На станцыю прыйшлі ноччу i адразу згубіліея сярод пасажыраў, што спалі на лаўках i на падлозе. Тут ужо не страшна: ніякіх дакументаў ні ў кога не было, a калі спытаюць, хто i адкуль, можна казаць усё, што захочаш. На станцыі хлопцы ўпершыню ўбачылі новых акупантаў. У няроўным, мітуслівым святле закуранага станцыйнага ліхтара па мокрых маснічынах перона тупаў стары цыбаты немец. Бусы закручаныя, як у кайзера Вільгельма, на галаве каска з двума казыркамі i вострым шышаком на макаўцы, наперадзе — вялікі распластаны арол. Кароткі мышасты шынель гарбаціцца на спіне, гулка тупаюць падбітыя тоўстымі цвікамі падэшвы. Немец здаваўся вялізным граком, што прыляцеў на чужое поле i дыбае ў адзіноце.
Заімжыў дробны веснавы дождж, папаўзлі па глыбах доўгія крывыя пісягі. Стары немец знік з перона, відаць, недзе схаваўся ад дажджу.
Салавей сядзеў з прыплюшчанымі вачамі, але не прапускаў ніводнага руху i ніводнага слова. Слых i зрок былі асабліва вострыя, a ў галаве, нібы туга заведзены гадзіннік, таропка стукалі i абганялі адна адну думкі. Ён думаў пра ўсё, аб чым не хапала часу падумаць дома: чаму падпісалі Брэсцкі мір i пусцілі немцаў, куды пераехала камандаванне Заходнім фронтам, што адбываецца ў свеце i як бараніцца ім, рудабельскім камуністам i партызанам, ужо не толькі ад мяцежнага белапольскага корпуса, a i ад рэгулярнай узброенай i добра вымуштраванай арміі кайзера, каго яны знойдуць у Бабруйску, што ім параяць i чым дапамогуць.
Анупрэй падклаў пад галаву мяшэчак i драмаў на падлозе каля сцяны. Яны былі нібыта незнаёмыя. Дагаварыліся садзіцца ў розныя канцы вагона, a ў Бабруйску сустрэцца ў чайной на базары.
Цягнік прыйшоў далека за поўнач. Толькі назва, што цягнік: некалькі цяплушак з павыломванымі дошкамі, пабітымі вокнамі, даўно не паленымі «буржуйкам!». Наперадзе, адразу за маленькім паравозам, ішлі тры пасажырскія вагоны. У ix мільгалі агаркі свечак, i здавалася, што там утульна i цёпла. Каля пасажырскіх вагонаў стаялі нямецкія салдаты і нікога ў ix не пускалі. A ў цяплушкі рвануўся натоўп мяшэчнікаў — штурхаліся i крычалі, хтоеьці некага падсаджваў, нехта некага спіхваў, сцягваў за каўнер. Усе лаяліся, крычалі i заміналі адзін аднаму, Перад кожным вагонам тузаўся, лаяўся i лямантаваў натоўп. А па пероне спакойна хадзіў, пасмейваўся i пацяшаўся стары немец з вільгельмаўскімі вусамі.
Салавей з Анупрэем убіліся ў апошні вагон. У ім было цёмна, холадна i людна. Мужчыны i кабеты сядзелі i ляжалі на нарах i пад нарамі, умошчваліся на падлозе i проста стаялі, прыпершыся да сцяны. Вагон гаманіў i сварыўся: спіхвалі клункі i адзін аднаго, гукалі знаёмых i аднавяскоўцаў. A калі пайшоў цягнік, усе патроху пачалі ўлагоджвацца i сціхаць.
Ехалі марудна i доўга, спыняліся на паўстанках i ў полі. Часам чуваць было нямецкае гергетанне, выкрыт i нейкія каманды, потым зноў калываўся i стукаў разгойданы «цялятнік». Людзі чухаліся, стагналі i мармыталі спраеонку.
Калі добра вывіднела, праз шчыліну ў сцяне Салавей бачыў рудую леташшою траву, голы ракітнік, пасінелыя елачкі ўздоўж чыгункі i калюжыны, залітыя вясноваю вадой. Ён пазнаваў, дзе яны едуць, бо гзтую дарогу не раз перамераў па шпалах. Вось прагрукаталі каля Бярэзіны, відаць, як яна шырока разлілася i затапіла прыбярэжныя алешнікі i сцежары на лугах. Значыць, цягнік падыходзіць да станцыі. Зрабілася трохі трывожна: а што, калі немцы ці легіянеры надумаюцца трэсці кожнага, хто прыехаў, пачнуць выварочваць клункі, шукаць i вынюхваць. Непадалёк Салавей убачыў сівенысую, зморшчаную, як печаны яблык, бабульку. Яна цяжка дыхала i стагнала. Ён падсеў да яе i пачаў распытваць, куды яна i чаго едзе.
— Паміраць, мабыць, дзеткі. Як завалаю заклала.— Яна пастукала худымі парэпанымі пальцамі па грудзях.— От нараілі людзі паехаць да таго дохтура Марзона, а дзе яго шукаць, i не ведаю.
— Я, цётухна, якраз да яго i еду. Бацька мой там ляжыць, так што не бядуйце, давяду да самае бальніцы.
— А дай жа табе бог здароўя. Толькі ж я ледзьве клыпаю, можа, не захочаш валаводзіцца.
— Мне спяшацца няма куды. Дойдзем памаленьку.
Калі цягнік спыніўся i ўсе рынуліся да дзвярэй, Салавей падхапіў бабульчын клуначак, саскочыў з прыступак i намог злезці старой. Узяў яе пад пашку i асцярожна павёў.
Пры ўваходзе ў вакзал стаяла чалавек з дзесяць нямецкіх салдат. Яны абмацвалі кожнага позіркамі i валасатымі рукамі, пра нешта пыталіся. Большасць прапускалі, некаторых, з самым! вялікімі клункамі, адводзілі ўбок. Салавей спакойна ішоў, прытрымліваючы хворую бабульку, i зорка сачыў за Анупрэем: ripaпусцяць ці затрымаюць? Вось канапаты немец з шырокім бабскім тварам абмацаў ягоны мяшэчак, палопаў рукамі з-пад пахаў да кален, нешта буркнуў i падштурхнуў рукой да дзвярэй.
Читать дальше