• Пожаловаться

Генрых Далідовіч: Міланькі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч: Міланькі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1980, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Генрых Далідовіч Міланькі

Міланькі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Міланькі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта чацвёртая кніга прозы Генрыха Далідовіча. Новыя аповесці «Міланькі» і «Завуч» працягваюць адну з любімых тэм пісьменніка — паказ жыцця вясковых настаўнікаў. Чытач зноў сустрэне герояў, якія ўжо знаёмыя па аповесці «Усё яшчэ наперадзе». Яны цяпер паказаны больш пасталелымі, бліжэй далучанымі да жыцця і да сваёй працы, глыбей дакранёнымі да пачуццяў сяброўства і кахання. да нялёгкага працэсу станаўлення маладой сям'і.

Генрых Далідовіч: другие книги автора


Кто написал Міланькі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Міланькі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Міланькі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І пайшла. А ты думай цяпер, што з ёю, перажывай: можа, ногі замачыла і прастудзілася, можа, на глыбокую мясціну ў рэчцы ўзбілася, можа... Не толькі ж з дзяўчатамі падалася, але і з хлопцамі...»

Ён прачыніў у новым плоце лёгкую, на моцных завесах брамку і выйшаў у сад, дзе была жонка. Яна, мусіць, гэтаксама не вытрымлівала быць адна ў хаце, збягала з яе, чакала, калі пачнецца ўжо вучоба, калі за школьнаю працаю, можа, і прызабудуцца свае сямейныя клопаты...

Вольга Піліпаўна (дома ён называў яе Воляй, Вольгай) — невысокая, вастратварая, з тонкім носам і тонкімі вуснамі, цяпер босая і ў доўгім старым фартуху — хадзіла з глыбокім кошыкам ля яблынь і збірала паданні.

Сад у іх быў вялікі, рос радамі. Рад антонавак, рад штрыфелю, папяровак, бэр, касцянак, вадзянак, вішань, і рады гэтыя былі доўгія — ад хлява да лесу, крокаў з трыццаць ушыркі і з дзевяноста ўдаўжкі. Па радах і ля платоў раслі парэчкі, агрэст, трускаўкі. Некалі стараліся, садзілі, каб усё з садавіны было сваё, каб дзеці не прасілі ў людзей.

Сад уросся, стаў самым вялікім у вёсцы. Цягнуў з зямлі ўсе сокі, і тут слаба расла бульба, не радзіла. Таму бульбу садзілі на полі, а тут сеялі канюшыну; бульбы садзілі тут столькі, колькі трэба яе на першую пару ўкапаць рыдлёўкаю.

Цяпер во процьма ў садзе яблыкаў, груш, сліў ды ягад, сыплецца многа на зямлю дабра. Надта скараспелак. Не паспяваюць ні самі есці, ні карова ды свінні.

— Ападаюць і ападаюць,— дачакаўшыся яго, стомлена зірнула і прамовіла жонка.— Не ведаю, куды і дзяваць. Варэння наварыла, крышаноў насушыла...

Іван Сямёнавіч, моршчачыся ад гарачыні, трасучы каўнерыкам і дыхаючы сабе на шыю, зірнуў на ўцямнелую, з густымі маршчынамі ля вачэй і ля вуснаў, сухаватую жонку.

«Яна не так бядуе па гэтых ападках, як перажывае з-за дзяцей,— падумаў,— З-за іх яна, ды і з-за мяне, вельмі хутка пастарэла, страціла здароўе — другія кабеты намнога маладзей у яе пяцьдзесят чатыры гады выглядаюць...»

— Можа, суседзям аддаць? — запытала яна. Не чакала адказу, зноў пачала падбіраць паданкі.

— Васілец вярнуўся, будзе-такі ў нас працаваць,— сказаў ён, каб перамяніць гутарку ды сказаць навіну.

Жонка напраўду зацікавілася: прысела, зірнула на яго і чакала, што ён яшчэ скажа.

— Пасталеў...— прамовіў Іван Сямёнавіч, нагнуў невысокую галіну, сарваў сагнілы напалову яблык, апусціў яго ў кошык.— Сур'ёзны такі, паважны...

— Ён і тады з характарам сваім быў — пазірае, маўчыць, а пасля як скажа...— сказала жонка, пачала зноў збіраць яблыкі, што ляжалі ў канюшыне, кустах.— Здружыўся яшчэ з Алесем Трахімавічам, дык і ад таго пачаў звычкі пераймаць... Праўдалюбцы!

— Што калючы ён, то гэта так,— згадзіўся Іван Сямёнавіч, які заўсёды стараўся сам даць ацэнку чалавеку і прывучыць да гэтай ацэнкі і жонку.— Але сёлета адчувалася, што няма яго, энергічнага, разумнага, завадатара розных вечароў, гульняў... З ім найменей мне клопатаў, бо заўсёды ведаў, што ён добры ўрок дасць. А пра другіх маладых не раз думаю: як ён там вучыць, што там за ўрокі? Пагадаю дый іду паглядзець...

— Можа, з хітрыкай вярнуўся,— прамовіла Вольга,— паробіць год-два — і сядзе на тваё месца... Яны, маладыя, цяпер прадбачлівыя, не тое што мы з табой у іхнія гады былі. Куды пасылалі нас, на якую пасаду — там мы і рабілі...

— І яго ж сюды — не ў райскае месца — прыслалі,— заступіўся за Васільца Іван Сямёнавіч, верачы, што ў таго яшчэ няма такіх карыслівых інтарэсаў.— Як ажэніцца з Ларысаю — дык і застанецца тут. Можа, і напраўду зменіць мяне, бо век жа не буду ў школе... А цяпер не шкодзіла б, каб яго завучам у нас зрабіць...

— Нашто ён табе? — як здзівілася жонка.— Дабудзь лепш сваё з Вертуном... Ціха ды спакойна... А за гэтым ты не ўгонішся — будзе жар за пазухай... Сам жа ведаеш, колькі ў яго ўсякіх выдумак...

— Як матэматык, то Вяртун неблагі, але як завуч нікуды не варты...— сказаў ён.— І прафесійна зашаблоніўся, адстаў, і прынцыповасці век чалавек не мае... Падтаквае ўсім...— але падумаў, што Вяртун можа і пакрыўдзіцца, калі страціць сваю пасаду: нямала памагаў яму, Івану Сямёнавічу, ва ўсім, даўно працуе ўжо разам, некалі ваявалі ў адным партызанскім атрадзе... Таму, можа, каб перавесці яго з завучаў у настаўнікі, а маладога, кемлівага Васільца паставіць намеснікам, патрэбен зручны выпадак...

Калі жонка сабрала тут яблыкі, ён узяў кошык і пайшоў да хаты, ля крайняй яблыні прыпыніўся, падабраў паданкі, ад якіх кош стаў поўны, і падаўся ў двор.

Жонка моўчкі ішла за ім, гэтаксама пра нешта сваё думала.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Міланькі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Міланькі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Генрых Далідовіч: На новы парог
На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч: Міг маладосці
Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч: Пабуджаныя
Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч: Свой дом
Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч: Кліч роднага звона
Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Міланькі»

Обсуждение, отзывы о книге «Міланькі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.