзіў-лення ці хоць бы зацікаўленасці тым, што да іх у клас завітаў ста-ронні чалавек. Бытта такое адбывалася тут кожны дзень, бытта ўсё-ўсё яны ўжо бачылі, ведалі і спазналі. Вучні ды вучаніцы з паказной пакорлівасцю і прыхаванай насцярожанасцю покуль што нядобра-зычліва зыркалі на яго ды чакалі.
Падобная на Кіру Ліпа Вацлаваўна аб'явіла:
Рабяты! Перад вамі зараз выступіць праслаўлены ветэран Вялікай Айчыннай вайны, выступіць усімі ў горадзе паважаны і добра вядомы Лаўрэн Яфімавіч Маркевіч! Давайце ж, рабяты, дружна яму папляскаем — гэтак вітаючы ў нашым класе!
Апладысменты былі рэдкія.
А цяпер папросім яго ўзяць слова!
Читать дальше