Генрых Далідовіч - Міланькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Міланькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1980, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Міланькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міланькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.

Міланькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міланькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Генрых Далідовіч

МІЛАНЬКІ

Падрыхтаванае на падставе: Генрых Далідовіч, Міланькі. Аповесці, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1980. — 352с., іл.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

МІЛАНЬКІ

Аповесць

ЧАСТКА ПЕРШАЯ

ЛЕТА І ВОСЕНЬ

1...

«Вось я і зноў у Міланьках! — усміхаўся сам сабе Васілец, ідучы ўзбоч платоў па тупкай сцежачцы.— Зноў бачу знаёмыя дамы, сады, платы, пясчаную і пыльную вуліцу... І ведаю: хто тут і як жыве...»

Міланькі цяпер — у другой палове жніўня — былі ціхія. Здаецца, знямоглыя ад шчодрага сонечнага святла. Нідзе нікога. Ні адной душы.

Толькі перад павароткаю ўбачыў маленькіх дзяцей. Сядзелі на дарозе, гулялі. Вось убачылі яго. Паўставалі.

«Пазналі ці не?»

Падышоў.

— Добры дзень, міланьцы!

— Добры дзень, добры дзень! — адказалі ўсе разам, задзіраючы галовы і прыжмурваючыся.

— Пазналі? — усміхнуўся Васілец.— Ці не помніце ўжо?

— Угу,— самыя большыя і смялейшыя кіўнулі галовамі.

— Ну, хто ж я?

— Настаўнік...— адказаў з абсмаленым носам, рыжаваты хлопчык, сын Пеці Логвіна.

— Малайчына! — з радасцю сказаў Васілец, пагладзіў яго па галаве.— Вось табе за гэта! — І, дастаўшы з кішэні, даў яму цукерку. Даў па цукерцы і астатнім.

Дзеці заўсміхаліся, адразу пачалі разгортваць цукеркі.

— Гуляйце, расціце хутчэй! — усміхнуўся і Васілец.— Прыйдзеце ў школу, дык буду вучыць вас. Добра?

Усе са згодаю кіўнулі галовамі.

Васілец паўсміхаўся і падаўся далей. Ведаў; сёння ўжо ўсе ў Міланьках будуць ведаць, што «вярнуўся Ядзін настаўнік».

Падыходзіў да школы. Хваляваўся. Як і пазалетась, калі ўпершыню прыехаў сюды.

«Ну, як яна там, наша школка? Пастарэла?»

Школьная брамка была адчынена. Зайшоў у двор. І збянтэжыўся: на лаўцы ў цяньку сядзеў дырэктар. Зірнуў з цікаўнасцю сюды — і, здаецца, твар яго не змяніўся. Ні ўсмешкі, ні радаснага здзіўлення не ўзнікла на ім. Толькі, мусіць, той думаў: «Ну, які ты цяпер, дружа?» Бо назіраў пільна і ўчэпіста.

— Добры дзень вам,— падышоўшы і стрымліваючы радасць, хваляванне, прамовіў Васілец. Убачыў: не надта бярэ старасць дырэктара. Статны во і цяпер, прыгожы. Хоць на галаве яшчэ паболела сівых валасоў.

— Здароў! — Іван Сямёнавіч падняўся, падаў руку. Прамовіў сваім звычайным, крышку сярдзітым, крышку насмешлівым голасам.— Вярнуўся, кажаш?

— Як бачыце,— Васілец паціснуў, а потым адпусціў дужую дырэктараву руку.

— Я думаў: болей і не ўбачу цябе...— усё гэтак жа спакойна, нібы жартуючы, сказаў Іван Сямёнавіч.— Паслужыў, свету паглядзеў, падумаў пра жыццё-быццё... Ды пасля войска ніхто не стане прымушаць цябе, хлопца, такога генія, зноў ехаць у васьмігодку, у Міланькі — самую далёкую і бездарожную вёску ў раёне... Пэўне ж, прасіўся ў другую, у лепшую, школу? у дзесяцігодку?

— Не.

— А самі з райана пасылалі ў іншыя месцы?

— Пасылалі. І ў дзесяцігодкі. І не толькі настаўнікам, але і завучам...

— Ну, а ты? — ухмыльнуўся Рагатка.— Міланькі нашы палюбіў, не змог без іх жыць?

— Прыехаў дарабляць тое, што раней не дарабіў...— вельмі спакойна адказаў Васілец.

Іван Сямёнавіч пільна зірнуў на яго. І нічога не прамовіў. Адвёў позірк, кашлянуў.

— А я вот кожны раз вось такою парою люблю сесці тут, ля гэтай матухны, і падумаць: вось канчаюцца школьныя канікулы, ну а хто ж з маладых настаўнікаў вернецца сюды, а хто ўцячэ ад нас? І думаю пра ўсіх... Не ўсім падабаюцца нашы Міланькі... Сумна тут некаторым. Асабліва маладым настаўніцам...

— Калі не задаволены, дык нечага тут напраўду не хапае...— заступіўся за сваіх маладых калег Васілец.

— Ну, чаго тут не хапае? — перапытаў Іван Сямёнавіч.— Работы? Не, працы і ў школе, і не ў школе шмат. Умоў для работы няма? Так, умоў малавата: школа старая, цесная, малазабяспечаная прыборамі, табліцамі. Але ж трэба і тут дзярзаць... Ну, яшчэ што? Моладзі, жаніхоў мала?

— А хіба многа? — усміхнуўся Васілец.

— Ды разумею ўсё...— спакойна і ўжо без жарту адказаў Іван Сямёнавіч.— Вы, маладыя, і цягнецеся да маладых. Хочаце не толькі працаваць шмат, жыць работаю, але і хочаце павесяліцца, уладзіць сваё жыццё, свой лёс. Я і пра гэта думаю... Вось і сёлета загадчыка райана прасіў: у школе пяць незамужніх маладых дзяўчат, а хлопца ніводнага... Дык за каго нашым настаўніцам замуж выходзіць? За вясковых? Дык і ў вёсцы хлопцаў нежанатых, лічы, няма, усе ж у горад паехалі. І, разумееш, загадчык райана не насміхоўваецца, а кажа: праўда гэта. І ў іншых невялікіх вёсках вось такое ёсць. А кожны год прыязджаюць у раён усё новыя настаўнікі, і сярод іх, лічы, адны дзяўчаты... Дык цяпер і ты падумай: чакаў я цябе тут ці не? — і нарэшце ўсміхнуўся. Змусіў усміхнуцца і Васільца.— Думаў: застанешся ты — застанецца тут і Ларыса Іванаўна. Яшчэ нам аднаго б халасцяка, дык і яшчэ было б адно вяселле, яшчэ б адну пару настаўнікаў затрымалі б... Сямейных лягчэй затрымаць, чым незамужніх... А дзяўчаты падабраліся ў нас прыгожыя, разумныя. Не хацелася б іх адпускаць, браць зусім маладых і нявопытных... З тымі, што ўжо не адзін год папрацавалі, і мне лягчэй... Сам жа ведаеш: колькі трэба аддаць сіл ды часу, каб вас на ногі паставіць...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міланькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міланькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міланькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Міланькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x