З-за прэнтаў суседняга вальера пацягнулася да Лаўрэна на гібкай шыі ласая мыса з раздвоенай губой «карабля пустыні». Пачаставаў крохкім ласункам і гэтага мяшанца лебедзя з мядзведзем, як вярблюда ахрысцілі калісьці салдаты з яго «плютона».
Наздраватыя кавалкі грыба дасталіся нават амерыканскаму бізону ды нейкаму заморскаму буйвалу -- абодва яны праглынулі іх таксама са смакам.
5
Змахнуўшы з курткі белыя крошкі, Лаўрэн цяжка ўздыхнуў ды паволі павалокся дамоў, а тая самая згрызота агарнула яго зноў. Яшчэ адчуў такую стомленасць, што ледзьве змог перастаўляць па тратуары анямелыя ногі. Падумаў:
«Зх, Лаўрэне, Лаўрэне, а ты шчэ хацеў прасіцца возчыкам у звярынец! Куды табе, пень трухлявы, у твае гады лезці да тых коней і вазоў? Які дырэктар стане з табой нават гаворку пра гэто заводзіць?!»
Горкі голас у ім яшчэ і пакпіў:
«Калі ты ім нябось патрэбен быў, твае гады лічыліся козырам — у прэзідыум цябе запрашалі заўсёды! У газетах, па радыё мо з дзесяць разоў упаміналі! Калі табе зара трэ чаго-небудзь, твае гады ўжэ перапонай становяцца — от як на свеце бывае!»
На аўтобусным прыпынку стаяла маладзічка з хлопчыкам. Крыху меншы за Уладзікавага Ігара аршын з шапкай біў кулаком па камлі каштана і дапытваўся:
Ма-ам, а хто ето здзе-елаў?
Маці прамаўчала.
Лаўрэну ўспомнілася, як учора пад вечар спаткаў у двары ўнука з хлебам, намазаным маслам. Хацеў прыласкаць, але спахапіўся. Толькі не выцерпеў, каб не спытацца:
«Чаму ж ты, унучак, адзін?»
«Та-ак!»
«Дзе твой друг, Валерка?»
«Адстойваць пайшоў».
«Каго-о?»
«Куток. Муку на сябе высыпаў!»
Вечарам Кіра за нешта яго нашлёпала. Пачакаўшы, калі нявестка выйшда ў другі пакой, унуку паспачуваў:
«Ну, цяпер будзеш гжэчны?»
Ігар хвіліну падумаў:
«А ты, дзеду, адгадай!»
Кіра ўвайшла зноў і гутарку ім папсавала. Тым часам на прыпынку малы патрабаваў свайго:
«Ма-амка, а хто ето здзе-елаў?
Само вырасло, сынок.
Цаму-у?
Бо расло, расло і вырасло!
А цаму-у?
Ай, не дуры мне галавы!..
Ад адчування непапраўнай страты, ад жалю Лаўрэну аж забіла дыханне. Спатрэбілася ўся сіла волі, каб узяць сябе ў рукі ды не расплакацца, ці — не завыць на вуліцы.
Перад домам у лыжным касцюме ўвіхаўся Аляксей Аляксандравіч са старымі вёдрамі ў руках. Гэты чалавек усю вайну праслужыў у штабах. Што такое штаб, Лаўрэн дакладна не ведаў і ўжо не стараўся даведацца. У адным быў абсалютна ўпзўнены — штосьці надта важнае. Як запамяталася яму яшчэ з часоў вайны, нават медсанбатаўскае начальства гэтае слова вымаўляла з пашанай ды і параненыя яго як бы баяліся. З той пары ў Лаўрэна да штабістаў сядзела такая насцярожаная павага, што адчуў яе і цяпер, пры кепскім настроі.
— Вітаю, Маркевіч, цябе! — спаткаў яго, бытта добрага знаёмага, былы маёр.
I адразу дзелавіта:
Ну, нздумаў да мяне на працу?
Хто яго ведае...
Шчэ не-е?
Чаго цягнеш?
Усё неяк так...
Ага, не адважваешся! Усё трусіш! Усё хаваешся! А яшчэ франтавік!
Адно цяпер Лаўрэн успомніў пра школьніц.
А ў вас, Аляксей Аляксандравіч, вучаніцы былі таксама нядаўна? — ён не без прыемнасці раптам адзначыў, што вайна з гэтым, хоць і былым маёрам ды штабістам, як бы звязала яго назаўсёды адной вяровачкай.— Чаго яны ўздумалі нас перапісваць?
Каго-о?
Тых, хто на вайне быў.
А-а!
Былы маёр паўзіраўся ўдаль ды скрывіўся.
Сам падумай!
Хто яго ведае...
Не здагадваешся?
Аніяк.
Ха, ён і не датумкае!
То скажыце!
— Адстрэл ветэранаў будзе!
Лаўрэн жахнуўся:
Адстрэ-эл?
Але!
Які-і?
Такі самы!
Што вы гаво-орыце, Аляксей Алякса-андравіч, ці ж такое можа бы-ыць?!
А ведаеш, чаму? Бо ветэранаў жыве яшчэ надта многа, сяму-таму яны вельмі перашкаджаюць, і маладыя не ведаюць, што рабіць з імі!
Ты не заўважаеш нават гэтага? Святая наіўнасць і сіні чулок. — куды ж ты глядзіш?! Ці — вачэй не маеш?! Бо я гэта бачу на кожным кроку! Калі на якую гадавіну апрану кіцель з рэгаліямі, мае адразу: «Зноў за свае ты бразгалкі? З-за гераізацыі мінулага цяпер нават добрага фільма па целіку не ўбачыш — усё пра вашыя падзеі і паходы круцяць, як ім не абрыдне! Да касаў на чыгунцы, у аэрапорце, на аўтобусных станцыях не падступіцца з-за ветэранаў! Месца ў гасцініцы зараз людскага не атрымаеш з-за вас — так і лезеце, бы тая саранча, са сваімі зялёнымі кніжачкамі!» Во як яны!
Ну, суседзе, надумаешся да мяне — калі ласка, прыму з вялікай радасцю і адразу цябе запушчу ў дзела! Нават падабраў табе пару блокаў. Тут, недалёка.
Читать дальше