Шчырае прывітанне тваёй гаспадыні Ніне!
Да пабачэння.
Аляксей.
3. МАКСІМУ ТАНКУ
9 красавіка 1958 г.
Яўген Іванавіч! Я быў у Зэльве. Справа выглядае так.
У пачатку дваццатых гадоў Іван Геніюш з Зэльвы не змог паступіць у Віленскі універсітэт, бо не прынімаў удзелу ў вайне з бальшавікамі. Каб атрымаць в. асвету, паехаў у Прагу. Скончыў школу, пачаў там працаваць. Аднаго разу прыехаў на радзіму і жаніўся на Ларысе.
Ларыса Антонаўна паходзіць з Волпы. Яе бацькі мелі фальварачак. У 1928 г. скончыла Ваўкавыскую гімназію. У 1935 г. вышла замуж за Геніюша і выехала ў Чэхаславакію. Там з мужам жыла да 1948 г. За гэты час бацьку яе раскулачылі, выслалі і там ён загінуў. У 1936 г. нарадзіла сына. Калі ў 1948 г. яе арыштавалі, сына ўзяла на выхаванне сястра з Беластока, ён жыве там да сённяшняга дня і вучыцца ў Медычнай акадэміі.
Ларыса пісала і друкавалася ў Чэхаславакіі. За гэта атрымала 25 гадоў. Восенню 1956 г. яе выпусцілі і не далі ніякага заключэння. Даведкі аб рэабілітацыі не мае. Ларыса давала мне слова, што не пісала антысавецкіх вершаў, не пісала вершаў і пранямецкіх.
У Зэльве засталася палова хаты бацькі мужа Ларысы. У ёй Геніюшы і жывуць. Ён працуе ў бальніцы тэрапеўтам, яго начальства хваліць. Яна хатняя гаспадыня. Жывуць не вельмі багата, але ж адзін пакой застаўлены сцелажамі, запоўненымі новымі кніжкамі на 5 мовах. Геніюшы атрымліваюць чэскія часопісы і газеты.
Агульнае ўражанне аб Ларысе.
Уразілі мяне некаторыя дзівацтвы. У гэты дзень, калі я быў, я заўважыў, што Ларыса... посціць. Усё, што адбываецца за сцянамі яе дома, падыходзіць пад слова «яны»... Не аддавалі ім хату і Ларыса звярнулася з заявай да пракурора БССР. Заяву скончыла такой фразай «...Калі атрымаю кватэру, абяцаю ніколі ні аднаго радка не пісаць пра Беларусь!..» да ўсяго страшэнна запалоханая.
Але здзівіла мяне ў ёй і другое.
З першых слоў Ларысы кідаецца ў вочы вялікая начытанасць, багацтва розуму, сардэчнасць і тая культура, якую я бачыў толькі ў інтэлігентных чэхаў, калі быў разам у лагеры. Гутарыць вельмі прыгожай і багатай беларускай мовай. Сказаць, што любіць беларускую літаратуру, мала. Яна ведае яе цалкам, ёю жыве.
На вонкавы выгляд Ларыса — магутная жанчына, энергічная, гаваркая, ветлівая, гадоў на пятнаццаць маладзейшая, чым на самай справе.
Мой вывад.
Некаторыя дзівацтвы і накіп крыўды ў Ларысы нішто ў параўнанні з яе эрудыцыяй, маладосцю душы. Мне здаецца, што Вам, Яўген Іванавіч, штосьці трэба зрабіць, каб вярнуць яе ў літаратуру.
Развітваючыся, я запрапанаваў Ларысе перакласці што-небудзь з чэскага і прыслаць Вам у «Полымя». Думаю, што не пакрыўдзіцеся за лішнюю маю ініцыятыву
З прывітаннем
А. Карпюк.
Яе адрас: Гродзенская вобласць, г. Зэльва, вул. Савецкая, 7, Ларыса Антонаўна Геніюш.
4. АЛЕНЕ КАРПЮК
29 верасня 1959 г.
Здравствуй, Лена!
Когда-то цари разговаривали с народом так: «Здравствуйте, ребята. Я ваш царь. Рад вас видеть. Ну, будьте здоровы!..» Так коротко писала мне и ты. Но сегодня получил письмо длиннее. Передайте с Ваней привет от меня удаву! Я горжусь, что дочь моя попала в школе в командиры. Как же тебя сейчас будут приветствовать товарищи? Небось, нос задрала уже выше, чем Танька Крицкая во время свадьбы!
Ты пишешь: «аж кажется: что б быть птицей, так бы и улетела...» Это уже по-писательску. Гляди, ты еще меня переплюнешь и станешь большим писателем... что ж, вызывай папку на соревнование, как Хрущев Америку вызвал!..
А теперь насчет Ванькиного письма. Передай маме, что она не понимает того, что там нарисовано. Понимаю только я один, потому что был на американской выставке и там такие рисунки были. Они называются абстрактные и их не каждый может понять.
А сейчас о себе. Сегодня целый день писал. Потом наклеивал на стену ваши фото. По несколько. Повезло больше всего Ваньке. Он у меня на 4 карточках, Ленка на 3, а бабушка, дедушка, дядя Валера только по разу. Один раз и мамка у меня на стене, только ты, Лена, ей не говори, а то разозлится и не станет высылать мне денег, тогда мне капут, как фрицам под Сталинградом!
А еще потом ходил лечил зуб. А потом ездил в магазин искал тебе книг, которые ты просила, не нашел, купил вам этикеток и переводных картинок. Потом по дороге купил булку хлеба. Очень интересная булка — 60 сантиметров в длину и 6 сантиметров в ширину. Попроси у Вани, то он возьмет из ящика железный метр и покажет, какая длинная булка. И еще много чего накупил, а лифт был испорчен, пришлось тащиться на 6 этаж ногами. На один этаж 20 ступенек в нашем обшежитии, то сколько я сделал ступенек до 6 этажа, а?
Читать дальше