Грахоўскі Сяргей - Ранні снег

Здесь есть возможность читать онлайн «Грахоўскі Сяргей - Ранні снег» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1975, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ранні снег: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ранні снег»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Часам ранні снег кладзецца на скроні i на душу па віне паклёпніка або зайздросніка. Непаразуменні прынеслі шмат непрыемнасцей герою аповесці Аляксею Буевічу. У складаных абставінах узнікла i загартавалася шчырае i чыстае каханне да маладой настаўніцы Веры. Пасля мнoгix выпрабаванняў праўда i людская дабрата прынеслі шчасце закаханым. Падзеі аповесці адбываюцца у першыя пасляваенныя гады ў далёкім ciбipcкiм сяле i ў Беларусі.

Ранні снег — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ранні снег», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Артыстаў» адпусцілі з урокаў, каб паабедалі i раней сабраліся ў клубе. Гэта было самае вялікае свята ў ix жыцці, яны яго чакалі. Ca школы бегма беглі ў клуб паглядзець, як усё выглядае. Аляксей выпраўляў дадому, каб хутчэй прыходзілі грыміравацца. У гэтым новым слове была асаблівая таямнічасць, кожнаму хацелася як найбольш намазацца, каб не пазналі.

Аляксей тлустымі фарбамі наводзіў бровы, маляваў вусы, ставіў на шчоках «мушкі», пудрыў зубным парашком, нацягваў парыкі. Радасцю i хваляваннем артыстаў жыў i ён. Вера нервавалася больш за ўсіх. Яна была рэжысёрам, суфлёрам i вядучым спектакля.

— Вы мне можаце не падказваць, Вера Рыгораўка, я ўсё ведаю на памяць,— выхвалялася Ніна Груенка.

— А я, каб i хацеў, нічога не пачую ў гэтым тулаве. Глухата, як у танку,— гаварыў «Змей».

Дзеці ўжо называлі адно аднаго не сваімі імёнамі, a імёнамі персанажаў п'есы. Раз-пораз праз шчылінку ў заслоне паглядалі ў залу, ці прыйшлі свае, хто дзе сядзіць.

У клубе ўжо было поўна народу: жанчыны ў кажушках i плюшаўках, у вялікіх клятчастых хустках, мужчыны — у шынялях i зялёных бушлатах, лузгалі кедравыя арэшкі, чмякалі зубамі піхтавую «серу», смяяліся, жартавалі i голасна гаварылі. У першым радзе, заціснуўшы каленямі мыліцу, сядзеў Міша Усцігаў: хацелася паглядзець, што там навычвараў яго дружок.

Перад спектаклем была ўрачыстая частка. Стол, засланы чырвоным, паставілі перад сцэнай. За сталом паселі старшыня сельсавета Абрамаў, ганаровы дзед Жураўлёў i Васіль Сцяпанавіч Кеменеў.

Аляксей быў асабліва ўзрушаны: расчырванеўся, прыкметна дрыжалі рукі. Гэта заўважыла Вера, падышла i прашаптала: «Не хвалюйся. Усё будзе добра». Аляксей міргнуў, матнуў галавою i зноў замітусіўся, папраўляючы касцюмы i грым.

Даклад пра дваццаць дзевятую гадавіну Вялікага Кастрычніка рабіў Васіль Сцяпанавіч. Яму часта пляскалі, уставалі, шумна садзіліся i ўставалі зноў.

Ад духаты адзіная ў зале лямпа міргала i ледзь свяціла, бо на сцэну знеслі ўсе лямпы з сельсавета i школы.

Пасля старшыня абвясціў:

— А зараз, таварышы калгаснікі, рабочыя i служачыя, вучні нашай школы пакажуць канцэрт,— i засмяяўся.— Канцэрт не канцэрт, адным словам — прадстаўленне. Што яны, значыцца, пакажуць, скажа вам таварыш Барышава,— i папляскаў далонямі.— Просім!

Для Веры гэта было неспадзявана, i яна ў першую хвіліну разгубілася.

— Што мне гаварыць? — зардзеўшыся, прашаптала Аляксею.

— Ідзі, ідзі. Скажы пра гераізм рускага народа, пра яго перамогі, раскрый ідэйную сутнасць казкі.

У зале нецярпліва зашумелі i там-сям запляскалі.

Вера стала перад заслонаю, агледзела залу. У першым радзе сядзелі настаўнікі, старшыня сельсавета i ў святочным пінжаку з чырвоным бантам Андрэй Жураўлёў, а далей — бацькі i мацяркі яе вучняў. Уздоўж; сцен стаялі дзяўчаткі i хлопчыкі.

Вера памаўчала, пакуль сціхнуць, поглядам знайшла сваю мілую Трахімаўну і, нібы звяртаючыся да яе, загаварыла горача i натхнёна:

— Таварышы, мы святкуем Вялікі Кастрычнік, акрыленыя слаўнай перамогай савецкага народа над фашысцкай Германіяй. Нашы продкі білі захопнікаў на Чудскім возеры, пад Палтавай, грамілі напалеонаўскіх марадзёраў на Барадзінскім полі. Пра гераізм рускага народа складзена шмат песень, былін i казак. Адну з ix, пад назваю «Мікіта Кажамяка i Змей Гарыныч», зараз пакажа драматычны гурток нашай школы.

Зноў заспляскалі ў далоні. Вера, ўскочыла на сцэну i схапілася далонямі за расчырванелыя шчокі:

— Што я там нагаварыла, сама не помню.

— Ой, Вера Рыгораўна, як вы хораша гаварылі! — падбегла «царыца» — Ніна Груенка.

Вера ўсміхнулася, здзівіўшыся яе прыгажосці. Доўгае, пашытае з марлевых i цюлевых дзетдомаўскіх фіранак плацце, усыпаная люстранымі бліскаўкамі карона рабілі яе дарослай.

Аляксей паляпаў у далоні:

— Усе на месцы! Падрыхтаваліся! Заслона!

Яе рассунулі два дзетдомаўскія хлопчыкі. Пазакручваліся ў мультановыя полкі, толькі тырчалі хітрыя тварыкі ды паблісквалі вочы.

Зала загула ад нечаканасці. Усё на сцэне здавалася незвычайным. Асветленыя блакітным i чырвоным святлом дэкарацыі выглядалі як сапраўдныя. Калі з'яўляліся ў нябачаных дагэтуль уборах артысты, нават бацькі не адразу пазнавалі ix, i ў зале раз-пораз перапытвалі:

— А вой, а чыя ж гэта?

— Няўжо Ніна? А-я-яй! Ну, каралева!

— Паглянь, паглянь, ці не твой гэта?

Нават нехта ўскрыкнуў, калі на сцэну з бразгатам, бліскаючы вогненнымі вачамі, вылецеў змей.

— Адкуль жа гэта такое страхоцце? А божа ж мой! — чуліся галасы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ранні снег»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ранні снег» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Грахоўскі - Споведзь
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Сустрэча з самім сабою
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Табе зайздросціць сонца
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Рудабельская рэспубліка
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Суровая дабрата
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - І радасць i боль
Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі - Горад маладосці
Сяргей Грахоўскі
Ольга Кожухова - Ранний снег
Ольга Кожухова
Отзывы о книге «Ранні снег»

Обсуждение, отзывы о книге «Ранні снег» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x