Тады — для чаго?
Вытрымаўшы адпаведную паўзу, Франак абрынуў на дваюрад-ных братоў казырны аргумент:
Так сухавей ад Сахары затрымлівалі!
I на твары — вялікае здзіўленне, бытта пра такую навіну і сам толькі што даведаўся.
Но-о?!.
От табе і «но-о»!
А што ты думаеш...
I думаць няма тут чаго, факт! I во — шчэ тады ўмелі адгароджувацца ад пустыні частаколам пірамід і сеялі сабе ў зацішку пшаніцу, ячмяні, просо, льны ды тыя паласатыя арбузы і дыні з фігамі. Разумееш?
Чаго носам круціш, не ве-ерыш? Каму, мне-е?
Во як рабілі, а цяпер? Што цяпер! Мало таго што супер-фасфатамі ды салітрай усіх пчол, зайцоў і курапатак, халера на іх, патруцілі, ашчэ і спутнікаў паназаводзілі, ракетамі напрабівалі дзірак у космасе! А што ў іх выйшло? Дышло! Парушылі нябесны баланс, таму цяпер маем — то дождж, то снег, то град, то суш, то тайфуны, то іншую заразу ў год звычайны. А ў высакосны пры такіх парадках ідзе ўсё ў нас чорт ведае як!
Бытта хапаючыся за саломінку, Лаўрэн вучонага пляменніка перабіў:
Хло-опцы, вы кажаце — выягджаць мне адгэтуль! А — мая калгасная пенсія?
Ён гэта пракрычаў з усяе сілы ды абвёў прысутных вачыма.
Хмыкнуўшы, Франак сынам падказаў:
У вашаго старого замаруджанае зажыганне — бы ў самазвала.
Але Лаўрэн не звяртаў на яго ўвагі:
Не-е, без яе мне, старому чалавеку, які адной нагой стаіць ужэ ў магіле, жыць нельга, таму адгэтуль — ні на крок я не падамса! Як мне без пенсіі, падумайце самі? Усё ж такі якая-такая апора, і на яе цэлы свой век працаваў рук не пакладаючы! Памяркуйце самі, хлопцы,— збіраецеса мяне карміць, даглядаць, вазіць на машынах, а раптам — што якое? Бо мало што потым можа здарыцца! I я кажу, далі мне яе не з-за чужой ласкі, далі не паны якія-небудзь! Пенсію пызначыла мне свая ўласць, ды пе малую адвалілі, ого якую, шчэ на зіму і на лето! Я сваімі мазалямі пенсію такую зарабіў во тут, на гэтай зямлі, у сваёй вёсцы, дзе нарадзіўса і вырас, дзе бацько, дзед і прадзед мой выгадаваліса, дзе маці замуж выйшла! О-о, сколькі папарабіў на яе!
Дзядзьку-у, вы, дальбух, во! — Франак пастукаў сабе па скроні кулаком.— Як адзін раз заладзілі, як завяліса, так усё і валкуеце ды валкуеце аб адным і тым самым, аб адным і тым самым — бы маленькія ці які сектант! I як вам не абрыдне?
Мо не праўду кажу?!
Не крычы так, тату! — ажывіўся на хвіліну Павел ды спакойна і цярпліва растлумачьгў, як дзіцяці:
Табе яе ў горад перавядуць. Супакойса.
— Хто мне стане яе пераво-одзіць? Што ты мне трэліш дуба смаляного?!
Зробяць, не хвалюйса! Ад цябе патрабуецца толькі заява і — перавядуць, тату, мы дамовімса. I ў горадзе будзеш кожны месяц яе атрымліваць. Альбо на пошту станеш па яе хадзіць, альбо скажаш і паштарка насіць будзе дамоў. Усё, што належыць,— да адзінай капейкі кожны раз аддадуць. Нават за перасылку — грошыка ніхто не адважыцца вылічыць, бо такі закон. О-о, з пенсіямі ў нас цацкаюццо шчэ больш, чым з палучкай!
Уладзік:
Ну, тату, дайшло да цябе нарэшце?
Нібы справа старога канчаткова вырашана, шафёр грузавіка бойка прадоўжыў:
Стасек Балабановіч з Лашы прыягджаў на пабыўку. Два лычы-кі ўжэ выслужыў! Учора за чаркай мне і рыжаму Юрку апавядаў. Усё вылажыў, як на споведзі!.. Толькі, хлопцы, ведайце, гэто — сакрэт на свенты аман!
Франак даверліва прыцішыў голас, нагнуўся да стала:
Як пусцяць ракету, сярод лета мухі белыя лётаюць! Стэп тады — на два метры снег пакрывае землю! З-за яго ажно нават юртаў не відаць потым зусім! Салдаты пачынаюць у бушлатах ды валёнках хадзіць! А спецыяльныя каманды па стэпе егдзяць ды юрты па парадку раскопваюць, уяўляеце вы сабе такое?
Лаўрэн значна паспакайнеў, хоць і сядзеў, бы пасля пажару ці пасля снежнай лавіны, што таксама і на яго абрынулася сярод летняга пагоднага дня. Сядзеў як спаралізаваны, адчуваючы выразна — супраціўляцца хлопцам не хапае ў яго больш ні сілы, ні аргументаў. Ды і не знаходзіў у сабе больш ніякай ахвоты.
Грошы сынам былі патрэбныя — ён згадзіўся з такой думкай канчаткова. У гэты час уся іхняя задума Лаўрэну пачала здавацца непрыстойнай. Бытта яго лічылі маленькім хлопчыкам і загаворвалі дурненькаму зубы, каб зрабіць па-свойму.
Зрабілася ніякавата. Чамусьці аж пацямнела ў вачах, а горла рап-там сціснула спазма ды захацелася зараўці, як тады, калі хавалі жонку.
Тым часам нястомны Франак байдуніў ужо новую гісторыю:
Шкада мне, сваячкі, толькі вашага садка — яблыні і грушы ў гэтым року адцвілі добро, на ўсіх дрэвах поўно завязі — садавод з вашаго старого яшчэ той, плёны яго хоць ты на выставу вязі! А мой агарод кратам спадабаўса і спанатравалі, халера на іх, у яго лазіць. Крот такі экскаватар — што хочаш перакапае! А зямля агародная — падушка! Маці каторы месяц ляжыць спаралізаваная — даглядаць загоны прэ мяне. Заглянуў адной раніцы ў агарод, а краты, заразы, парылі і папаролі зноў. Бачу — там капец чарнее, там і там! Эх, ніц не зробіш, халера! Пачухаў сваю патыліцу, уздыхнуў — і давай іх вартаваць. Доўго цікаваў, аж абрыдло. Аднак — заеўса і двух такі сцапаў. А як? Звычайно вельмі! Убачыў — у адным месцы зямля каўбасіцца, я — хутчэй за рыдлёўку! Падляцеў туды ды рыдлёвачкай — раз! раз! раз! — і вывернуў абодвух наверх!
Читать дальше