Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Толькі Лаўрэн адчуў, што гэтым выпешчаным, на катлетачках, грэчневай кашы ды апельсінчыках з мандарынчыкамі выгадаваным мамчыным хлопчыкам ды дзяўчаткам надта ж будзе нецікава, калі пачне ён зараз маляваць, як на цыбатым сваім возіку з высокім пад'ёмам ды з моцнымі дубовымі коламі на жалезных абадах раз'язджаў па гразі разбітых франтавых дарог. А лгаць не ўмеў.

Э-э, на якім там «браневіку»!.. Не, дзеці. Я пры конях усяго быў.

Падумаўшы, дадаў, уздыхаючы:

З імі мяне доля звязала на вайне. Аж на чатыры ці на пяць месяцаў.

Арлоўскія рысакі ў вас былі, якіх у кіно паказваюць? — азваўся другі бойкі знаток з задняга століка.

Якія там «рысакі»!.. Ашчэ і «арлоўскія», ха!.. К таму часу, дзеці, нашых коней амаль усіх падчыстую выбілі. На трафейных больш ваявалі — сабраных немцамі з усяго свету. Атрымаеш такого, а ён — бы нямко! I як тыя людзі з імі дамаўляліса?!. Бывало, пройдзе добрых пару тыдняў, покуль такая каняка пачне сяк-так разумець цябе па-руску, слухацца твайго «тпр-р-ру!», «но!», «пайшоў», «стой!» ці — «дай ногу!» Покуль уваб'еш усё гэто ў яго, то намэнчышса, што хоць ты гвалт крычы. А карысці з тваіх старанняў — мало. Толькі, бывало, давядзеш яго да ладу, а каня твайго — трах! — і забіло. Сколькі бо прайшло праз мае рукі за тыя чатыры ваенныя месяцы, дай бог памяць!

Лаўрэн хвіліну думаў.

Гнядую кабылку — ля Пазнані снарадам угробіло. Ага, на маршы якраз, і вечарам. Шустранькая была ды разумная — бы іншы чалавек. Пачнеш да яе гаварыць, то вушкі свае адразу настаўбур-чыць, храпы тыя раздзьме ды ўважліво слухае. Бо коні, дзеці, быва-юць разумнейшыя нават за людзей, толькі ніц не гавораць. I гэтая адно сказаць нічого не магла, затое ўсё разумела лепш за нас. А цягнула як, і ўсё подбегам. Напэўно, верхавой была, а як трапіла ў абоз, невядомо. Пасля яе заімеў буланаго. На гэты раз зусім што іншае атрымаў. От, якоесьці мяло, а не конь. Клубы высокія, лапаткі доўгія, а бакі запалыя, бы ў галоднай ваўчыцы. Корміш яго, падлу, не корміш, а ён — аднолькавы. Хоць выгляд меў і люты, а быў надто ж павольны ды рахманы. Небараку пад Шнайдэнмюле цэлы правы бок вырвало. Самалёты адляцелі. Вылез я з ровіка, атрахнуўся з зямлі, падыходжу да свае фурманкі, а ён — гатоў. Нават стрэльбы не даставаў з воза. А трэцяго каня — сівого і з лысінай — ужэ ў самым Бярліне ліпай прыдавіло. Ліпа і не старая, але камлём хрыбет яму пераламало. Адно яго мало зусім помню — тыдні з два ці нават менш, бедны, у мяне і паслужыў. Праўда, раз за плячо, дурань, укусіў мяне, новую фуфаечку парваў, таму і памятаю яго шчэ. Доўго сінякі папанасіў ад яго, заразы, ой, доўго!.. Выходзіць, усяго іх тры меў.

Ківаючы галавой, ветэран цяжка ўздыхнуў:

Ох, і гінулі тады коні, ох, і гі-іблі — страх! А шкада было іх — бы людзей.

У класе запанавала спачувальнае маўчанне. Аднак Лаўрэн сэрцам адчуў, што гаварыў зараз гэтым хлопчыкам і дзяўчаткам хоць і пра вайну, ды ўсё яшчэ вайна яго была далёка не тая, якую маладзенькія слухачы патрабавалі.

2

Выручыць яго ўзялася настаўніца.

I ўвогуле, Лаўрэн Яфімавіч, з коньмі, мабыць, было вам не соладка на вайне! Усе брыклівыя, упартыя, а некаторыя яшчэ, як вы самі тут гаварылі, кусачыя ды не слухаюцца! Яшчэ церпкім потам ад іх нясе,— зморшчыла яна востры носік.— А тут трэба па немцах страляць! I трэба глядзець, каб не прарваліся п'яныя фашысты ды не зайшлі ў тыл, праўда?

Лаўрэн са здзіўленнем паўзіраўся на дробную кабетку — ну да чаго ж яна падобная на Святланку з яе дзіцячымі пытаннямі. Нават у вачах пярэдніх хлопчыкаў улавіў усмешку, бытта вучні сваю настаўніцу папракалі — падумаеш, знайшла клопат, пхі-і!

Той самы пуцалаваты піянер не адставаў:

Раскажыце, а як у партызаны набіралі? Прымалі туды ўсіх, хто хацеў?

Ашаломлены пытаннем, Лаўрэн задумаўся. Яго ўзялася выручаць настаўніца зноў:

Самойла, я ж вам у класе талкавала пра гэта неаднойчы! Мы ўжо з вамі гэта праходзілі і вы павінны ведаць! Забыў? Так слухай! У пачатку вайны, трэцяга ліпеня,— запамятайце гэтую, дзеці, дату назаўсёды, яна вам яшчэ не раз на экзаменах спатрэбіцца, калі станеце потым у інстытуты свае паступаць,— па радыё выступіў да народа таварыш Сталін з заклікам. I тады савецкія людзі адразу пай-шлі ў лес! Цяпер табе ясна?

Я-асна!

Зразуме-ела!

Да Самойлы нічога ніколі не даходзіць!

Затое — да цябе даходзіць!..

Лаўрэну так і захацелася рубануць: ну, а каб Сталін не выступаў па радыё трэцяга ліпеня, то і партызанаў не было б? Што ты гаворыш, кабета! Але ж змаўчаў — не выпадала ставіць маладую настаўніцу ў няёмкае становішча.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x