Віктар Казько - Выбраныя творы ў двух тамах. Том І

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця. 

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З надыходам зімы, калі ўжо лёг снег і стала рэчка, маці Махахея як легла на палаці, так і не ўставала з іх, толькі калі ўжо трэба было ёй на двор. Але калі хадзіла яна на двор, пі Цімох, ні Ганна не бачылі, старая хавалася, што кошка, як і не было яе ні ў хаце, ні на свеце, бы растала яна ва ўсіх гэтых рэчах, што так хутка пачалі старыцца,— у зжаўцелых ручніках, накрыўках і вышыўках, што развешаны па сценах і над іконай, у павуцінні, якое завялося па столі і па кутках. Газам са старой нечакана падалася і печ, да якой яна была прыкута палацямі. Карабель яе, здавалася, па цаглінцы злеплены, складзены на вякі, які займаў амаль што паўхаты, карабель амаль што неверагоднай трываласці раптам як пачаў цякці і хіліцца. Так, печ пахілілася, бы рашыла выйсці з адведзенага ёй кутка і выйшла. I цяпер вось мучылася і пакутавала, ганіла сябе, што яна такая непаслухмяная, кланялася, прасіла прабачэння ў хаты, у людзей, якія жылі ў ёй. А з падпечча цягнула скразнякамі, бы атабарыўся ўжо там нехта іншы, дыхаў там, самаўладны, халодны і злы. I дыханне яго халоднае, паміранне старой хаты адчувала і хата новая, у якой яшчэ ніхто, акрамя буслоў, і не жыў, але якая, здаецца, таксама памірала ўжо, так і не прыняўшы, не пусціўшы людзей. I ў той новай хаце ўсё счарнела і жоўта загнаілася ад нежыці, ад таго, што вельмі доўга будавалася яна, ад халоднай і з дажджом восені, а больш, пэўна, ад усведамлення, што ніхто так і не зойме гэтую хату, ніхто не паселіцца, не пашкадуе, не сагрэе, ад тугі і маркоты гаспадароў, якія ўрэшце перадаліся і хаце. Асірацінелі абедзве хаты Махахеяў, і, здаецца, сам Княжбор асірацінеў, і сонца над ім стаяла хаця і ласкавае, цёплае, але нейкае сірочае, такія ж беглі і дні. Клопаты і турботы былі такімі ж, як і раней, але не ставала ўжо ў гэтых клопатах і турботах былой цягавітасці, толькі вымушанасць, заведзенасць. I таму цяпер так пільна прыглядаліся да кожнага друкаванага слова Цімох з Ганнаю, давяраючы больш яму, больш давяраючы пісьменным і вучоным людзям, чым самім сабе: ці было ўжо такое з людзьмі, ці ламалася ўжо так іх жыццё, ці гэта з імі толькі так...

Чытала баба Ганна, а Махахей іграў на гармоніку і думаў, што ўсё ўжо было па гэтай зямлі, і гэтае былое кожнаму па зямлі ўсё роўна нанава, нанава, хоць паўторыцца і дзесяць, і дваццаць разоў, паўтараюцца мо нават і не справы, а людзі, чалавекі. I нечага ківаць і наракаць на справы — яны спрадвечныя. Але як усё ж дапусціцца да такога, што ён бачыў сёння, як можна чалавеку нават быць сведкаю такому. Вось ён грае цяпер па гармоніку, як нічога і не было. А было ж, было ж. I ці можна пасля таго ўсяго, што было, граць на гармоніку, як не рассыплецца гэты гармонік, як ён церпіць чалавека, яго, Махахея, церпіць і не гарыць у яго руках. Павінен гарэць, палаць, бо не мае ён моцы і смеласці прызнацца, што ўсё бачанае ім было яваю, а не сасніў ён гэта.

Сёння з раніцы ён надумаўся пайсці па рыбалку. Усё роўна рабіць дома не было чаго, а бралася ўжо на вясну, і дні стаялі такія доўгія, што хоць у баптысты запісвайся і вучыся малітвам. Уставалі ж яны, Цімох і Ганна, па даўняй, маладой яшчэ, завядзёнцы, калі, акрамя парасяці ды гусей з качкамі і курамі, былі ў іх яшчэ і кароўка, і бычок альбо цялічка каля гэтай кароўкі, у пяць раніцы. Уставалі і завіхаліся да самага позняга. Цяпер можна было і выспацца, даць сабе перадышку, але сон ужо не браў іх. Ляжаць з расплюшчанымі вачыма і слухаць тачыльшчыкаў было невыносна, бы нябожчык у хаце ляжаў, здавалася, што гэта самі яны нябожчыкі, адпачываюць ужо па тым свеце. Уздымала з цёплых і мяккіх ложкаў нешта невядомае ім самім, рукі паднімалі, прасілі, каб іх хоць зашчамілі куды, задзелле хоць якое далі. Баба Ганна хацела ўжо зноў ісці, на ферму, прасіцца ў даяркі, але Цімох не пусціў яе:

— Унё, што прыдумала, альбо то на розных работах горш. Розная работа не сцягваецца ж так.

— Не сцягваецца вам, мужыкам. Нарадная ля Цупрыкавай карчмы. Цупрык адчыняе сваю карчму, і вы па парад. Канечне, вам не сцягнецца.

— Нам не сцягнецца,— пакрыўдзіўся нават Цімох на сваю бабу і адпомсціў ёй.— Толькі калі ў даяркі табе зноў, дык у хлеве ў нас пуста, сена няма.

— У нас у хлеве няма, а ў калгасным ёсць, нарабілі.

— Рабілі сена заўсёды ў калгасе, толькі ты, баба, забылася, як сваё посцілкамі калгасным каровам цягала.

— Цягала,— тужліва пагадзілася баба Ганна,— а больш не пацягну, няма чаго цягаць.

— Дык вось і сядзі на печы.

Сядзелі абое і папускацца нават пачалі ўжо, каб не так маркотна было, пачалі нават ката нанач у хату пускаць, хаця і папікалі сябе, гаварылі кожны раз: то не кот, што паперад хазяіна ў хату бяжыць. Але што зробіш, шмат чаго змянялася, свет перайначваўся, трэба было перайначвацца і ім. Жыццё іх палягчэла, і яны прыстасоўваліся да яго, не ведаючы, як выскачыць з яго, чым абцяжарыць, і абцяжарвалі, запаўнялі драбязой і глупствам, з чаго раней першыя кепікі пачалі б строіць. Баба Ганна, як і папраўдзе з глузду з'ехала ад тых кніжак, пачала сама нешта запісваць у старыя сшыткі дачок, што былі не дарэшты яшчэ спісаны. Сшыткі гэтыя былі складзены ў куце, і іх ніколі не выкідвалі. Папера і газеты, як, прынамсі, і ўсё іншае, што трапіла ў іх хату, захоўвалася ў ёй ужо свята і вечна, так вось і гэтыя сшыткі. Аднойчы Цімох зазірнуў у адзін з іх: што там драпае, як кура лапаю, яго баба. Зазірнуў і прачытаў: «Сёдні серада. Ідзе снег». «Пайшла восьмая нядзеля ад ражджаства. Павінны прыляцець буські. Скучыла без буськаў. Гуска знесла першае яйка. Села на старое месца. Гусак ждаў і сцярог». «Восем нядзель роўна ад ражджаства. Буськаў няма. Мо то і не прыляцяць у етым годзе. Дзе сяліцца ім, бедным...» Махахей уздыхнуў над крывымі, але старанна выведзенымі літаркамі: пражыў век з бабай, а ведаць яе не ведае. Хто б гэта здагадаўся прыдумаць, што яна чакае тых буськаў, свет прахам ідзе, мароз лютуе на дварэ, а ёй буслы паўме. I яму самому захацелася нечым дагадзіць і жонцы, і буслам. Тады ён і прыдумаў выстаўляць нанач у сенцы вядро з вадою. Калі не замерзне талі, у сенцах, вада, значыць, адліга і можна выходзіць глядзець буслоў. Але вада кожны ранак замярзала, да сённяшняга дня. Сёння ўпершыню вада ў вядры не схапілася лёдам. Ён адчыніў сенцы, неба замазана хмарамі, але неяк па-вясноваму сіне-святочнымі. Вось і рашыў ён выправіцца парыбачыць, паглядзець, ці не з'явіліся ўжо на Балоні, у дуброве альбо Храпчыне буслы. Узяў у каморы бутэльку, дастаў з печы чыгунок, у якім адтоплівала баба Ганна кіслае малако, пачаў зліваць з чыгунка ў бутэльку сыроватку і не прыкмеціў, што бяжыць яна не ў пляшку, а ў паганае вядро: горка яму было— не сваё малако, не свая сыроватка. Ненене давала ім малако, як ні цяжка ёй было, а яна ўсё яшчэ трымала карову, двух бычкоў здала калгасу за сена.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x