Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гаспадар-Камень: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гаспадар-Камень»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Генрых Далідовіч піша быццам пра звычайны, зямны, а на самай справе напоўнены філасофска-псіхалагічным і эстэтычным значэннем людскі побыт налібоцкага краю напярэдадні першай сусветнай вайны. Бацькі-гаспадары трывожацца за спакой у свеце, моцна трымаючыся за зямлю; моладзі ж уласцівы душэўныя парывы, каханне, рэўнасць і крыўды. Найбольш свядомыя, як настаўнік Алесь Нямкевіч, паўстаюць супраць несправядлівасці і смела ўступаюць у няроўную сутычку з самадзяржаўем. Твор напісаны жыва, каларытнаю мовай.

Гаспадар-Камень — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гаспадар-Камень», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пайшоў па вуліцы. Сам таго не адчуваючы, паспяшаўся да дома Сяргеенкаў. Міжволі хацелася зірнуць хоць на знаёмы плот, дрэвы, вокны.

Калі наблізіўся, падняў галаву, павёў туды вачыма. Адчуў: раптоўна займае дух. У пачатку плота, каля тоўстай ліпы, здаецца, зачарнелася чалавечая постаць. Пайшоў як не сваімі нагамі. Хто гэта? Высакаваты, ва ўсім цёмным. Здушыла дыханне: ці не кабета? Ці не Кацярына? Яна ж носіць чорнае футpa, бабровую шапку. Вясковыя кабеты шапкі не начэпяць. Ды ў ix i няма тых шапак.

Постаць закраталася. Можа, i заасцерагалася яго, нечаканага начнога хадака. Што рабіць? Можа, павярнуцца i закрочыць назад?

Падышоў. Яна, Кацярына. Нешта вось таксама выгнала яе з цёплай хаты на халодны двор. Цяпер не дасі драпака. Позна. Сам лёс звёў ix. Ён не бачыў у цемені яе твару, але адчуваў: апушчаныя рукі ў пальчатках сашчэмленыя. Яны, рукі, ціснулі, мялі адна адну.

— Добры вечар...— прамовіў хвалюючыся. Да хвалявання прымяшаўся яшчэ i сорам. Сядзеў увесь апошні час дома, як барсук у нары, не хацеў сустрэцца з ёю. Нават на запіску не пазважаў.

Яна не адказала. Расчапіла рукі, выцягнула адну — да яго плечука. Пасля раптоўна прыпала да грудзіны. Адчуў знаёмы пах духоў, футра i шапкі. Лёгка, як незнаёмага ці сяброўку, пацалавала яго тры разы ў шчаку. Была i чужая, i зусім блізкая.

— Извини...— ціха прашаптала. Апусцілася. Каб стаць, здаецца, на калені.— Извини, Сашенька. Я очень дурная, плохая. Совсем противное создание...

— Што ты! — збянтэжыўся ён, зусім гэтага не чакаўшы, падхапіў пад пахі i падняў яе, тонкую, лёгкую.

Яна абняла яго за шыю, уткнулася яму ў твар. А дчуў на шчацэ яе цёплыя слёзы.

— Не трэба...— папрасіў. Адчуў: усю ранейшую злосць, крыўду на яе як рукою зняло ў адзін гэты міг.

— Ты простишь меня? Простишь? — адхілілася, стараючыся ўбачыць яго вочы.

— Я...— мармытаў, не знаходзячы патрэбпьтх слоў.— Разумееш... Мне вельмі... Але... Я...

— Мой хороший...— пацалавала. У губы. Ужо іначай, чым раней. Некалі толькі адказвала на пацалункі, а цяпер пацалавала парывіста, моцна, з любоўю. I ён адказаў цёпла. Нібы ў падзяку яна загаварыла па-янкавінску: — Ты самы харошы. Ты самы добры. Я твая. Чуеш, я была i буду толькі твая. Я не зразумела ў свой час тваіх думак, пачуццяў, тваёй справы. Я зграшыла, здрадзіла табе, паслухаўшы бацьку. Але я пакутую, чакаю цябе... А ты... Дакарай, гань, набі, калі хочаш, мяне, такую няверную! Ведаю: табе цяжка, вельмі цяжка!

Ён i не ведаў, i не мог што сказаць. Бо яна не давала i слова прамовіць. Цалавала i сама гаварыла.

— Я адчувала: ты выйдзеш. Прыйдзеш сюды. Не можа быць, каб ты ахаладнеў да мяне.

— Прабач,— прамовіў,— я не мог прыйсці... Бо лічыў...

— Ведаю, ведаю...— перапыніла.— Ты лічыш, што між намі ўсё ўжо скончана, што мы ўжо зусім чужыя людзі.

— А ты думаеш іначай?

— Іначай... Я думаю: нічога не скончана. Усё сама пачацца можа.

Алесь прамаўчаў. Здзівіўся: што яна надумала?

— Ты, Алеська, пачакай яшчэ месяц-другі,— папрасіла,— скончыцца вучоба ў школе, я разлічуся, развядуся з Арнольдам... Хочаш, я развядуся з ім? Буду твая самая-самая верная жонка!

Зноў змаўчаў.

— Я зусім не люблю яго. Ён зусім мне чужы... Я не магу з ім жыць...

— Вёска асудзіць мяне, Кацярына. За тое, што я разбурыў сям'ю. Ды i бацькі твае ніколі не прымуць мяне.

— Што — вёска! Што — мае бацькі! Мы з'едзем адгэтуль. Нават калі цябе сашлюць у Сібір, я згодна ехаць за табою. Толькі ты згадзіся, пакліч. Я зусім, Алеська, спакутавалася за гэтыя дні. Хоць бы дзе паказаўся! Колькі разоў сама збіралася зайсці да вас! Скажы: ты ж адчуваў, што нехта пра цябе думае? Адчуваў, што палаюць шчокі?

— Адчуваў.

— Бо не мог не адчуваць, Алеська. Не мог сваім чулым сэрцам не адчуць боль майго сэрца! — тулілася, шукала яго вуснаў. I ён здаўся. На хвіліну замерлі ў пацалунку.— Дык уцячом адгэтуль? Нават да твайго суда!

— Хіба я табе пара, Кацярына? — быў задаволены, але разам з тым i разгублены.— Я ж гол як сакол. Я магу паабяцаць табе толькі нягоды, нястачы, ліхія прыгоды, пакуты. Бо я нешчаслівы, няўдачлівы ў жыцці чалавек...

— А я хачу быць з табою побач,— не збаялася.— А пражыць — неяк пражывем. Мы ж абое маладыя, здаровыя. Дык як ты? Не разлюбіў мяне яшчэ? Можаш паклікаць? Кіўнуць хоць пальцам?

— Скажу шчыра, Кацярына: не ведаю. Каб адбыўся хоць мой суд, каб я ведаў пра свой далейшы лёс, дык... Не ведаю, што табе адказаць...

— Ты гаворыш ад імя розуму, а ты сказаў бы ад імя сэрца, пачуцця,— папікнула.— Няўжо тваё сэрца не хоча адчуваць мае сэрца?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гаспадар-Камень»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гаспадар-Камень» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Гаспадар-Камень»

Обсуждение, отзывы о книге «Гаспадар-Камень» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x