Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гаспадар-Камень: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гаспадар-Камень»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Генрых Далідовіч піша быццам пра звычайны, зямны, а на самай справе напоўнены філасофска-псіхалагічным і эстэтычным значэннем людскі побыт налібоцкага краю напярэдадні першай сусветнай вайны. Бацькі-гаспадары трывожацца за спакой у свеце, моцна трымаючыся за зямлю; моладзі ж уласцівы душэўныя парывы, каханне, рэўнасць і крыўды. Найбольш свядомыя, як настаўнік Алесь Нямкевіч, паўстаюць супраць несправядлівасці і смела ўступаюць у няроўную сутычку з самадзяржаўем. Твор напісаны жыва, каларытнаю мовай.

Гаспадар-Камень — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гаспадар-Камень», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У школцы — даўгаватай, па дзве палавіны, накрытай старою дранкаю, з двума комінамі будыніне — чуўся вясёлы, гуртавы дзяціны шум. Ад яго аж забілася Алесева пастаўніцкае сэрца! Як ён даўно ўжо не чуў яго!

Спадзяваўся: вось-вось выбежаць на высокі каменны, а зверху выкладзены плітамі ганак Лямбовіч, схопіць у абдымкі. Але таго не было. Няўжо не бачыць?

I ток на верандзе, i падлога ў калідоры былі мокрый — ведама, такая хлепанка на дварэ. Цёпла дыхаў стаяк, хоць сюды, на калідор, выходзіла яго зусім крыху — краёк з дзверцамі, бо ўсё астатняе было ў класным пакоі. Між тыльным бокам стаяка i атынкаванаю глінаю сцяною ляжалі, сохнучы, бярозавыя дровы.

Алесь адчыніў дзверы класнага пакоя — дзеці-падлеткі пабеглі да сваіх сталоў, паселі, угнуліся, пасля той-сёй не вытрываў, азірнуўся. Мурзатыя ад крэйды. У суконных чорных фрэнчыках i даматканых портках, у лапцях. Ca сталымі не па гадах позіркамі.

— Дзень добры, налібачане! — павітаў, не пераходзячы парога.

— Здраўствуйця,— азірнуўшыся, усе адказалі нястройным хорам. Адно за адным пачалі падымацца.

— Дзе ж ваш настаўнік? — запытаў.

— Яго Анця паклікала...— адказаў высокі хлапчук з апошняй лаўкі.

Многіх хлапчукоў i дзяўчатак Алесь пазнаў. Па бацьках. Налібацкіх людзей ведаў няблага. I яго тут зналі.

Сказаў, каб дзеці садзіліся, а сам падаўся з калідора. Калі ішоў да другой палавіны, да настаўніцкага пакоя, угінаўся пад вокнамі: каб Лямбовіч не ўбачыў.

У гэтай, другой верандзе было суха i чыста. За парогам ляжала сухая ануча — кавал самаробнай дзяругі. У кутку стаяў цабэрчык з пасечанаю бульбаю, свіное вядро. Лямбовіч абжыўся ўжо, трымае i карову, падсвінаку, i курэй, i ўсё гэта, як i раней, даглядае школьная прыбіральшчыца. Робіць за дзяржаўную плату i сваю i не сваю работу.

Пастукаў.

— Заходзьце,— пачуўся мяккі жаночы голас.

Зайшоў.

У невялікай, адгароджанай дошкамі i паклеенай сіне-белымі шпалерамі кухні было цемнавата, бо сёння i на дварэ гусцілася шэрань i вокны былі зацягнуты фіранкамі. Ля невялікай печы стаяла маладая кабета i крышыла абіраную бульбу ў гаршчок, дзе былі відаць кавалкі свініны. Гаспадарыла Анця Жаўнерчык, замужняя кабета гадоў дваццаці пяці. I ў паўзмроку было відаць: шчокі яе свежыя, ружаватыя. Можа, i ад печы, у якой дагараў, атухаў жар.

За сталом, што стаяў справа, над абразікам, сядзеў ён, Лямбовіч. У белай, расшпіленай на грудзіне кашулі. Дык відаць яго поўная, з падволічам шыя, белы крыжык па ланцужку. I Лямбовіч пунсовы. А цяпер яшчэ ў яго вузкаватых вачах застыў сполах. Трымаў на відэльцы надкусаны дранік — з яго, жоўценькага, печанага, канечне ж, на алеі, капаў па стол, на белы льняны настольнік цёплы тлушч.

— Дзед! — усклікнуў Лямбовіч, называючы яго па семінарскай мянушцы. Падхапіўся.

— Стары ўжо, не адракаюся! — усміхнуўся Алесь.— А ты спачатку думаў: інспектар?

Агледзеў гаспадара: ён, невысокі, быў як гарбуз. Поўны i на твары, i з вялікім жыватом.

— Здароў, коце! — здушыў Лямбовіч яго ў абдымках.— Здароў, злачынец!

— Здароў, Кот! — заляпаў яго па мяккай спіне Алесь, гэтаксама называючы па семінарскай мянушцы.— Не вучыш дзяцей, гультай, а ласуешся дранікамі!

— Дзеці нідзе не дзенуцца! — адказаў той.— Абы было сала!

Таўсцюк, але здаровы, што мядзведзь. Так цісне, што i дыхнуць няма чым. I яшчэ Алесь здзівіўся: той адлучыўся па колькі хвілін з урока, але во босы, у тапачках!

— Але ж i худы ты, братка,— здзівіўся Лямбовіч, адпускаючы з абдымкаў.— Адна скура ды косці! Во што значыць апала!

— Абы былі косці, мяса парасце...— усміхнуўся Алесь, ківаючы галавою Анці.

— Садзіся, коце, расказвай віленскія навіны, удыхні ў мой сумны побыт які новы струменьчык...— сказаў Лямбовіч, сеў на зэдліку i запрасіў рукою яго садзіцца.— А то я зачах тут зусім!

— Яно відаць...— паківаў галавою Алесь.— З-за шчок i вушэй не відно!

Сказаць шчыра, ён не здзівіўся, што Лямбовіч за апошнюю зіму яшчэ паправіўся. Бо ведаў: той любіць добра паесці, паспаць, амаль нічога не чытае і, маючы спакойпы характер, ні за што ніколі не хвалюецца. Разумны, жартаўлівы, але гультай з гультаёў. Яго інтарэсы далей пляшкі гарэлкі, файнай кабеты i палявання ды рыбацтва не сягалі. Уся яго жыццёвая філасофія, пазіцыя была ў яго любімым выслоўі: «Абы было сала, астатняе ўсё будзе!» Ён змоладу, яшчэ не атрымаўшы ні ў чым пакут, асалоды, ужо расчараваўся ва ўсім; нешта яшчэ крыху жадаў, але ілюзій даўно не меў ніякіх. Ён, праўда, часамі скардзіўся, што хоча шмат чаго цудоўнага, але жорсткае, беднае жыццё душыць яго. Што ён ні ўкусіць, адразу ж да таго ўжо не чуе смаку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гаспадар-Камень»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гаспадар-Камень» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Гаспадар-Камень»

Обсуждение, отзывы о книге «Гаспадар-Камень» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x