Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гаспадар-Камень: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гаспадар-Камень»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Генрых Далідовіч піша быццам пра звычайны, зямны, а на самай справе напоўнены філасофска-псіхалагічным і эстэтычным значэннем людскі побыт налібоцкага краю напярэдадні першай сусветнай вайны. Бацькі-гаспадары трывожацца за спакой у свеце, моцна трымаючыся за зямлю; моладзі ж уласцівы душэўныя парывы, каханне, рэўнасць і крыўды. Найбольш свядомыя, як настаўнік Алесь Нямкевіч, паўстаюць супраць несправядлівасці і смела ўступаюць у няроўную сутычку з самадзяржаўем. Твор напісаны жыва, каларытнаю мовай.

Гаспадар-Камень — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гаспадар-Камень», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Цётка Франя, як маці, мяне шануе...— падыходзячы з брашурамі да Алеся, усміхнуўся Казлоў.— Каб не яна, дык я ўжо, мусіць, аддаў бы некаму дузу, пайшоў бы на суд божы... Хоць мінецца холад, стане цёпла — акрыяю. Толькі, як кажуць, да мая дажыць бы!

2.

Калі на некалькі дзён запар расшчадрылася сонца, Янкавіны ажылі.

Алесь Нямкевіч гэтаксама быў, як i ўсе, узбуджаны вясною. Але ён спажываў вольны ад работы ў полі час, лічы, не выходзіў з хаты. Засеў за свае запісы — за слоўнікі.

У адзін з такіх дзён Алеся нечакана запрасілі ў Налібакі да былога калегі, Лямбовіча. Гэта запрашэнне — паперку ў заклееным блакітным канверце — прывёз Уладакаў бацька, стараста, які быў там па сваіх клопатах. Алесь здзівіўся, што пра яго яшчэ ўспомнілі, але паслухаў, паехаў.

У прыпушчанскія Налібакі (праўда, пішуць усюды Налібокі, Налібоцкая пушча, а тутэйшыя людзі ўпарта гавораць: Налібакі, Налібацкая пушча) ён падаўся пасля снядання.

У тутэйшых прыівянецкіх паўднёва-заходніх мясцінах было шмат невялікіх вёсак, хутароў, але былі i два вялікія мястэчкі: Налібакі i Дзераўная. Янкавіны былі якраз паміж імі — па стаўбцоўска-кляцішчанскай дарозе.

За вякі склалася так, што Янкавіны заўсёды цягнуліся да Налібак. Можа, i таму, што янкавінцы некалі былі прыгонныя налібацкага папа, былі з налібачанамі ў адной касцельнай парафіі, хадзілі туды ў касцёл i хавалі на налібацкіх магілках сваіх нябожчыкаў (праўда, цяпер, пры праваслаўі, мусілі завесці пры вёсцы свае могілкі), можа, яшчэ i таму, што ў Налібаках доўгі час была іхняя тутэйшая улада — гміна, воласць, паліцэйскі стан. Спрадвеку янкавінцы хадзілі ў Налібакі i ў заробкі — да пана, арандатараў ці заможных гаспадароў, на жалезную фабрыку i тамтутэйшых яўрэяў, якія падпісвалі з уладамі кантракты i «вялі распрацоўку тутэйшых багаццяў». Янкавінцы памагалі ім абмяраць пушчу, секчы лесасекі, паляваць на ласёў, дзікоў, коз, лавіць у Кромані рыбу, рэзаць пушчанскі лес, i ўсё гэта дабро сплаўлялі па Нёмане ў Коўна, з Коўна — за мяжу, «аж у прусы».

Яшчэ гадоў пяцьдзесят таму назад людзі амаль усіх тутэйшых мястэчак, вёсак i хутароў былі некалькі стагоддзяў католікі, пільнаваліся «польскіх» свят, бралі шлюб i хрысцілі дзяцей у касцёле, мелі польскія імёны i лічылі сябе палякамі, хоць па-польску не гаварылі і, лічы, не ўмелі гаварыць. Каталіцкая вера, мусіць, пачала пускаць тут свае першыя карэньчыкі пасля Крэўскай уніі, а першы касцёл у тутэйшым баку — у Дзераўной — заявіўся ў 1590 годзе. З янкавінцаў некалі толькі адны Чорныя, што прыйшлі сюды з-за Нёмана, былі праваслаўныя, спраўлялі «рускія» святы i давалі дзецям «рускія» імёны.

А цяпер Янкавіны — усе праваслаўныя, «рускія». Сталі з таго часу, калі адбылося паўстанне 1863-1864 гадоў, i царскі ўрад, перамогшы, пачаў не толькi ў самой Польшчы, але i тут душыць «дух польет», наставіў у Янкавінах цэркаўку, спадзеючыся выціснуць каталіцызм праваслаўем, прывіць «дух царскі». Як тады казалі, што не дарабіў штык, павінен дарабіць дзяк. Вось тады ўсе ўстановы з Налібак пераехалі ў Янкавіны; на службу ў тутэйшыя мясціны — у земскія ўстановы, воласці, у паліцыю — прысылаліся толькі праваслаўныя, выхадцы з па-замагілёўскіх губерняў.

Дзераўная i Налібакі адстоялі касцёлы, засталіся католікамі; янкавінцы здаліся — над прымусам бойкага папа i валаснога старшыні началi спраўляць толькі права слаўныя святы, хадзілі толькі ў сваю цэркаўку, i ix людзі з тутэйшых вёсак пачалі называць «смагалямі» i «кацапамі».

Налібакі, хоць з ix i з'ехалі ўсе ўстановы i зачынілася жалезная фабрыка, не заняпалі. Былі па-ранейшаму буйныя, двароў за дзвесце, з касцёлам, маёнткам папа Невядомскага, са школаю, з лясніцтвам, лесапільняю, карчмою, кірмашом, бальніцаю, аптэкаю. Ca шляхтаю. Як i ў Дзераўной, так i ў Налібаках было нямала заможных, паважаных, ганарлівых гаспадароў, «старой» шляхты, i парадніцца з імі для ўсіх навакольных вёсак быў вялікі гонар.

Прыехаўшы ў Налібакі, Алесь прыпыніў каня каля абламанага школьнага плота, завязаў лейцы за трухлявае шула. I тут, у Налібаках, блакітнелі азёрцы вады. Вёска, здаецца, стаяла на астравах. Сям-там на ўзгорках, на санцапёку, між вады, чарнелася зямля. Толькі Алесь кінуў каню сена, як паблізу, у суседнім гаспадарскім садзе, свіснуў шпак. I не маркотна, здаецца, а весела, бадзёрыста.

Алесь аж устрапянуўся: сядзіць спявак на мокрай галіне яблыні i абуджае наваколле песняю! Малайчына! Яшчэ ж i корму амаль нідзе няма ніякага, апрача сметнікаў, а во не маркоціцца, вітае вясну i цяпло! Пахла адталаю зямлёю — ад плота, дзе ўзвышаліся чорна-жоўтыя намяклыя груды, што летась увосень нарыў крот. Там жа, каля плота, між шэрай гнілой травы сям-там бледна зелянеліся асобныя парасткі — лопуху i хрэну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гаспадар-Камень»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гаспадар-Камень» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Гаспадар-Камень»

Обсуждение, отзывы о книге «Гаспадар-Камень» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x