Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другі том зборніка выбраных твораў Аляксея Карпюка, якія выйшлі двухтомнікам, адкрывае раман “Карані” - пра адвечную прагу бацькоў “каб дзецям жылося лягчэй”, пра жаданне дзяцей “аблегчыць жыццё” старых бацькоў і пра няўменне гутарыць адных з другімі, пра неразуменне маладымі патрэб старсці. Другую частку кнігі складаюць апавяданні-назіранні ды п’еса з вымоўнаю назваю “Гультаі”. Аляксей Карпюк — летапісец Гродзеншчыны, гісторыю якой ён ведае не толькі з кніг. Ягоныя апавяданні – вынік пільных назіранняў за гарадзенцамі, гасцямі горада, турыстамі і вяскоўцамі, якія часта наведваюць з рознымі справамі горад наб Нёманам.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2 — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Пасля немцаў чорны дымаход пару гадоў узнімала ў неба бездапаможная і галянястая печ, покуль мужыкі цэглу не разабралі на свае патрэбы. А зараз во — адзін помнічак, зроблены ў выглядзе калодзежнага жураўля, ад былога хутара адно і застаўса!» — уздыхнуў Лаўрэн ды паўзіраўся праз акно, хочучы хутчэй адагнаць ад сябе пры-крыя ўспаміны.

Але Лаўрэн так сябе ўсхваляваў і растрывожыў, што намер яму не ўдаваўся. Перад вачыма ўсё стаяла трывожная ноч, калі счарнелая Рэгіна, тулячы заплаканага і не менш счарнелага Лёніка, нарэшце дастукалася да яго ў хату і, пераступіўшы парог, упала на падлогу ды заенчыла.

Зразумеўшы, да чаго ўсё ідзе, дзяўчына акрываўленай маці тады кінула:

— Мамо, будзіце абаіх малых і таксамо ўцякайце! Сама ж хапіла браціка ды нырнула пад печ.

Даніла мужыком быў асцярожным і прадбачлівым. Пад печчу яму хлопцы выкапалі выхад з хаты — у старую яму ад бульбы. Нават абклалі яго дошкамі, каб не абваліўся. Піхаючы перад сабой Лёніка і молячы, каб не пішчаў, неўзабаве Рэгіна выпала з праходу на салому, што ўсцілала дно ямы.

Ці маці была аж так скатаваная, што паўзці не змагла, ці не здолела дабудзіцца сямігадовых блізнятак ды ўталкаваць разаспаным дзяўчынкам, што ад іх патрабуецца, а потым ад дыму страціла прытомнасць,— ніхто цяпер не ведае. Так ці інакш, а — не дачакалася дачка.

У старой бульбяной яме, затыкаючы брату рот, яна і прачакала пажар. Затым у адной сукеначцы і апорках на босыя ногі кінулася праз скаваны лёдам Нёман ды глыбокі снег у Зялёную Даліну. Напрасткі было — кіламетраў з восем.

У наступны дзень Лаўрэн запрог кабылу ды з'ездзіў у вёску Лашу да Соламавых — іхнія дзеці партызанілі. Яшчэ звечара з лесу прыйшла Вольга Соламава[ 48 48 Упаўнаважаная ЦК КСМБ, сакратар падпольнага абкома камсамола (192О-1944). Загінула ў баі. ], і яны ўтраіх патупалі да спаленага хутара. Стаяла такая самая светлая і марозная ноч. Вольга з Рэгінай перапаролі старанна ўсё пажарыска, а сам ён злазіў у праход.

Пошукі нічога не далі. Дзяўчаты ў попеле знайшлі адно гузічкі ад Зінінага сачка...

Дзяўчына з Соламавай адпразілася ў Шкленскі лес, а хлопчыка потым забралі сваякі. У іх ён і гадаваўся. Цяпер — якісьці вучоны ў Мінску.

Рэгіна ў Налібоках партызаніла і неаднойчы заглядвала ноччу да Нінкі мяняць бялізну, набіраць харчоў. Пасля вайны за Пашку выйшла замуж і жыве ў Саратаве.

Апошні раз прыязджалі Кісляковыя дзеці, калі бацькам сельсавет адкрываў гэты помнік. А яшчэ — калі Лёніка, Пашку і Рэгіну выклікалі ў Скідэль сведкамі.

Судзілі тады Яна Ашурку. Злавілі гітлераўскага паслугача аж у Познані. Трымаў, гіцаль, майстэрню для легкавых машын, меў ладны дом і ўжо дарослых дзяцей.

Ад успамінаў Лаўрэн пранікся пашанай да Кіслякоў.

«Ото ж былі людзі! — паківаў сам сабе галавой.— I аднолькавыя — што Даніло, што Зінка! Цікаво, ці здольныя былі б на такое мой Уладзік з Паўлам, бо Кіра з Галінай — Зінінай нагі не вартыя нават!..»

5

За вялізнымі шыбамі прыкметна сутонела. Там даўно ўжо мільгалі першыя сосны, а на ростанях — слупы з надпісамі. Машына суцішыла ход, і шафёр аб'явіў у мікрафон:

— Дуб Партыза-ан! Хто прасіўса да яго?

Ах, бо-ожа,. а я тут загаварыласа з людзьмі і не гляджу, куды заехала! — запанікавала кабеціна.

Спакойно, спакойно — ногі шчэ паломіце, цётку!..

Покуль бабуля выбіралася з аўтобуса, Лаўрэн пастараўся ў лясным паўзмроку разглядзець тое самае славутае дрэва.

А вось і яно — пры самай дарозе. Трохсотгадовы, расахаты, магутны дуб.

Пад канец лета 1943 года немцы аблажылі Шкленскі лес блакадай. На падмогу ім са Скідэля ў напрамку Рудні папаўзлі тры танкі. Бойкія танкісты сабе едуць, лючкі ад гарачыні паадкрываўшы, моцна пыляць гусеніцы, а на пярэднім — малады афіцэрык звесіў ногі ў чэрава «тыгра» ды грызе сабе бяспечна яблык.

I тут немец бачыць скрозь пыл — папярок дарогі перад ім тырчыць сук. Афіцэрык крыкнуў вадзіцелю збочыць, але той, мабыць, не пачуў каманды, бо танк няўмольна прэ наперад і прэ. Сук — і дзвюма пядзямі не абхапіць! Каб немчык выхапіў ногі з люка ды кубарам скаціўся ўсім корпусам з брані, мажліва, застаўся б жывым. Ды ён захацеў юркнуць назад у машыну, але зачапіўся планшэтачкай за край люка.

Сук так і распалавініў акупанта.

З той пары расахатае дрэва людзі называюць Партызанам. Нават прыпынак такі каля яго камля зрабілі ды апавядаюць ужо цэлыя байкі. Бытта бы з яго кроны партызаны падбілі аж дванаццаць танкаў, а з кулямётаў выкасілі тры батальёны пяхоты. Вядома, нямецкіх танкаў не шкада, як і салдат з тых батальёнаў, няхай сюды не перліся б, але ж гэто — байкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том 2» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x