Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1968, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рудабельская рэспубліка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рудабельская рэспубліка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дакументальная аповесць рарказвае пра гераічныя падзеі першых дзён савецкай улады на Палессі, барацьбу рудабельскіх партызан з нямецкімі i белапольскімі акупантамі, разгром контррэвалюцыйных банд. У цэнтры аповесці — Аляксандр Салавей, бальшавік, арганізатар партызанскіх атрадаў, таленавіты камандзір Чырвонай Арміі.

Рудабельская рэспубліка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рудабельская рэспубліка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Развіднела. Рота вусатага камандзіра стрымлівала атакі легіянераў у хмызняку, непадалёк ад пераезда. А па дарозе грукаталі фурманкі з параненымі, храплі спуджаныя коні, адыходзілі i адпаўзалі салдаты. Злева прарваліся койныя ўланы. Паблісквалі доўгія крывыя шаблі. Ужо было відно, што прарыў нічым не затуліш, што сілы няроўныя, а наперадзе яшчэ баі i баі. Трэба ратаваць кожнага чалавека, берагчы снарады i патроны.

У гзтым баі быў паранены Каменшчыкаў. Яго на дрызіне адвезлі ў Мінск. На папружцы, пачэпленай на шыю, няньчыў прастрэленую руку Якаў Гошка. Адарваны ад рукава зрэбны матуз набрак крывёю, завязаная далонь прыліпала да вінтоўкі, калі ён разам з усімі залягаў у прыдарожныя канавы i страляў па зеленавата-шэрых постацях легіянераў.

А яны беглі i паўзлі, нібы з разварушанага мурашніка, залягалі i падымаліся зноў. Падалі чырвонагвардзейцы, падалі i легіянеры на шэры снег, а з пералеску ішлі i ішлі новыя ланцугі ў зеленаватых шынялях.

Вуеаты камандзір загадаў адпаўзаць на другі бок станцыі, у хвойнік, што пачынаўся за Асіповічамі. Неслі параненых на звязаных вінтоўках. Адыходзілі кароткімі перабежкамі, a рэдзенькі ланцужок байцоў прыкрываў таварышаў.

К паўдню на станцыі i па вуліцах мястэчка на адкормленых панскім аўсом конях гарцавалі ўланы. Паблісквалі доўгія палашы, бляшаныя аблямоўкі на казырках рагатых канфедэратак i густа заплеценыя галуны на каўнярах шынялёў i пагончыках.

Асіповічы займаў корпус Доўбар-Мусніцкага.

Адзін за адным ішлі на Мінск цягнікі, гружаныя ваенным дабром, паражнякі i цяплушкі, вывозячы параненых, салдацкія кухні i зброю. Машыністы i качагары пакідалі свае абжытыя куткі, жонак i дзяцей, каб толькі вывесці паравозы i саставы, якія належалі рэвалюцыйнаму народу.

Рота вусатага камандзіра спынілася на ўзлессі старога бору. Стагналі параненыя. Ix наспех перавязвалі анучамі, адарванымі ад сподніх кашуль i нагавіц.

Рудабельцы развіталіся з новымі баявымі сябрамі, знялі шапкі, пастаялі над забітымі тазарышамі, загналі па абойме ў вінтоўкі i рушылі лесам на поўдзень у свой бок.

На душы было горка. Шкода рабілася чырвонагвардзейцаў, што загінулі ў гэтым баі, i крыўдна — спазніліся на адзін дзень i не паспелі атрымаць зброю. А яе так чакае Салавей i ўсе рудабельскія хлопцы.

З чым яны прыйдуць? Чым будуць бараніцца ад легіянераў i шляхты? А тут яшчэ дайшла чутка, што наступав дзесятая армія кайзера Вільгельма. Гэта, відаць, i праўда. От чаму так асмялелі легіянеры.

— Прынясём дадому невясёлыя навіны, а там чакаюць вінтовак i кулямётаў,— разважалі Нічыпар з Анупрэем.

Шасцёра змучаных, агаладалых рудабельцаў, абмінаючы бальшакі i вялікія сёлы, ішлі ў свой лясны край.

Частка другая

1.

Лёд на рацэ папралізвала вада. У прамыінах віравала чорная плыкь i знікала пад парудзелым лёдам. Толькі яшчэ трымаўся прыцярушаны саломаю i гноем зімнік, але i па ім ужо не адважваліся ездзіць — на самай сярэдзіне яго пратачыла вада, паадставалі закрайкі, парудзеў i набрыняў каля берагоў снег. Ды i куды паедзеш, калі на тым баку ў панскіх маёнтках дымяць иаходныя кухні, па сёлах гарцуюць легіянеры — забіраюць у мужыкоў апошняе сена, трусяць кожную хату, выграбаюць са свірнаў насенне, рэжуць цялушак, страляюць падсвінкаў i паласуюць шампаламі кожнага, хто спрабуе што-небудзь схаваць або не даць салдатам мяцежнага корпуса.

Ціхая падталая Пціч, нібы граніца, падзяліла вёскі: у Бярозаўцы, Катцы, Харомцах, Халопенічах i ў Глуску стаяць легіянеры, а за ракою, над Рудабельскім валрэўкомам, трапеча на ветры чырвоны сцяг. Мікодым Гошка з Параскаю ламаюць галовы i спрачаюцца., як лепей падзяліць панскую i шляхецкую землі, чым памагчы ўдовам i сіротам. Салавей з Ляўковым лазяць па шляхецкіх хутарах — шукаюць на гарышчах вінтовак, абрэзаў i патронаў, забіраюць бярданкі i дубальтоўкі. Цяпер кожны патрон, жменька пораху, старая ламанка даражэй за хлеб: не сённязаўтра прьшдзецца біцца, можа, памерці на беразе Пцічы, але не здацца, не пусціць ворага ў воласць, не аддаць назад панам зямлі, якую яшчэ так i не паспеў калупыуць сваім плугам рудабельскі хлебароб. Ён чакае вясны, спадзяецца мець свой надзел, верыць у сілу дэкрэта аб зямлі i міры. A ў яго хочуць зноў адабраць гэта права, зноў скруц.іць мужыка ў бараноў рог. Не, панове, будзем біцца, будзем стаяць на сваім, пакуль трываюць рукі, пакуль бачаць вочы. A памерці прьшдзецца — дзецям аддамо свае стрэльбы — няхай бароняць зямлю i чырвоны сцяг над рэўкомам. Хопіць! Хто сам вылузаўся з ярма, таго назад не загоніш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рудабельская рэспубліка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рудабельская рэспубліка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Рудабельская рэспубліка»

Обсуждение, отзывы о книге «Рудабельская рэспубліка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x