Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кліч роднага звона: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кліч роднага звона»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.

Кліч роднага звона — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кліч роднага звона», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Разумею цябе,— сёння, як ніколі, той быў памяркоўны.— Зараз жа мае людзі паскачуць у Яраслаў, зробяць ладдзю[ 10 10 Князёў-нябожчыкаў у старажытнасці везлі на санях альбо неслі ў ладдзі ] i прывязуць з пограбаў старога лёду, потым пачаруюць мае лекары — княжыча адправіш, як i хочаш, уночы. Але сам затрымайся, дарога твая доўгая, дагоніш сваіх яшчэ на Берасцейскай зямлі.— I, наблізіўшыся, каб ніхто не пачуў, прашаптаў: — Хачу аддзячыць табе шчыра i шчодра. Баяры мае казалі: князь Ізяслаў гардавусам стаў, не прыйдзе памагчы i цябе не пусціць. Але ты прыйшоў i Міндоўга прывёў.

— Мендог сам прыйшоў,— адказаў Усяслаў, не хочучы нагаворваць на суседа-саюзніка, якога даўно ўжо недалюблівае Даніла, а то i лічыць за аднаго з самых небяспечных ворагаў: былі на тое свае прычыны.

— Хоць вы ўступілі ў бой пазнавата, але ваш прыход добра падняў наш дух i ашаламіў уграў ды ляхаў,— прызнаў горды Даніла.

— Ты, князь, хораша сказаў Фільнію: цяпер нам трэба быць разам супраць ворагаў, што абкружылі з усіх бакоў,— прамовіў негаваркі Усяслаў i тое, пра што думаў, i для таго, каб усыпіць Данілаву насцярогу да ix, навагародцаў.

— Дзякуй, Усяслаў,— сказаў Даніла, усцешыўся.— Мой сябар маленства, кароль Бэла, бач, палічыў: мы цяпер зусім слабыя, дык ён возьме мяне голай рукою i пасадзіць на маё месца зяцька Расціслава. Свярбіць яму ўсё ж дадаць да свайго тытулу «рэкс Галіцыэ эт Ладамірыэ»[ 11 11 «Кароль Галіцыі i Валыні» (лац.). ], хоць яшчэ яго бацька ведаў: не ўдасца ім гэта. Вось чаму мы i невялікай сілай, у тры тысячы конных i пяць сот пешцаў, стаялі насмерць. A калі ўгры i ляхі, прадчуваючы перамогу i спажыву, кажу, угледзелі пыльную хмару ад ног вашай конніцы, дык разгубіліся i пабеглі.— I зусім шэптам: — Шчыра дзякую, Усяслаў, i за мой паратунак. Вельмі ж ціснулі ўгры, мае дружыны пачалі адступаць — мусіў сам кінуцца ў гушчу бою... Каб не твая падмога, дык, можа, i паланілі б, аддалі б на згубу Расціславу...— Прыхіліў i пацалаваў.— Я твой вечны даўжнік, дружа!

Іншым разам Усяслаў, можа, i ўсміхнуўся б: што бывае вечнае ў людзей, тым больш у князёў? Сёння, калі рады i вясёлы, той-сёй з ix дзякуе, a заўтра...

Усяслаў добра ведаў Данілу яшчэ з часоў першай сутычкі з мангольскімі набежнікамі на Калцы, калі яны, маладыя, былі як след пабітыя i ледзь выратаваліся ўцёкамі (параненага ў грудзіну Данілу выімчаў верны конь); за апошнія дваццаць гадоў яшчэ болей пазналі адзін аднаго ў розных баях i спрэчках — не раз плячо ў плячо хадзілі на яцвягаў, на Конрада Мазавецкага, адбівалі крыжакоў i нават прыйшлося сутыкнуцца ў баі адзін з адным. Да слова, тады, калі яны, навагародцы разам з літоўскімі князямі, рашылі памагчы Пінску, калі той сабраў досыць вялікую кааліцыйную сілу супраць Данілы: пінянам надакучыла ўжо зацяжное пасяганне паўднёвага суседа. Праўда, сталыя i хітрыя галіцка-валынскія верныя баяры падказалі маладому Данілу, як раз'яднаць іхнія сілы, зноў падпарадкаваць Пінск[ 12 12 Гэтыя падзеі гісторыкі пазначаюць 1228-ым, 1229-ым, а то i 1230-ым годам. ], але з таго часу піняне затаілі помету i тайна саюзяцца з Навагародкам i з Міндоўгам, дазваляючы таму i іншым літоўскім князям набягаць праз іхнія землі на Данілавы ўладанні. Праўда, піняне ў той жа час не замінаюць Данілу i яго брату Васільку ісці ў пагоню за літоўцамі, а пасля «святкуюць» разам з паўднёвым уладаром перамогу. Палітыка. Яны — употай змоўленыя навагародцы, ваўкавысцы, свіслачане, слонімцы, піняне, тураўчане i берасцейцы — былі пільныя i добра сачылі, каб i Данілу аслабляць, i літоўцаў не ўмацоўваць, каб спакваля набірацца моцы самім. Адным словам, Даніла i Усяслаў няблага ведалі, хто мае якія звычкі i нораў, сілу i спрыт, развагу i рашучасць. Што да Данілы, той лагодны i шчодры, калі ўсё выходзіць так, як ён хоча, але калi штосьці не па ім, дык тады гнеў i жорсткасць ягоныя не ведаюць межаў. Хіба не пра гэта гаворыць тое, як ён у свой час абышоўся з цесцем Мсціславам: той са сваёй сілаю памог выгнаць чужаземцаў, асядлаць некаторых непакорлівых i мяцежных баяраў, узвысіў над Галіцка-Валынскай зямлёю, вадзіў яго на Калку, а ён адплаціў таму чорнай няўдзякай — праўда, потым, пасля Мсціслававай смерці, наракаў, што ix перасварылі некаторыя зламысныя баяры: маўляў, уладны цесць хацеў яго мець толькі за васала...

— Затрымайся, Усяслаў,— прамовіў Даніла.— Хачу штосьці сказаць табе, а пра штосьці запытаць i пачуць ясны адказ...

2

Майстравыя людзі хутка паставілі драўляныя падпоркі, нацягнулі вяроўкі, абкрылі скурамі, дыванамі — неўзабаве ўжо стаяў шацёр на палавецкі манер для Усяслава.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кліч роднага звона»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кліч роднага звона» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Кліч роднага звона»

Обсуждение, отзывы о книге «Кліч роднага звона» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x