Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нічого, Колік на Далёкім Усходзе навучыцца людзей бачыць не па-кніжнаму. Галоўнае — кірунак трымае правільны. Але ж ты глядзі, як перадаецца ўсё нашым дзецям, як яны лёгко падхопліваюць тое, што перажылі бацькі і дзяды! Што за сіла прымушае іх пра ўсё помніць, бы тую Святланку — пра перажыванні бабы Ніны ў час акупацыі?!.»

2

Надта падбадзёраны сынавымі паперкамі, Лаўрэн асцярожна іх запіхнуў у кішэню зноў ды стаў азірацца — дзе ён. Бытта з таго свегу, даляцелі да Лаўрэна зладжаныя галасы харавой песні і абудзілі яго цалкам.

Ён ужо ведаў — пакуль дазваляла надвор'е, гродзенскія пенсіяне-ры з тых, хто жвавейшы, прыходзілі аж сюды ўбіваць спяваннем свой час. У маладыя гады на вячорках Лаўрэн любіў падпяваць другім голасам, маючы да гэтага ні з чым не параўнальную асалоду. Таму зараз нагадаліся часіны, калі ён, уміратвораны, супакоены ды шчаслізы вяртаўся з такіх вячорак да сябе на хутар.

Божа ты мой, што можа рабіць з чалавекам песня!

Пацягнула Лаўрзна зараз жа падхапіць за аднагодкамі «Распра-гайце, хлопцы, коней!». На тое ён меў час і адпаведны настрой. Але ж тупаць да лавачак каля заасфальтаванай дарожкі не выпадала — сярод харыстаў знаёмых не меў, а заводзіць новых — позна.

Дарожку з лавачкамі Лаўрэн пачаў асцярожна абмінаць і ўбачыў хлопчыкаў.

Малыя як на пажар зляталіся чагосьці да ядлоўчыкаў. Лаўрэн насцярожана пакіраваў таксама туды, бо адразу падумаў: а ці не здзекавацца з ката ці сабакі бягуць і гэтыя шурцы, бы той Сашка — п'яніцы суседа сынок?

Не, на гэты раз школьнікі нічога кепскага не рабілі. Заглянуўшы малым цераз галовы, Лаўрэн спачатку сваім вачам не паверыў — няўжо перад ім дажджавы грыб?

Ён — галавач!

Што ж, грыбы выгоду любяць і макрыну. Столькі стаяла цяплынь ды гэтак лілі дажджы — спорныя, ціхія, абложныя...

Але ж і выперла яго, глядзі,— каля самай дарогі, кудой заўсёды швэндае народ.

Грыб быў вялізны. Кілаграмаў на пяць, а мо і на ўсе шэсць. Колькі Лаўрэн жыў на свеце, а такога яшчэ не бачыў — хоць ты на яго бензапілу валачы. Лаўрэн адно чуў, што вырастаюць і такія — з добрую мужчынскую галаву. Яго дзед, казалі бацькі, прывалок падобны з Бабінага Гаю ды надта ўразіў вёску — цэлы тыдзень людзі мелі аб чым пасля гаварыць ды зайздросціць. Потым яшчэ доўга, калі трэба было што-небудзь успомніць, вясковец тлумачыў суседу падзею такімі словамі:

«Здарыласа гэто ашчэ тады, калі Маркевіч-плытагон велькаго галавача з Бабінаго Гаю прывалок!»

Зараз Лаўрэн са шкадаваннем падумаў: ого, колькі было б у сям'і радасці, калі б такое багацце прыпёр і ён з зялёнадалінскага лесу дадому. Старанна выварыўшы, засмажыць, тады смаката — не на адзін дзень!

Дзедушка, што гэта такое?! — дапытвалі напалоханыя хлопчыкі.

У-ух, карака-аціца-а!

З космасу ўпала, праўда?

З лётаючай талеркі?

Учора палякі[ 41 41 Жыхары Брэста і Гродна прымаюць праграму тэлебачання ПНР ] па целіку паказвалі, як вывалілася штось белае з яе,— сам бачыў!

Ага! Дым такі сі-іні, сі-іні паваліў і штось як загуло-о, загуло-о!

Га, з космасу! Ачмурэлі!

А што, па-твойму?

Нямецкая міна з вайны засталася!

Бе-елая?

А яка-ая?! Яны рознага колеру бываюць — чорныя, зялёныя, белыя, ты не ве-едаў?!

Сядзела ў зямлі, сядзела і вылезла!

Цяпер часта яны так вылазяць — калі ўзрывацца маюць! Пра гэта ў газетах пішуць!

I — пра снара-ады!

А ў Брэсце гранаты нашы мальцы ў крэпасці цэлыя скрыні знайшлі!

I я чытаў!..

Ух, ты-ы!..

Гэтая — бабахне зараз!

Не падыходзь!

Хлопчыкам Лаўрэн цярпліва растлумачыў, што яны знайшлі, чым малых вельмі расчараваў.

Затым нагнуўся ды пачаў асцярожна і памалу галавача вылузваць з грунту. Гэта было не проста. Маршчасты, як смарчок, грыб меў мо з пяць ножак, і, каб знаходка не рассыпалася, мусіў кожную ножку аддзяліць ад зямлі, падтрымліваючы яе другой рукой.

У месцах разлому грыб прыемна пах добра памытай і выкручанай бялізнай.

3

Покуль Лаўрэн пёр знаходку да горада, беднаму чалавеку аж забалелі рукі ды абрыдла адказваць на пытанні, што такое трымае аберуч. Каля свайго пад'езда ў нерашучасці спыніўся.

Куды дажджавіка валачэ?

Дурніца Кіра адразу ўзніме гвалт ды яшчэ скажа — зноў якуюсьці агіду прыпёр, як белы мурашнік, каб усіх патруціць дома. Уладзік, вядома, жонку супакоіў бы, але вернецца з рэйса аж праз пару дзён. Куды грыб да сынавага прыезду дзенеш — ні склепа, ні хлеўчыка; пра халадзільнік, з-за гэтай дурніцы, і не думай. Паўла таксама няма ў горадзе. Дый з-за вечна нафардабычанай Галіны не надта хацелася да старэйшага заходзіць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x