— Ну-ну-ну,— паспрабаваў спыніць яго Мацвей.
— Не панукай, начальнік, не запрог яшчэ і не запражэш, не рэчка і. не прорва я табе. Хоць і Брытан, а не абрытаеш. А Надзьку каб не чапаў і не падыходзіў да яе. Першы раз па-добраму папярэджваю.
— Стой-стой-стой, пачакай-пачакай, Вася,— уцяміў нарэшце Мацвей, чаму так зазлаваў Барздыка-малодшы, чаго ўзвіўся так, і пашкадаваў гэтага нікуды не вартага рыжага Брытана-Барздыку. Але Васька не схацеў ні стаяць, ні чакаць і не прыняў яго шкадавання, і слоў ніякіх спачувальных не схацеў слухаць, пайшоў непрыхільны і злы, ляпнуў дзвярыма так, што ходырам захадзіў вагончык.
А Мацвей яшчэ доўга хадзіў з кутка ў куток па вагончыку. Улез чорт ведае куды! Патрэбна яму Надзька са сваім Брытанам. I нікога і нічога не трэба, а вось улез, ублытаўся, упрогся і цягне воз, цягне, што сівы конь, натурыцца, але цягне. Знайшлася пуга і на яго. Добрая пуга, таму і цягне. Будзе цягнуць і далей, бо так заведзена: ёсць хамут, ёсць і шыя. I ні адзін яшчэ конь не кінуў воза пасярод дарогі і не кіне, пакуль дух з яго не выпра. Але з Надзькай сапраўды навошта? I хто толькі можа ведаць, хто здольны адказаць на ўсе гэтыя «чаму» і «навошта»? Чаму так круціць і верціць лёс, як тую рэчку, выгінацца прымушае. А хіба ж нельга так, каб не выгінацца ёй, можа, і яе скіраваць па струнцы, па дашчэчцы, па маснічынцы пусціць. Але чаму тады так шчыміць і пячэ сэрца, чаму так супярэчыць гэтаму простаму і яснаму «па струнцы». Сапраўды ж, як сказаў Шахрай, прыгожа нават, і не толькі прыгожа, а зразумела ўсё, як загад армейскі: направа, нлева, праз плячо кргом. I аніякага табе клопату, аніякіх Надзек ці Марусек на дарозе, дрэва і тое адно, і тое напаўзасохлае. Напаўзасохлае ад спрамленасці і простасці, ад прамізны вуглоў і дарог, выструненасці рэчак, сярод збудаванасці гэтых рэчак і багатых палёў і сенажацяў .
Нехта нечакана пастукаў у дзверы, як бы перасцерагаючы яго ад працягу гэтай гаворкі з сабою.
— Заходзьце, не замкнута,— крыкнуў Мацвей. Зайшлі двое: ён і яна, абое ў акулярах і ў шортах, як на крымскім пляжы.
— I што вам трэба? — зусім не ласкава сустрэў іх Мацвей, і не таму, што вельмі ўжо не па густу былі яму: не хацеў ён нікога зараз бачыць.
— На работу прыйшлі прасіцца.
— I вы на работу? I куды вы годны? Здолееце, калі па трактар, бульдозер пасаджу? Зямлю капаць і перарабляць можаце?
Хлопец збянтэжана пачырванеў, успыхнуў пакрыўджана не толькі тварам, але і вуснамі. Наперад выйшла дзяўчына, лёгенька адштурхнула яго, ласкава паклала на плячо яму руку.
— Здолеем і на трактары, і на бульдозеры, і зямлю капаць не ўпершыню. I сябе адстаяць зможам. Валерык — баксёр-першаразраднік, я самба займаюся.
— Ну-ну,— Мацвей зірнуў на няпрошаных гасцей з цікаўнасцю,— Што ж вам ад мяне трэба? Адстойваць сябе будзеце, вучыць мяне ветлівасці? Выбачайце...
Дзяўчына не пажадала зводзіць гаворку на жарт.
— Урачы вам патрэбны? — спытала яна сур'ёзна і строга, як настаўніца пытае.
— Урачы нам пакуль што не патрэбны.— Сур'ёзна, як настаўніцы, і адказаў ёй Мацвей.
— Хірург і неўрапатолаг.
— Пакуль не патрэбны, кажу.
— А калі будуць патрэбны?
— Наведайцеся праз год. Будаўніцтва бальніцы запланавана на будучы год.
Зірнулі адно на аднаго, згодна кіўнулі галовамі.
— Дамовіліся, запісвайце.
— Куды ж я вас буду запісваць, мілыя вы хлопчык і. дзяўчынка? I што гэта вам цюкнула ў галаву ехаць нема ведама куды, немаведама куды запісвацца?
— Мы з вамі сур'ёзна,— загаварыў нарэшце і хлопец.— І мы не хлопчык і дзяўчынка, а мужык і жонка.
— Ды і я з вамі не жарты жартую. Калі вам падалося, што зняважыў чым, прабачце, прабачце за хлопчыка і дзяўчынку. Слова гонару, не хацеў пакрыўдзіць вас. Даведацца толькі жадаю, цікава, што прывяло вас у нашу глуш.
— Вось гэта і прывяло, глуш,— адказаў Валерык, баксёр-першаразраднік.— Праз год закапчваем інстытут, шукаем сабе месца, каб не па прызначэнні, а самі. А ў вас тут хораша. Лес, рэчка і будоўля вялікая.
— Лесу і рэчкі я вам на будучы год не абяцаю. А будоўля будзе... I як гэта самі, чаму самі?
— Проста — самі.
— Не проста, пэўна. Проста самі — гэта ж немагчыма.
— Чаму? А. хіба вы не самі? Мы вось з першых крокаў самі. Самі наступілі ў інстытут, самі вырашылі і ажаніліся. Самі вырашылі, што паедзем у вёску і. будзе ў пас ужо сып, запланавана так. А дзіця лягчэй гадаваць у вёсцы...
Мацвей зірнуў на дзяўчыну, затрымаўся вокам на яе таліі. Не, нічога там не было яшчэ прыкметна. I дзяўчына адчула гэты яго позірк і не збянтэжылася.
Читать дальше