Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Стала куды горш, як адышоў на пенсію, а пасля — калі апыпуўся на хутары адзін.

Тады лёс першы раз ударыў Лаўрэна пад дых.

Згарэла Ніна, і адразу не стала каму яго даводзіць да злосці — не было з кім нават пасварыцца. Прывалакваўся вечарам дамоў, а ніхто ўжо не накідваўся, што навалок на кухню з ботамі гразі, што са склепа дастаў задробную бульбу на вячэру. Не папракаў ніхто, што не зрабіў новага памяла для хлебнай печы, не захапіў на пошце фанернай скрыначкі для пасылак сынам, не запасіў дранак на распал, і гэта зрабіў не так, тое — не гэтак.

Цяпер навалілася адзінота.

Калі яшчэ жылі на вёсцы сваякі, да Лаўрэна зрэдку заглядвалі хоць яны, і было з кім абмяняцца сяды-тады словам. Зараз настаў час, калі за выключэннем знямоглае жончынай сястры, Марыі, прыкаванай да пасцелі, акрамя яе Франака, нікога з родных не засталося — гасцей больш не меў. Хіба што прыпаўзаў патрымаць парсючка, покуль Лаўрэн вылажыць, Аляксей, празваны па-вулічнаму Амэрыканец, ён жа — Рубдваццаць. Чалавек гэты не грэбаваў ніякай бруднай работай, быў закаранелым п'яніцам і «канфідэнтам»[ 2 2 Даносчык (польск.). ] яшчэ польскай паліцыі. Праз легіянера Куксу выдаваў паліцыі і Лаўрэна з братам Юзікам ды бацькам, але мазгі меў да таго зруйнаваныя гарэлкай, што нічога ўжо не памятаў.

Прывалакваўся Аляксей-Амэрыканец ды адразу пачынаў жаліцца на жонку, брыгадзіра, лёс, а думку меў адну — каб дармовым пахмяліцца. Выпіўшы, заводзіў зноў пра тое самае. Прызнаваўся — аж надта ведае пра сваю слабасць, толькі не можа даць сабе рады. Але перажываць з-за гэтага і не думае. Бо чалавек ён таксама, і людзі павінны з ім лічыцца, як з іншымі. У «Амэрыцы», маўляў, існуюць нават спецыяльныя гарады для такіх. У тых гарадах стаяць на кожнай вуліцы цыстэрны з гарэлкай ды кашы з закускай — падыходзь з кубачкам ды пі колькі ўлезе. I ніхто на цябе не тыкае пальцам.

Паблажліва слухаючы ненармальнага, Лаўрэн дзівіўся — да чаго можна дайсці! А той усё трэліў сваё: «Во як у Амэрыцы, а ў нас? Адно прыгубіш дзе — і родная жонка пілуе ўжо. Брыгадзір не вітаецца. Бабы пальцам вытыкаюць. I каго? Чалавека, што столькі выцерпеў!» I тут ён зноў браўся разувацца: «Пасля вайны, калі мы з тваімі шваграмі ад дажджу на балоце хаваліса, пярун у мяне смальнуў і палец на назе адваліўсо! Во, паглядзі, Лаўрэн!»

Але візіт скончанага лайдака ды яго байкі давалі хоць сякі-такі занятак.

Тады ён і пачаў баяцца прыходу бяссонных восеньскіх ды зімовых ранкаў — сырых і халодных, цёмных і нудных, цяжкіх і даўзёрных — бы Алекшыцкая грэбля. У такія гадзіны Лаўрэн, як той прывід, сноўдаўся з канца ў канец падворка, ні да чаго не дакранаючыся, покуль не сутонела, а рухомыя сілуэты на дарозе, якая вяла ў вёску, яго не супакойвалі.

То былі самыя цяжкія дні ў яго жыцці.

Аднак два гады падтрымлівала і грэла яго надзея — прыйдзе пара і, як ва ўзнагароду за цярпенне ды вернасць, прыедуць, абавязкова з'явяцца яго хлопцы з нявесткамі і ўнукамі, напоўняць сялібу гоманам, мітуснёй і мільганнем родных твараў, мускулістых маладых рук і ног.

А во — адымалі бязлітасна ў яго і гэта.

Няўмольны лёс ударыў пад дых другі раз.

2

У нядзелю зноў стыла празрыстая цішыня, і дзень гэтаксама пачынаўся з вялікай ахвотай. Ціхай радасцю на траве іскрылі мільярды расінак. Чырлікалі ва-ўсю бадзёрыя жаўрукі. Пышна квітнелі купчастыя ліпы, бзынчалі ды цягуча гулі пчолы. П'яніў перастаялы язмін, а за хутарам раскошна буялі, аж захлыналіся сваімі сокамі буракі. Але ў Лаўрэна штыкеціны, якія ён узяўся прыбіваць, валіліся з рук, пальцы не хацелі трымаць малатка і цвікоў. Патрэбна была толькі зачэпка, каб занятак кінуў.

Зачэпка неўзабаве знайшлася.

Каля плота стаяла доўгая лава са шрамамі старых парэзаў. Лаўрэн выпадкова зыркнуў на яе і ўбачыў пакінутыя ўнучкай гліняныя чаропкі з пяском, вянок з валошак ды ліст лопуху. Паклаўшы на слуп малаток і цвікі, ён апусціўся на лаву і са скупой расчуленасцю дакрануўся да Святланчыных цацак.

Да падвялага ўжо лопуху чорнай ніткай былі прышытыя адмысловым узорам жоўценькія пялёсткі курынай слепаты. Лаўрэн з умільнай цікавасцю прыгледзеўся да «вышывання» і толькі цяпер успомніў, як Святланка яму снілася сёння. Успомніў выразна, бытта ўсё адбывалася наяве.

Снілася яму, што ўнучцы яшчэ два з паловай годзікі і яна прыстала да Нінкі: «Баба-а, ляцець хацу!»

«Ляце-ець?!»

«Ага!»

«Што ты, малое, выдумало, ах бо-ожа! I як жа ты ляцець думаеш, скажы мне?»

«А во!» — замахала ручкамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x