Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кліч роднага звона: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кліч роднага звона»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.

Кліч роднага звона — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кліч роднага звона», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Далідовіч Генрых

Кліч роднага звона

Раман, апавяданні, мініяцюры

Падрыхтаванае на падставе: Далідовіч Г. Кліч роднага звона: Раман, апавяданні, мініяцюры: Для ст. шк. узросту / Маст. У. I. Сытчанка.— Мн.: Юнацтва, 1997.— 414 с.: іл.

ISBN 985-05-0142-1

Рэдактар: А. I. Хвалей

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

Кніга першая

Мір сярод вайны

Раздзел першы

1

З-пад Гары, альбо Гарбоў[ 1 1 Гара, Гарбы — Карпаты. ], ішло-кацілася сюды, на раўніну, цяжкое рэха ад металічнага лязгату, чалавечых крыкаў i стогнаў, ад конскага храпу. Праўда, з кожнай хвілінаю гэтае рэха ўсё больш аддалялася i глушэла.

Сонечна-яркі, з блакітнаватым мроівам, спякотны дзень паволі згасаў i атухаў, на ўзгоркі з камянямі i на горныя спадзістыя адхоны, парослыя шызаватым борам, нясмела, але няўхільна поўз цень, а з ім i прыцемак, ды па-ранейшаму было душна, выядаў вочы пот, а заадно мляўка пахла ад лужын нагрэтай крыві.

Усяслаў, зняўшы амаль з мокрай ад поту галавы шлем, сядзеў на каленях на ператаптанай коньмі i людзьмі жвірыстай зямлі i няўцешна-пакутліва пазіраў на цёмнавалосага юнага, яшчэ са светлаватым пушком малойца. Той — цяпер вызвалены ад ратных даспехаў, у шэра-карычневых мяккіх ботах з бліскучымі шпорамі, у сініх нагавіцах i белай кашулі, яшчэ па-маладому вузкаваты ў плячах — ляжаў на спіне на сваім карзне[ 2 2 Карзно — княскі плашч. ] i нібы спаў. Але па тым, які быў доўгі ад нерухома выцягнутых ног, з вялікай чырвонай плямінаю на грудзіне, белы на твары i з упалымі вачыма, было відаць іншае: ён не проста прылёг у цяні ад вялізнага валуна, a быў мёртвы.

Вакол — на раўнінным полі за камянямі i каля пакалечаных коней — чуліся пакутлівыя ўздыхі, енкі i просьбы даць кроплю вады параненых i знясіленых гарачым сонцам воінаў з абодвух лагераў. Паволі па адным i купкамі, самі альбо на спіне сябрука ці на насілках вярталіся з поля бою знявечаныя валынскія i галіцкія ратнікі, цягнуліся да блізкага Сана, каб у яго плыні апаласнуць рукі i твар; здаровыя i вынослівыя вялі пад вартаю палонных. Ды Усяслаў не зважаў ні на кога, адрачона пазіраў на знаёмы дарагі i мілы з маленства, а цяпер застылы твар — перад ім ляжаў не проста нябожчык, а княжыч, апошні сын навагародскага[ 3 3 Правапіс згодна аўтарскага погляду. ] князя...

Ачуўся Усяслаў толькі тады, калі хтосьці апусціў на яго плячук дужую, але заадно i лагодную руку. Ён міжволі падняў галаву: па знаёмых жоўтых ботах, па сінім карзне, па дарагіх даспехах, што блішчэлі паміж поламі карзна, адразу пазнаў: гэта — сам тутэйшы гаспадар, князь Даніла. Побач — белыя конскія ногі, а таксама боты Князевых целаахоўнікаў. Усяслаў паспрабаваў падняцца, але той поціскам далоні затрымаў яго і, здаецца, сам сумотна пазіраў на маладога княжыча, для якога сённяшняя бітва была першай i заадно апошняй — як сказалі яму, Усяславу, маладому княжычу ўцэліў мячом у шыю венгерскі рыцар.

— Обморок? — запытаў Даніла.

Усяслаў павёў туды-сюды галавою:

— Не. Горш.

— Преставился?[ 4 4 Памёр? ]

Ён хітнуў галавой: якраз так. Хацеў сказаць: «Кажуць, упаў ад удару з каня i паспеў толькі прамовіць падбегламу дружынніку: «Мой бедны бацька...», але вымавіць такое не было сілы.

— Все в руках Божиих... — уздыхнуў Даніла.— Господь даша — господь взяша. Печалуюсь, что сие сегодня...

Усяслаў добра зразумеў, што сказаў i што мог яшчэ дадаць тутэйшы валадар, які папрасіў ix, навагародцаў i іхняга суседа-саюзніка Міндоўга, памагчы абараніцца ад войска венгерскага караля Бэлы i пляменніка Расціслава. Даніла-князь радаваўся за выйгранае пабоішча, бо сёння адразу забіў двух зайцоў — удала запыніў больш чым трыццацігадовую бацькавую i сваю крывавую спрэчку з венграмі i палякамі ды яшчэ даўжэйшае суперніцтва са сваімі князямі i баярамі, на гэты раз адолеўшы сына чарнігаўскага князя — зяця караля Бэлы.[ 5 5 Гэтая бітва адбылася ў жніўні 6753 года, альбо ў 1245 па сённяшнім календары. ] Даніла-чалавек засмучаўся, што загінуў тут сын таго, хто пачуў не толькі вушамі, але i душой ягоную просьбу. Канечне, Даніла — князь i чалавек у адной асобе — не мог не падумаць ä пра далейшы лёс Навагародскай зямлі, якую ён лічыў сваім уладаннем: навагародскі князь Ізяслаў стары, а яго адзіны наступнiк напаткаў тут смерць...

Усяслаў яшчэ ніжэй схіліўся над княжычам.

— Цяжка будзе князю Ізяславу вытрываць такое гора,— зноў падаў шлас Даніла.— Ніякіх слоў чалавека i брата[ 6 6 Князі называлі адзін аднаго братам, хоць i ее былі такой раднёю. ] не хапае, каб хоць крыху суцешыць. Толькі, можа, адзін Бог уратуе яго i захавае яму дух.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кліч роднага звона»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кліч роднага звона» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Кліч роднага звона»

Обсуждение, отзывы о книге «Кліч роднага звона» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x