«Для гэтага ж, унучанька, крыллі патрэбны — птушкі імі толькі робяць так — фыр! фыр! фыр! А ў нас з табой крылляў — няма!»
«А-ай, хацу-у!»
«Ну, і куды ж ты паляцела б?»
«На лямпу!»
«Да му-ухаў сядзеш?»
«Да му-ухаў!»
«...?!.»
«I баба сядзе на лямпу, і Света, і дзе-ед!..»
З любоўю і гонарам, выпрамляючы лопух, Лаўрэн сам да сябе праказаў услых:
Такой дурненькай была ашчэ ж зусім нядаўно, і — ты глядзі, прыроду ўжэ падпраўляе!..
Але зараду хапіла ненадоўга.
Ён абыякава пакарміў курэй ды парсюка. Пакаштаваўшы без ніякай ахвоты сам нейкай калбытухі, палазіўшы да нудоты па садку, Лаўрэн у гародчыку абцёр аб траву ступакі, абмытыя халоднай расой, усунуў іх у кірзавыя боты і, не разумеючы яшчэ нават, куды ды чаго нясуць яго ногі, патупаў па дарожцы.
Непрыкметна для сябе хутка апынуўся каля ладнага будыначка, дзе на першым паверсе памяшчаўся сельсавет, а на другім — праўленне калгаса.
3
Ля сельсавецкага плота тырчала грузавічка з засохлай граззю на бартах, але яе кабіна была ўся заклееная прыгожанькімі артыстачкамі. Ля сваёй машыны стаяў Франак ды хваліўся барадатаму і худому дзецюку новай куртачкай:
Праўда, Юрка, люксовая?
У-ух, фірма!
I ты маеш хэнць на такую?
О-о, шчэ пыта-аеш!
Дудкі! Хадзі сабе, як дрыцкін, у сваіх лахманах, а я цяпер у такой ведаеш што вытвараць буду?
Франак малайцавата закружыўся ў танцы, заспяваў:
Не бэндэн сень жэ-эніл,
Не бэндэн сень спе-ешыл,
Бэндэн сень умі-ізгал,
I дзевчэнта це-шы-ыл!
Барада ў высокага хлапца расла аж з шыі. Была яна густая і ўраджайная, з рыжых валасінак, а твар — у рабацінні.
Вочы ў худога адразу загарэліся.
Прадай, Шмігельскі!
Табе?
Прадай!
А фі-фі не хо-хо?
Слу-ухай, будзь чалавекам, Фра-анак! Хоць лішняя капейка кішэню не муляе, але адразу кладу сотню!
Зубасты рот Франака бліснуў на сонцы белізной:
Пацалуй мяне дзісь, а я цябе — заўтра, добро?
Файныя грошы кладу, падумай!
Ні за якія капіталы!
Шчэ чырвонец набаўлю! Сто дзесяць рублёў будзе — як лёду!
Не старайса!
Падажджы, падажджы, прыйдзе коза да воза!..
— Скажы хоць, дзе дастаў?
Франак хітравата міргнуў:
А-а, зраўнацца хочаш? Толькі на могілках усе роўныя!
Прызнавайса, Шмігельскі!
Учора браты з Гродна прывязлі!
Бачу — нетутэйшая!
I сын пана Вішпінга такой не насіў, праўда?
Люкс! Бо — імпарт!
Ага, фінская, думаеш? Зірні на штамп: «Мадэ ін Бераставіца». О'кэй? Ха-ха-ха-ха!
Фасоніста пахаджваючы перад раздражнёным напарнікам, праспяваў зноў:
Сікора сень озребіла —
За мястэм на хвасце!
Породзіла тшыста дзядув
I баб едэ-эна-асце-е!..
Пляменнік толькі цяпер убачыў сваяка.
А вы куды паўзеце?
Лаўрэн сябе адчуў вельмі вінавата — бытта сцапалі яго на злачынстве.
На выган мне, Франак...
Хлапец з недаўменнем хвіліну на яго талопіўся.
— Цяпе-ер на вы-ыган?
Да Нёмана...
Успомніўшы пра намаганні старшыні — абсталяваць на дзядзька-вым хутары каранцін для раёна,— Франак вельмі перапалохаўся:
— Вы што, дзядзьку, прыдумалі?
Пайду пагляджу, як вада стаіць... Усё адно няма чаго рабіць цяпер дома... Выгледжу добрае месцо і мо крыху кашанкі сабе потым укашу...
А нашто вам ведаць пра ваду?!. I для чаго кашанка вам патрэбна, хібо ж у вас карова ці конь е? Каго вы ашукаць хочаце? Кіньце, дзядзьку, мне заліваць! I фокусы свае выкіньце, бо тады вам ад сыноў непаздаровіцца, гэто вам гарантую!
Пляменнік насцярожана паўзіраўся ў вокны сельсавета.
Адно цяпер Франак успомніў, што на першым паверсе зараз не так, бы ў калгасным праўленні,— нікога няма. Сельсавет будзе гэтак пуставаць да панядзелка.
Хлапец крыху супакоіўся.
Эх, дзядзьку Лаўрэн, дзядзьку Лаўрэн, і ахвота вам, старому чалавеку, швэндаць гэтак рано па вёсцы? Вяртайцеса лепш, шчэ паспіце на адзін бок!
Здурэў ты, Шмігельскі, ці што? — напаў на шафёра рыжабароды.— Хіба зразумець не можаш, куды дзядзько ідуць?
Франаку трапілі на вочы свежыя крыжы на могілках за будынкамі.
А-а, то вы да сваёй бабы тэпаеце?!.
Так бы адразу і сказалі, куды чыкілдаеце!
Сумленны хлапец, які быў сынам адзінокай настаўніцы і вучыўся завочна ў палітэхнікуме, заступіўся:
Трэ ім шчэ й апраўдвацца перад табой, а як жа!
Але словы чужога хлапца мала што змянілі. Бытта атрымаўшы па плячах бізуном, Лаўрэн згорбіўся яшчэ больш, хоць крокаў і не спы-няў. Тупаў па дарозе датуль, покуль ад лішне клапатлівага пляменніка не схавалі яго аж чорныя ад сонца і купчастыя кусты бэзу, якім бытта не хапала там месца і яны вываліліся з-за плота. Тады Лаўрэн азірнуўся — цяпер, здаецца, не бачыць ніхто.
Читать дальше