Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гаспадар-Камень: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гаспадар-Камень»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Генрых Далідовіч піша быццам пра звычайны, зямны, а на самай справе напоўнены філасофска-псіхалагічным і эстэтычным значэннем людскі побыт налібоцкага краю напярэдадні першай сусветнай вайны. Бацькі-гаспадары трывожацца за спакой у свеце, моцна трымаючыся за зямлю; моладзі ж уласцівы душэўныя парывы, каханне, рэўнасць і крыўды. Найбольш свядомыя, як настаўнік Алесь Нямкевіч, паўстаюць супраць несправядлівасці і смела ўступаюць у няроўную сутычку з самадзяржаўем. Твор напісаны жыва, каларытнаю мовай.

Гаспадар-Камень — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гаспадар-Камень», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты пісаў, што ён кліча мяне да сябе...— перапыніў яго Алесь.— Не ведаеш чаго?

— Чаму не, знаю,— адказаў той.— Хоча запрасіць цябе ў свой маёнтак. Настаўнікам. I з большаю, чым у мяне, платаю.

— У якую школу? — здзівіўся Алесь.

— У прыватную. Хоча пачаць вучыць тутэйшых дзяцей на-польску.

— Дзеля чаго?

— У свеце, кажа, наспяваюць вялікія змены. Можа, хутка будзе новы лёс i ў Польшчы. Дык вось ён па нарадзе сваіх сяброў-папоў хоча выхаваць тутэйшае маладое пакаленне ў патрэбным яму духу. На ўсякі выпадак. А вось спатрэбіцца. А вось i тут зноў ён будзе ва ўладзе... А па-другое, ён лічыў i лічыць, што нашы землі — гэта спрадвеку іхнія землі...

— Што ты кажаш?!— не паверыў Алесь,— Пан-гуляка стаў палітык!

— Які з яго палітык, не ведаю. Але з новаю сілаю пачаў верыць у адраджэнне Польшчы. Кажа, хутка i Аўстра-Венгрыя, i Прусія, i царская Расія змушаны будуць даць ім волю, каб самім не мець вялікіх непрыемнасцей... Рухне, лічы, стопяцідзесяцігадовае рабства для яго i яго аднакрэвічаў... Дваццатае стагоддзе — стагоддзе імкнення заняволеных народаў да волі... A ў яго там, на радзіме, рыхтуюцца выбуховыя падзеі...

— А чаму іменна мяне ён запрашае? — запытаў Алесь.

— Ты вольны казак, добра ведаеш польскую мову, продкі твае былі католікі...— усміхнуўся Лямбовіч.— Дык чаму i не знюхацца?

— Я цябе папрашу,— прамовіў Алесь, лічы, з мальбою,— перадай яму: я не магу згадзіцца... Скажы, што я захварэў... А цяпер, каб не трапляць яму на вочы, я панясуся дадому. Бывай!

— Пачакай, гульнём, пабуслуем крыху...— той аж падхапіўся i схапіў за локаць.— Колькі таго жыцця!

— Не-не! — адмовіўся Алесь.— Мне трэба даваць драла з вашых Налібак! I чым хутчэй!

3.

Вясна дужэла, пабірала моцы. Снегу на полі ўжо не было; зямля чарнела i рабела; вада з пагоркаў сцякла ў лагчыны. Надта ж шмат яе было на аселіцы. Лічы, мора. У ветранае надвор'е на ёй аж беглі хвалі. У ціхія сонечныя хвіліны, што зрэдзь надараліся сярод шэрых, мокрых дзён, вада на аселіцы мірна блакітнела, паволі сцякала ў Шуру. Шура, разліўшыся, затапіла ў Засценку не толькі прырэчныя надзелы i грады, але падышла i да падвалін хлявоў i гумнаў. Балазе, у Засценку ўсе гаспадары ставілі хаты, прыбудовы на высокіх каменных падмурках.

Калі хто пазіраў на Янкавіны збоку ці здалёку, дык яны былі абкружаныя вадою ды маўклівым лесам, панылыя, ціхія. Аднак гэта было ўжо не так. Янкавіны ўжо зусім абудзіліся, прыйшлі ў рух пасля доўгай зімы. Калі хто заходзіў з хаты, дык бачыў: павесялелі людзі, ажывіліся. Беляць сцены, столь i печы з плітамі, стаякі, дзяруць рыдлёўкамі гліняныя такі, шаруюць падлогу, мыюць бялізну, амаль усе пааддзіралі ўжо ад акон дубэльты — ва ўсіх у думках блізкі вялікдзень. Кожны як пра новую вялікую радасць у сваім жыцці думае пра свята, гульбішчы, вяселлі, пра тое, што хутка выганяць быдла па пашу ды пачынаць веснавую работу ў полі.

Сёння, у сераду, прыбіралі хату i Нямкевічы — Анця, Кастуся, Ядзя. А мужчыны, каб не замінаць кабетам, выйшлі ў гумно. Рэзалі сечку. На шмат дзён наперад: у суботу будзе ж благавешчанне, адно з самых вялікіх «двунадесяти» — дванаццаці — праваслаўных свят, a ў нядзелю — вербніца. Меў стары Нямкевіч на ўвазе i тое, што ў нядзелю пачнецца каталіцкі вялікдзень. Хоць яго ў Янкавінах не святкавалі, але стараліся на яго не працаваць. Каб не мазоліць вочы i не гневаць каталіцкія Налібакі: з імі, як казалася ўжо, Янкавіны мелі цесную повязь, гарнуліся да ix, як ні да адной з тутэйшых вёсак.

Старая, агораная яшчэ дзедам сячкарня стаяла пасярод току; Алесь круціў ручку з аднаго боку, Янка — з іншага. Бацька падаваў у скрынку, у нажы мешанку — сена, салому, канюшыну. Мешанка ішла ў зубчастыя валы высокім гарбом, уціскалася ў валах у тугі пласт — i тады яе спрытна чыкалі вострыя нажы. Сечка пырскалася, падала на адкосы жолаб i паўзла па ім долу. Мігам, здаецца, нападвала яе i мiгам расла з яе горка, упіралася ў нажы. Тады яны запыняліся, Янка адгортваў сечку ад нажоў, браў яе ў абярэмак i адносіў у катушок, што быў пры самых дзвярах. Там ужо была ладная горка сечкі.

Алесь адпачываў i пазіраў на бацьку: той у гэты міг, калі не трэба было падаваць у карытца, пералазіў праз застаронак, ішоў па сена, салому, канюшыну, перакідаў сюды на ток, пасля ператрасаў. I ўвесь час упіраў языком пад верхнюю губу, выпінаў пад ёю нібы гулу. Значыць, думаў.

Думаў ён усе гэтыя дні. Быў ціхі, маркотны. Нават, здаецца, панылы. Можа, віною гэтаму быў i ён, Алесь. Не так, праўда, ён сам, як яго расказ пра тое, што ён пачуў у Налібаках: у некаторых гаспадароў, што не змаглі вярнуць доўг, пазямельны банк адабраў зямлю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гаспадар-Камень»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гаспадар-Камень» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Гаспадар-Камень»

Обсуждение, отзывы о книге «Гаспадар-Камень» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x