Аляксей Карпюк - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2007, ISBN: 2007, Издательство: Кнігазбор, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі самыя значныя творы выдатнага беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка (1920-1992), бясстрашнага змагара за праўду і справядлівасць.
Сорак першы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А если тебя интересует, зачем я так много всего купил, так я признаюсь. Завтра приезжает ко мне мой брат, а твой дядя из Челябннска. Мы будем с ним угощаться тем, что я накупил.

После всего я спать не хотел и решил съездить в город. Я каждый раз перед сном езжу. Что я там делаю? А вот что. Слажу у Кремля, похожу по Красной площади, погляжу, как у Мавзолея меняется караул, послушаю бой часов курантов, подумаю, что я в таком месте, о котором думает весь мир, и иду назад к автобусу. Так сделал и сегодня. Приехал, а там пустота на всей площади. Только венки у Мавзолея да 2 часовых. За стеной Кремля на четвертом этаже светилось окошко. Это, видимо, Никита Сергеевич, который только что вернулся из Америки, раздавал заморские подарки своим внукам. Ну, подумал так, походил еше по тротуару, поплевал на него, поглядел, как милиционеры регулируют уличное движение. Ну и достается им, бедным! В одном месте на перекрестке стоит их сразу пять человек, машут своими дубинками да свистят свистками, прямо, не знаю как!

Вернулся домой, решил тебе ответить на пнсьмо. Вот и пишу. Вот и написал.

Будь здорова. Целуй от меня маму, Ваню, привет Данусепередай. А я пойду ложиться. Дядя Валера завтра приезжает в 6 утра. Бессовестный, мог бы и попозже! Учи Ваню, чтобы тебя, когда вырастет, так рано не беспокоил, а приезжал в гости не раньше так часов десяти, а то будешь всю ночь дрожать, чтобы не проспать.

Целую.

Твой папка.

6. ЯНКУ БРЫЛЮ

30 верасня 1960 г.

Здравствуй, Ваня!

Сёння Гарбачоў сказаў што ты моцна хворы. Дазволь цябе па-харошаму пашкадаваць і ад шчырага сэрца пажадаць табе хутчэй стаць на ногі. Мабыць, у цябе ўсяго толькі грып? Сэрца ж ты залячыў раней?! Адным словам, выздараўлівай!

На днях прачытаў Адамовічаў раман пра партызан. Ён на мяне такое пакінуў уражанне, што адразу адхацелася пісаць сваіх партызан і я яму пазайздросціў.

Культурная, таленавітая і цікавая рэч.

Вельмі шкада, што яна адразу выйшла ў Маскве. Тут гэты раман зойме пачэснае месца сярод другіх добрых. Іх (добрых) у СССР, дзякуй, богу, шмат, таму, магчыма, могуць нейкі час Адамовічаў і не заўважыць. Але ў Беларусі гэтая рэч, калі б выйшла, прагучэла б інакш, бо гэта самы лепшы твор пра партызан (якімі ж вартымі жалю становяцца «Мінскія напрамкі» і др.), наогул раман гэты ставіць аўтара адразу побач Брыля і Шамякіна. Што за псіхалогія, навізна пункту гледжання, а дэталі! Прачытаўшы, мне вельмі захацелася напісаць Адамовічу пісьмо, але не дазволіла самалюбства: знаёмства то ў нас сапраўднага няма (хоць ты нас не адзін раз зводзіў, рэкламаваў аднаго другому, ды не аднойчы мы разам ехалі ў тваёй «Волзе». Відаць, гэтага для знаёмства мала). Між іншым, уся яго крытыка — гэта не больш і не менш, на маю думку, як сумленныя і смелыя выказванні, якія ён гаворыць услых, асабліва на фоне Баразніных і Герцовічаў, робіць яго прыкметным. На самой справе не ў гэтым сіла Адамовіча. Ён — пісьменнік і не абы які!

У гэтым годзе мне крыху весялей: Вольскі і Макаёнак тут! Дарэчы, аб іх. Гэта не проста спалучэнне дваіх чалавек адным інтарэсам — пісаннем п'есаў. У іх вельмі дзіўнае сяброўства. Нейкае нават нібы святое! Паназіраеш на іх збоку, дык залюбуешся. Зранку да ночы яны спрачаюцца, дзеляцца ўражаннямі і пры гэтым усё ідзе такім ладам, ды так прыгожа, разумна, што я задумаўся не адзін раз: чаму ў нас гэтага не заўважаюць? Гэта ж яны ўжо варты паважання толькі з-за гэтай дружбы!

Вось табе ўсе мае навіны. Выздараўлівай!

Чысла 26, відаць, буду ў Мінску, бо паеду дахаты. Прывітанне тваёй сям'і!

Будзь здароў!

7. МІХАСЮ ЗАБЭЙДУ-СУМІЦКАМУ

14 снежня.1963 г., г. Гродна

Дарагі Міхась Іванавіч!

З вялікай прыемнасцю я атрымаў ад Вас ліст. Адказваю Вам са спазненнем, бо быў у Мінску.

У Гродне мы з Вамі бачыліся нахаду —у гасцініцы «Нёман». Вы ішлі па калідоры з Шыдлоўскім і др., а я — насустрач з пісьменнікамі з Далёкага Усходу і перадаў Вам прывітанне ад Геніюшаў.

Вельмі мне прыемна, што мая «Данута» прыпала Вам да густу. Вы просіце прыслаць яшчэ што свае. У мяне яшчэ ёсць кніжкі «Мая Гродзеншчына» і «Дзве сасны», але яны слабейшыя і сорамна іх Вам даваць. Праз пару месяцаў выйдзе з друку мая «Пушчанская адысея» асобным выданнем, вось яе я адразу Вам і вышлю.

А наогул я Вам магу з гонарам сказаць, што беларуская проза выйшла на першае месца ў СССР, хаця пра гэта пакуль што афіцыйна ніхто не гаворыць. Я Вам вельмі раю пачытаць нашых I. Мележа «Людзі на балоце», А. Адамовіча «Вайна пад крышамі» і «Сыновья уходят в бой», В. Быкава «Трэцяя ракета», Б. Сачанкі «Кароткія апавяданні», а таксама В. Адамчыка, Чыгрынава, Стральцова, В. Караткевіча, не гаворачы пра такіх буйных пісьменнікаў, як Я. Брыль. Адным словам, сэрца радуецца, гледзячы на нашых творцаў. Зрэшты, тэма гэтая не для пісьма. Я ўпэўнены, што калі-небудзь я ўсё Вам раскажу асабіста. Між іншым у Гродне нас траіх: вельмі таленавіты празаік Васіль Быкаў і таксама вельмі здольная маладая паэтэса Данута Бічэль. Усе мы Вас вельмі добра ведаем завочна, але неапісальнае ўражанне Вы на нас зрабілі сваім канцэртам. Каб мы мелі ўладу, то зрабілі б так, каб Вы не выязджалі з Радзімы, а неслі народу да сэрцаў сваю Песню.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x