Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1968, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рудабельская рэспубліка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рудабельская рэспубліка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дакументальная аповесць рарказвае пра гераічныя падзеі першых дзён савецкай улады на Палессі, барацьбу рудабельскіх партызан з нямецкімі i белапольскімі акупантамі, разгром контррэвалюцыйных банд. У цэнтры аповесці — Аляксандр Салавей, бальшавік, арганізатар партызанскіх атрадаў, таленавіты камандзір Чырвонай Арміі.

Рудабельская рэспубліка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рудабельская рэспубліка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У купэ было накурана i людна. Пры мітуслівым святле свечкі Анупрэй разглядзеў чалавек восем вайсковых. Яны сядзелі вакол стала, пра нешта спрачаліся i гаварылі ўсе разам. Пасярэдзіне стаяў невысокі чалавек у расшпіленым фрэнчы. Калі ён загаварыў, усе замоўклі.

— Корпус Доўбар-Мусніцкага Чырвоная гвардыя адціснула з-пад Рагачова. Цяпер з Бабруйска легіянеры рушылі на Мінск. Многія салдаты корпуса пад выглядам сялян пераходзяць нашы пазіцыі...— I тут ён заўважыў Анупрэя, перарваў сваю гаворку i звярнуўся да яго: — Што скажаце?

— Мне таварыша Каменшчыкава.

— Слухаю вас.

Анупрэй моўчкі падаў канверт ад Мяснікова. Той прабег запіску вачыма, прыкусіў губу, задумаўся. Па яго постаці, па тым, як трымаецца i гаворыць, Драпеза адразу пазнаў нядаўняга афіцэра. На плячах фрэнча яшчэ не злінялі сляды ад пагонаў. «Ну, гэты знойдзе прычыну, каб не даць»,— падумаў Анупрэй i неспадзявана пачуў:

— Добра, чым можам, паможам. Заўтра раніцаю ў шостым пакгаузе вас будзе чакаць таварыш Васільеў. Я яму ўсё перадам. Паможам i транспартам. Абы толькі ціха прайшла гэтая ноч.

Каменшчыкаў падышоў да стала, выдраў з блакнота аркушок паперы i размашыста напісаў: «Тав. Васільеў! Задавольце рудабельскіх партызан згодна разнарадкі т. Мяснікова», распісаўся i падаў Анупрэю.

— А пакуль што з майго рэзерву артымаеце асабістую зброю. Колькі вас? — Анупрэй сказаў, што ix шасцёра.— Значыць, шэсць вінтовак, па сотні патронаў i па тры гранаты выдасць вам дзяжурны. Начаваць прыйдзецца на вакзале, Больш няма дзе.

Драпеза шчоўкнуў стаптанымі абцасамі, прыклаў далонь да шапкі. Каменшчыкаў усміхнуўся i падаў яму руку:

— Пазнаю салдата. Жадаю поепеху вашым партызанам. Так i трэба. Само нічога не прыйдзе.

— Мы i не чакаем, таварыш камандзір. Абы было чым, дык мы любому дамо па загрыўку, а без струманту i гніду не заб'еш.

Камандзіры весела зарагаталі. Анупрэй па-вайсковаму крутнуўся, але загойдаўся язычок свечкі.

У калідоры дзяжурны выдаваў рудабельцам асабістую зброю. Анупрэй падаваў вінтоўкі i гранаты таварышам, патроны хлопцы ссыпалі ў торбачкі.

— Хоць за вайну намуляла плечы трохлінейка, а цяпер з ёю весялей i спакайней,— сказаў Званковіч.

Усе пайшлі следам за Анупрэем да вакзала. Там было людна i тлумна, як на кожным вакзале ваеннай пары.

Прымасціліся рудабельцы каля печы. Пад галовы паклалі мулкія торбачкі, захуталіся ў кажушкі, світкі i бравэркі. Змораныя за столькі мітуслівых i бяссонных начэй i дзён, яны адразу заснулі. Hi паравозных гудкоў, ні ляскату дзвярэй, ні гамонкі, ні лаянкі i крыкаў яны не чулі.

Далека за поўнач скаланулася падлога, нешта напялася i лопнула, як разадранае палатно, загрукатала, завухкала, затупалі сотні ног, зацокалі конскія капыты, затарахцелі кулямёты. Даляталі каманды, перасыпаныя густою лаянкай.

Свечка ў вакзале патухла. Людзі крычалі, хапалі свае клункі, душыліся каля дзвярэй, лямантавалі i енчылі, некуды беглі, прыгнуўшыся.

Анупрэй высадзіў прыкладам акно.

— Хлопцы, за мною!

Забразгалі вінтоўкі i патроны. Усе шасдёра выскачылі на перон i пабеглі ўслед за салдатамі.

— Трымацца разам! — крыкнуў Нічыпар Званковіч.

Яны выскачылі на чыгуначны насып. Па дарогах ляцелі кулямётныя тачанкі, а высока над галовамі нылі снарады і, вухкаючы, падалі недзе далека за станцыяй. Успыхвалі ружаватыя водбліскі, i асядала пад нагамі зямля. Куды бягуць людзі, што адбылося за гэтыя некалькі гадзін, рудабельцы не ведалі. Яны прысталі да нейкае часці, яе вёў той самы вусаты камандзір, якога яны нядаўна бачылі ў вагоне Каменшчыкава. Анупрэй толькі паспеў сказаць:

— I мы з вамі.

— Станавіцеся на левы фланг.— I зычна скамандаваў:— Пастроіцца. Ніякай панікі!

Заляпалі прыклады вінтовак, зашаргацелі па снезе ногі.

— Таварышы! Легіянеры прарвалі нашу абарону ў раёне Татаркі, хочуць захапіць Асіповічы i Мінск. Наша пазіцыя — з правага боку чыгункі на подступах да станцыі. На абарону рэвалюцыі шагам марш!

Апошнія ў калоне ішлі шасцёра рудабельскіх партызан. Закалыхаліся ў змроку штыхі, па дарогах зацокалі падковы, загрукаталі колы, пачуліся каманды, крыкі i лаянка.

На ўсходзе вухкалі гарматы, бліскалі цьмяныя маланкі разрываў, стракаталі i захлыналіся кулямёты. Здавалася, ад недалёкага бою памацнеў i нацяплеў вецер, памякчэў размешаны сотнямі ног снег, пасвятлела ў полі.

Недзе недалёка неба асвяцілася барвовым зарывам. Яно расло i яснела, вырываліся клубы шызага дыму i языкі зыркага полымя. Відаць, паблізу гарэла веска. Нарастаў гул страляніны, вухкалі разрывы снарадаў, даляталі прыглушаныя крыкі i лямант.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рудабельская рэспубліка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рудабельская рэспубліка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Грахоўскі Сяргей - Ранні снег
Грахоўскі Сяргей
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Отзывы о книге «Рудабельская рэспубліка»

Обсуждение, отзывы о книге «Рудабельская рэспубліка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x