Аляксандру зрабілася весялей: a ў яго ёсць надзейны «пропуск». I ён яшчэ асцярожней павёў бабульку да дзвярэй.
Той самы немец, з жоўтымі, як у ката, вачамі, палопаў i яго па баках, зірнуў на бабку, грэбліва зморшчыўся i безнадзейна махнуў рукою. Праз людны закураны вакзал Аляксандр з хвораю кабетай выйшлі на брукаваную плошчу. Каля слупа ix чакаў Анупрэй. У бальйіцу яны пайшлі разам. Хоць i мала было часу, але шкода пакідаць нямоглую старую, ды i небяспечна адразу ісці ў чайную: ліха яго ведае, можа, хто ідзе назіркам. А яшчэ i прымеркавацца трэба да новых парадкаў.
Раніцаю вуліцы пустыя, толькі па мокрым, закіданым гноем бруку ехала вялізная фура з гаршкамі ды штурхаў перад сабою каламажку стары дзядок у доўгім лапсердаку i круглай ярмолцы. Па тратуары, цокаючы падкоўкамі, ішоў хлёсткі, як бізун, нямецкі афіцэр, паблісквалі падобныя на пляшкі жоўтыя батфорты i мядзяны шышак на чорнай касцы. Горад быў той i не той. Стаялі знаёмыя Аляксандру дамы, платы i прысады, i дзіўна было бачыць на гэтых вуліцах салдат i афіцэраў, з якімі ён тры гады ваяваў. Цяпер яны хадзілі тут, як гаспадары. Ці надоўга? Як яно ўсё павернецца? Адно ведаў цвёрда: трэба трымацца да апошняга...
Даставіўшы бабульку ў бальніцу, Салавей з Драпезам мінулі спічастаі чырвоны касцёл, перасеклі Мураўёўскую вуліцу, выйшлі на Альхоўскую i падаліся да рынку. Тут стаяла некалькі настрамачкаў сена, на прыцярушаным саломаю бруку сівенькі дзядок разаслаў цырату i расклаў на ёй свой тавар — выцерты блакітны мундзір, капялюшыкі з пёрамі, сукенкі, мядзяныя падсвечнікі i яшчэ нейкую старызну. Ён прытупваў i тоненькім галаском заклікаў пакупнікоў:
Вот мундир для генерала.
Продаю на хлеб и сало.
Эти дамские обновки
Продаются по дешевке!
Аляксандр хітра ўсміхнуўся, торкнуў Анупрэя локцем:
— Можа, купім? Га?
— Хіба Цярэшку? — зарагатаў Драпеза.
Яны хадзілі паміж вазоў, столікаў i кабет, што прадавалі сахарыну, соль i цыкорый, прыцэньваліся i таргаваліся, але ўсё паглядалі на дзверы вялікага двухпавярховага дома з шыльдай: «Чай i домашние обеды».
Нарэшце завярнулі туды. У невялічкім зальчыку сядзела чалавек дзесяць вясковых дзядзькоў. Хто наразаў сала, хто сёрбаў рэдзенькую поліўку, хто піў каламутную цыкорыю. Усе маўчалі. Аляксандр з Анупрэем селі за свабодны столік, дасталі з торбачкі хлеб i кавалак вэнджанага кумпяка. Азірнуліся. З баковачкі, дзе бразгаў посуд i чутны былі жаночыя галасы, выйшла тоненькая дзяўчынка ў фартушку, карычневай сукеначцы з беленькім каўнерыкам, як у гімназісткі.
— Што загадаеце, Панове?
— Тузіну ракаў,— спакойна адказаў Салавей.
На яго зіркнулі прыгожыя чорныя вочы.
— Ракаў няма,— адказала дзяўчына.
— Тады тры шклянкі чаю без сахарыны.
Праз некалькі хвілін прыгажуня паставіла на столік тры шклянкі чаю. Пад адной з ix Аляксандр заўважыў маленечкую пісульку. Спрытна выхапіў яе i схаваў у кішэню.
Калі выйшлі з чайной, Салавей прачытаў: «Мінскі фарштат, 78. Спытаць, ці не трэба канюшына. Запіску знішчыць».
Ішлі доўга пустымі вуліцамі i завулкамі. Тут амаль не відно было йемцаў. Драўляныя хаты, сады i гароды хутчэй нагадвалі мястэчка або вёску: мыкалі каровы, на прызбах грэбліся куры, каля платоў рыліся парсюкі.
Вось i доўгая хата без аканіц. На сцяне — заржавелая бляшаная дошчачка: «Страховое общество «Россия», а пад ёю ад рукі выведзены нумар — 78. Без стуку ўвайшлі ў хату, прывіталіся i сталі ў парозе. Ha ўслоне сядзела старая яўрэйка i скубла пер'е.
— Ці не трэба вам канюшына? — спытаў Салавей.
Жанчына, не адрываючыся ад работы, паглядзела на ix i гукнула:
— Бэрул, кум а гер![ 2 2 Бэрэ, хадзі сюды! (яўр.)
]
З дзвярэй выйшаў малады хлапец з рудаватым чубам. На ім была чорная касаваротка з белымі, як на гармоніку, гузікамі, на босых нагах — атопкі ад старых валёнак.
— Ці не трэба вам канюшына? — спытаў i ў яго Салавей.
Хлапец адчыніў дзверы ў другую палавіну i жэстам запрасіў незнаемых праходзіць. Калі зачыніліся дзверы, Аляксандр ціха сказаў:
— Мы з Рудабелкі, хочам пагаварыць з кім-небудзь з укомаўцаў.
— Сядайце, сядайце, таварышы. Кладзіце свае світкі от сюды, на канапу. А мы вас даўно чакаем. Малайцы, рудабельцы. Як там таварыш Салавей маецца?
Драпеза ўсміхнуўся, хацеў нешта сказаць, але Аляксандр апярэдзіў яго:
— Нішто жыве. Пакуль што ні легіянеры, ні немцы яшчэ не падстрэлілі. Бяда толькі — адбівацца няма чым. От i прыслаў нас сюды.
Гаспадар папрасіў хвілінку пачакаць i выскачыў на кухню, a калі вярнуўся, хлопцы ўбачылі праз акно, што жанчына, якая толькі што скубла пер'е, некуды пайшла з вялікім рэшатам у руцэ.
Читать дальше