Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яно так...

Ой, брат, а мне ўжо час!.. У Яніны тромб, трэ ў бальніцу сёння класці!.. Сэрца зусім слабенькае, баіцца аперацыі, але куды ты дзенешся?!. Што мы з Франакам цяпер удвух рабіць будзем?!. |

I мне даўно пара! Мая Крыся недзе ў шыбу ўвесь час глядзіць — мяне выглядвае! Будзе тырчаць у акне так да раніцы! — заспяшаўся і лысаваты мужчына.— Яна, каб не баялася ноччу выходзіць на вуліцу, даўно тут мяне знайшла б — цырк!..

Эдвард выняў з кішэні маленькі пульверызатар.

Адкрывай рот, папшыкаю!..

Каб стлуміць пах віна, старанна папырскалі сабе ў рот імпартнай эмульсіяй. Затым, пакідаўшы ў урну скамечаныя газеты, апусцілі туды і пустую бутэльку. Шклянкі аднеслі да аўтамата з газіраванай вадой і, як людзі сумленыыя, акуратна памылі іх у фантанчыку. Толькі тады падаліся дамоў, на партнёрш цяпер мужчыны нават не глянулі. А што на іх глядзець? Абедзве былі пластмасавыя манекены з грубымі слядамі штампу. Яны ўжо гадоў з дзесяць стаяць у нас зіму і лета за вялізнай шыбай у магазіне «Тканіны» на Савецкай.

1984

КУДЫ ЕДЗЕШ, ХЛОПЧЫК?

1

У купэ застаў я пажылую кірпатую кабету ў старамодным лыжным касцюме з начосам і кірпаценькага ўнука. Адразу на мяне ўставіліся: хлопчык — з дзіцячай цікавасцю, затое жанчына — з пядобразычлівай насцярожанасцю, бытта чакаючы свінства. Пасажыраў, як вядома, у паяздах не выбіраюць. Павітаўшыся, я закінуў на сетку чамаданчык, пачаў масціць сабе другую полку.

Дзядзя-а, а ты будзеш з намі е-ехаць? — палез малы з пытаннем.

Мішка, табе спаць пара! Не прыставай да чалавека! — шыкнула на яго кабета.

Нічога, нічога, мне не перашкаджае! — супакоіў я жанчыну. А малому адказаў: — Ага, Міхал. Хочацца каму ці не, а ехаць будзем разам. Хутка і адправімся. Толькі дзядзька машыніст калёсы наточыць, каб вострыя былі.

Гы?!. Хіба іх точаць?

Гадоў з пяць яму. Дакладна такія ў мяне ўнукі. Натуру іхнюю я спасціг дасканала.

Ты і не ведаў? Аж з самай Масквы каціліся па жалезных рэйках! Уяўляеш, як ступіліся?

Хлопчык і паверыў. Нават пацікавіўся:

А тачыла ў дзядзі машыніста вялікае?

У-у-у, во якое!

Я апусціўся супроць бабкі на пустую лаўку. З некаторай пары кішэні мае поўныя ласункаў.

Закурым, Міхал? Ужываеш гумку ці цукеркі? Бо я — толькі гумку.

I я жвачку! — малы без вагання згадзіўся. Адным словам, праз пару мінут з хлопчыкам мы былі на блізкую нагу, а ў кірпатай жанчыны насцярожанасць рассеялася.

Наш поезд цяпер імчаў уздоўж нейкага асфальту. Гледзячы праз акно і рухаючы сківічкамі, Міша тыкаў пальцам у шыбу ды выкрыкваў:

«Масквіч» паехаў!.. А гэта — «жыгуль»!.. Цяпер — «Волга»!.. Самазва-ал!.. Там каровы траву нюхаюць!.. I конь ходзіць, а каля яго штосьці бегае...

Жарабя, Мішанька, брыкае.

Гы, як жаба — жы-ра-бя?!.

Так у каня называецца маленькі сынок ці дачка. I каровы травы не нюхаюць, а — скубуць. Абедаюць якраз.

А-а!..— задумаўся на хвіліну малы.

Кабета са мной пераглянулася ды пакачала галавой. Праз хвіліну загаварыла:

Што значыць жыць у вялікім горадзе!.. Над вёскай нашай убачыў бусла. Кажа: «Баба, унь белая птушка ляціць і крыллямі больш не махае! Бензін у яе выйшаў, праўда?» А наогул хлопчык кемлівы... Ой, мы ж цэлую ноч трасліся на перакладных да Оршы!.. Мішка, табе трэ паспаць! Кладзіся, давай!

А-ай, баба Лю-уба!..

Як малы ні ўпіраўся, кірпатая старая ўціснула ўнука за сябе пад сценку, ухутала коўдрай, і ён адразу заснуў. Мяне ўжо лічыла сваім. Паступова выклала сваю гісторыю. Была б яна, мабыць, банальнай, калі б не біяграфія жанчыны, і таму здалася яшчэ больш сумнай.

Выяўляецца, з кабетай мы амаль аднагодкі.

2

У вайну яна трапіла ў вайсковы шпіталь. Працавітую, сумленную няньку заўважыў маёр разведкі. Выпісаўшыся з лячэння, вайсковы выклікаў дзяўчыну да сябе, прапанаваў схадзіць за лінію фронту.

«Табе зусім лёгка ўцерціся да іх у давер! — пераконваў.— Скажы — раскулачылі. Гітлераўцы схопяць, і ты сачыняй, што ў галаву прыйдзе!..»

Любу шэсць разоў перакідвалі цераз нейтральную паласу, столькі ж разоў яна прыносіла з нямецкага тылу звесткі. На сёмы — трапіла ў лапы гестапа. Яе моцна скатавалі ды прысу-дзілі — павесіць. Нехта пераблытаў прозвішчы. Да шыбеніцы павялі ахвяру другую, а Люба трапіла ў канцлагер Колдычава. Пасля вызвалення не стала шукаць часці са знаёмым маёрам. Не хвалілася і франтавымі прыгодамі — працавала на будоўлях.

Ад мімалётнай сустрэчы ў рабочым інтэрнаце нарадзіла Зою. Як толькі могуць рабіць простыя жанчыны, якія перажылі нястачу, маці выкладвала сябе, затое дачка расла сытай, бы лялька. Не панюхаўшы бяды, Зоя вывучылася на таваразнаўцу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x