Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Для лепшай страхоўкі Лаўрэн яшчэ даў добрага круга. Абмінуўшы платы і хлеўчыкі ды гэтаксама прыкрываючыся густой зелянінай, пайшоў да каменнай агароджы. Бо вельмі не любіў агаляць перад людзьмі сваю душу.

4

Як чалавек ні таіўся, але ж пранырлівы Франак Шмігельскі правільна яго разгадаў. Крочыў да роднае магілы, для чаго ў такіх выпадках усе ходзім. Блізкая асоба для нас не памірае ніколі. У сумным месцы спатыкаемся з ёю ў сваім уяўленні, у марах, як бы ў іншым свеце.

Адным словам, тупаў стары чалавек да сваёй жонкі.

Менавіта яго Нінка трымала ўсю сям'ю. Карміла. Абмывала. Ву-чыла. Бараніла. Мірыла і суцяшала. Падганяла і стрымлівала. Лашчы-ла і лячыла. Спачатку — яго аднаго. Затым — сыноў і нявестак. Потым — і ўнукаў.

Заўважыў яшчэ ён па сваіх бацьках — усё гэта рабіць ён зусім-зусім няздатны. Не варта яму нават і вучыцца такім справам, бо на свеце ўжо даўно-даўно самім богам, Люцыпарам ці анёламі заведзена, што ў кожным доме — хочацца табе ці не хочацца — не ты, не іншы мужык, а менавіта баба — Карміцелька, Гаспадыня, Маці.

Лаўрэн шанаваў гэта ў сваёй Нінцы ды стараўся як мог дапа-магчы жонцы, скеміўшы ўчэпістым розумам практычнага мужыка, не пазбаўленага народнай мудрасці, што ў такой сітуацыі ад яго патрабуецца толькі адно — служыць бабе надзейнай базай і апорай. Каб заўсёды жонка мела ўсё ды стаяла на цвёрдым грунце, Лаўрэн не вадзіўся з п'яніцамі, зубаскаламі ці тымі, што «заганялі казла», а дома, прыкрываючыся мужчынскай годнасцю, ленаваліся нават жонцы вядра вады прынесці.

Спачатку аднагодкі яго падбівалі:

«Лаўрэн, чаго так жонцы патураеш? Ці ты здурэў? Чаго падда-ешса гэтак бабе? Чаго вытанцоўваеш перад ёю?! Што людзі гавораць? Казла высцерагайса спераду, кабылу — ззаду, а жонкі сцеражыса з усіх бакоў і спуску ёй не давай ніколі! Падумай, чалавеча, баба — чорт у спадніцы! Калі не апомнішса на час, возьме пад абцас цябе ды папіхайлам зробіць!»

Успомніў Лаўрэн вывезенага пад Караганду бацьку. Стары так павучаў сыноў: «Ажаніцца, хлопцы, кожнаму мужчыне мусово. Але трэ і памятаць, што гэто тое самае — як узваліць на сябе камень нават не ад жорнаў, а млыновы ды несці яго потым аж да самай смерці». Ён быў не з тых людзей, якія паслухмяна падпарадкоўваюцца аўтарытэтам. Проста — быў настолькі бывалым, што нутром ужо адчуваў слушнасць бацькавых слоў і доўга аднагодкам не адказваў.

«Чаго маю высцерагацца? Чаго мне думаць? Чаго мне дурноту розную слухаць? Мо пад абцасам у яе быць мне якраз і падабаецца!» — агрызнуўся нарэшце, чым выклікаў у дарадцаў здзіўленне. Але прымусіў і назаўсёды змоўкнуць.

I добра ў іх з Нінкай усё ішло. Ох, як па-людску. Часамі, бы ў тых блізнят, ім нават аднолькавыя сны бачыліся. Нездарма некаторыя зайздросцілі ім, пускалі аб іх плёткі. Затое іншыя бегалі па параду. Зрэшты, паступова і ён сам прызвычаіўся бегчы да Ніны са сваімі болькамі. А калі яе хацеў, Ніна спяшалася да яго, каб зараз жа заспа-коіць, як бегла на кухню накарміць галоднага, і яшчэ рабіла гэта з тклівай мацярынскай чуласцю, з нявіннасцю дзяўчынкі. Толькі аж цяпер ён разумеў па-сапраўднаму, як усё тое было важным, бо мужчына з жанчынай створаны не толькі для таго, каб жыць каля сябе, а — з сабою.

Так з часам у іх укаранілася ўпэўненасць, што самае важнае, самае разумнае, самае значнае і патрэбнае адбываецца толькі ў яго сям'і, у Зялёнай Даліне.

А во зараз Лаўрэн западозрыў, што Нініны выхаванцы ды пес-туны, яго родныя дзеці і наследнікі, з-за якіх у свой час пераўтва-рыўся ў якогасьці нарыхтоўшчыка, папіхайлу, замуленага вала — а з жонкай яны не мелі ні дня, ні ночы спакою,— намерыліся яго гэтак пакрыўдзіць, як не пакрыўдзіў яшчэ ніхто на свеце.

Падумаць толькі — прымушаць развітацца з родным кутком.

За ўсё жыццё з Нінай вёску ён пакідаў толькі пару разоў.

Перад самай нямецка-польскай вайной у канцы жніўня 19З9 года забіралі яго ў польскае войска. Прапусцілі цераз медкамісію. Абмундзіравалі. Выдалі карабін, амуніцыю ды нават завезлі аж пад самую Варшаву. Але немцы за гэты час паспелі ўжо сваімі танкамі здратаваць, а самалётамі размалаціць амаль усю Польшчу. Польскія салдаты разбегліся хто куды, і роўна праз пяць тыдняў Лаўрэн ужо хадзіў па сваім падворку ды наводзіў парадак.

Восенню 1944 года, калі перлі з Беларусі гітлераўцаў, другі раз да войска прызвалі Лаўрэна нашыя. Покуль у Бабруйску ў запасным палку іх абвучылі, покуль завезлі — як на тое! — таксама пад Варшаву, наступіў і Новы год. Пакаштаваў поўныя чатыры месяцы вайны — зноў дадому.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x