Віктар Казько - Выбраныя творы ў двух тамах. Том І

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Імя Віктара Казько шырока вядома ў рэспубліцы і за межамі нашай краіны. У першы том празаіка ўвайшлі раман «Неруш», галоўная тэма якога — складаны эканамічны стан нашага Палесся, і апавяданні, напісаныя ў розныя гады жыцця. 

Выбраныя творы ў двух тамах. Том І — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Хораша, хораша,— пагаджалася, ківала галавой старая Махахеіха.— Толькі...

Але яны гэтае яе «толькі» ўжо і не чулі. Не да яе «толькі» ім было. За гэтым «Пятром Першым» яны раптам як зрок набылі, убачылі бясконцасць гэтага свету і часу і як з галоднага краю апынуліся рантам па гэтай зямлі і прагна накінуліся па ўсё, што мелася ў шкапах у Цупрычыхі. Чыталі пра вайну і пра каханне, пра заводы і фабрыкі, і пра капіталістаў чыталі. Не прызнавалі толькі кніжак пра сябе, пра вёску і вясковае калгаснае жыццё.

— Ой, кінь, надакучыла,— плявалася баба Ганна, як толькі Махахей браў у рукі кніжку аб вясковым жыцці.— Ці то я пра кароў яшчэ не ўсё ведаю альбо смуроду таго, гною яшчэ не нанюхалася. Во як людзі жывуць, булкі з макам кожны дзень ядуць — гэта цікава. А пра пас з табой хай яны нам не брэшуць. Я пасівела ўжо байкі іхнія слухаць.

Але адбівалася баба Ганна ад кніжак пра сябе толькі ў бібліятэцы, а калі выпадкова ці падманам Махахей прыносіў у хату кніжкі аб вясковым жыцці, іх таксама чыталі ад назвы да закліку прысылаць водгукі. I якім бы цяжкім ні быў дзень, вечарам баба Ганна прыбірала ўсё са стала, ледзь не з мылам мыла цырату, засцілала яе раённай газетай і на газету клала перад сабою кніжку. Вёска ўжо смяялася і звягала: што гэта з імі здарылася, не інакш, у акадэмію рыхтуюцца. I Ясеніна Цупрычыха падсунула ім, каб пакпіць з іх:

— Маладым вершыкі падабаюцца. Мо і вы знойдзеце што-небудзь сабе... пісьменнікамі ў нас будзеце...— Пад Ясеніпа запісала ім яшчэ кніжкі тры ці чатыры: «Трусагадоўлю», біяграфію нейкага чалавека і яшчэ нешта, цененькае, праўда. Растлумачыла: — Гэта мне да плана ўжо.

— Ты што, Верка, з глузду з'ехала? — Не пераносіла Ганна Цупрычыху і тут не вытрывала.— Я не да Лявона твайго ў лаўку прыйшла, а да цябе ў бібліятэку. Што ты мне непатрэбства ўсякае сплаўляеш?

— Гэта кніжкі, а не непатрэбства,— і з націскам, каб зусім ужо дабіць Махахеіху:— Грамадска-палітычная літаратура. Кніжкі чытаеш, а цёмная. Лявон мой пры пасадзе і дзяржаўнай справе — яму план спускаецца. Я таксама пры дзяржаўнай пасадзе, і мне не толькі грошы плоцяць, але і план даводзяць.

— Ой-ё-ёй, што ж гэта робіцца,— здаецца, спалохалася баба Ганна.— На чытанне і то план... Дык табе ж, Верка, план спушчаны, табе ж, сама кажаш, грошы плоцяць, ты і выконвай.

— Я, баба Ганна, толькі забяспечыць гэта тут пастаўлепа. А выконваць павінны вы.— Цупрычыха як не ў пояс пакланілася Махахеям.— Ну дык як? Будзеце выконваць?

— Будзем, будзем,— сказаў Махахей. I яны ўзялі ўсё, што ім прапанавала Цупрычыха, для сябе і для яе плана. I каб не было падману, усё і прачыталі, усё дарэшты, апрача «Трусагадоўлі». Спрабавалі чытаць і «Трусагадоўлю», але яна не пайшла, не па іх інтарэсах. Інтарэс жа іх быў хоць і невыразны, яны не абгаворвалі яго, але разумелі без слоў, што ім трэба. У новую хату Махахей так і не ўлез, хаця накрыў. Надзька з'ехала, і ў старой хаце ім было няўтульна і адзінока, яны як бы раптам асірацелі, бы ў іх хаце замест дачкі, што з'ехала, пасяліўся нехта чужы. I гэтым чужым была маркота, што хапала за сэрца, не тая туга і маркота, якая ад беднасці і нястачы альбо якога-небудзь іншага гора, пра якое ўсе ведаюць і якое ва ўсіх навідавоку, туга і маркота нябачныя, неўсвядомленыя і таму асабліва цяжкія. Падлога ў хаце і тая пачала марнець, пачарнелі пафарбаваныя маснічыны, бо цяпер мала і рэдка хто ступаў па іх, мо нават і ад таго, што гаспадары цяпер глядзелі на іх іншым, непрыветным вокам, не адчувалася ўжо той былой сувязі і прыязнасці, што існавала паміж гэтымі маснічынамі і людзьмі, якім яны дагаджалі. I маснічыны, што, здавалася, ужо даўно павінны былі ўлежацца, раптам павяло, пакурчыла, скасабочыла. А ў сценах, у бярвенні, прачнуліся і шалёна запрацавалі тачыльшчыкі, засмецілі падлогу жоўтай парахнёй, як кветачным пылком. I пылок гэты, парахня, сачыўся і сачыўся з нябачных дзірак і шчылін, нібы дом плакаў пылам, жоўтымі слязьмі, сам сябе жэр і плакаў. Адчувалася ў ім ужо нешта нежылое, адмерлае. Адзнака гэтага адмерлага адчувалася і на іконе святой багародзіцы, што цьмяна паблісквала сусальным золатам у красным кутку. I сама багародзіца ўжо счарнела і пацьмянела так, што не згадаць было ні адзення яе, ні твару, жылі на іконе адны толькі вочы, як і ў старой Махахеіхі, якой і належала гэтая ікона. I яны, багародзіца і старая Махахеіха, цяпер былі вельмі ж падобнымі адна на адну, з адной і той журбою, і пазірала кожная з свайго кута адна па другую, бы пытала: а што далей? Моўчкі любілі і моўчкі ненавідзелі адна адну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том І» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x