Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гаспадар-Камень: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гаспадар-Камень»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Генрых Далідовіч піша быццам пра звычайны, зямны, а на самай справе напоўнены філасофска-псіхалагічным і эстэтычным значэннем людскі побыт налібоцкага краю напярэдадні першай сусветнай вайны. Бацькі-гаспадары трывожацца за спакой у свеце, моцна трымаючыся за зямлю; моладзі ж уласцівы душэўныя парывы, каханне, рэўнасць і крыўды. Найбольш свядомыя, як настаўнік Алесь Нямкевіч, паўстаюць супраць несправядлівасці і смела ўступаюць у няроўную сутычку з самадзяржаўем. Твор напісаны жыва, каларытнаю мовай.

Гаспадар-Камень — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гаспадар-Камень», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прамаўчаў.

— Прабач за настойлівасць,— прашаптала. — Няўжо мы цяпер не можам быць шчаслівыя?

Кацярына прачнулася позна.

Расплюшчыла вочы — на дварэ светлы, сонечны дзень. Можа, бярэцца i пад полудзень ужо. Але не гэта яе адразу ж здзівіла — іншае: упершыню за апошпі час яна спала моцна, не трызніла — а сны дагэтуль сніліся, лічы, кожную ноч. Як i ўразіла, што яна сёння пасля моцнага сну нібы нейкая новая, Маладая, спакойная, лёгкая, шчаслівая i ахвочая да жыцця. Павярнулася, легла на тое, цяпер ужо халаднаватае, месца, дзе да раніцы ляжаў Алесь.

Варухнулася нешта сарамлівае на душы: ці тою платаю купіла сабо гэтую абнову? Здрадзіла ж свайму мужу, Арнольду!

Але адчуванне віны было неглыбокае. Хіба яна здрадзіла? Калі яна каму i здрадзіла, дык толькі Алесю. Тады, калі яго звольнілі з работы, а яна хуценька, як i раіў бацька, пайшла замуж за новага прыезджага настаўніка, якога зусім не кахала. Дык чаго цяпер каяцца, пакутаваць? Яна належыць таму, каго кахае. Тым больш што ён дараваў ёй усё, гэтаксама кахае, як i кахаў.

Супакоіўшыся, Кацярына з асалодаю выцягнулася пад цёплаю коўдраю, адчуваючы бадзёрасць. З прыемнасцю ўявіла: цяпер часта будуць сустракацца, гарэць у адным агні, раскажуць адно аднаму пра свае няшчасці, пакуты і цяпер ужо ніколі не разлучацца. Ён легка пайшоў за ёю i яшчэ пойдзе, калі i куды яна толькі захоча...

Рыпнулі дзверы. Цікнула сюды пакаёўка Стася — пажылая тоўстая кабеціна з роду Емельяновічаў, нейкая далёкая радня Нямкевічам. Паглядзела: ці спіць яна? Пасля зайшла, хітра стуліла вузкія вусны, не зводзячы позірку з яе адзення, што ляжала разбэрсанаё на крэсле.

— Нешта сёння пані Кацярына надта разаспалася! — усміхнулася.

— Нешта сёння добра спалася,— Кацярына нацягнула коўдру на голы смуглы плячук, схавала i яго, i шыю.

— Уночы падсыпала сняжку, дык па дварэ надта светла, бела i чыста. I, ведаеце,— нібы з асцярогаю, а на самай справе, здаецца, з хітрасцю панізіла голас,— нехта хадзіў перад раніцаю па вашым двары...

— Што вы кажаце? — «спалохалася» Кацярына.

— Праўда, не скажу, што шмат натаптаў. Мусіць, пастаяў на ганку, паслухаў ці i патурзаў за клямку. Як вы моцна спалі i не адчынілі, дык павалокся дадому. Сляды роўненькія як шнурочак.

— Ой-ёй-ёй! — паківала Кацярына галавою «ад страху».

— Вы вот пацяшаецеся з мяне, старой, а нехта, можа, i ведаў, што вы адна дома, дык i прыходзіў ці абакрасці, ці напалохаць.

— I хто ж гэта мог быць? Можа, Арнольд?

— Хто ж яго ведае? А можа, які i кавалер. На вас тут усе кавалеры пазіраюць, як каты на кілбасу. Бо вы надта ж харошая. Дык вот я i падумала: больш я вас адну не пакіну. Не дай бог што якое — дык тады ваша мама i тата мяне з'ядуць! — Перажагналася.— Не дай божа!

— Не бойцеся,— усміхнулася Кацярына.— Пакідайце смела мяне i адну. Ніхто мяне не зачэпіць. Hiкому я не трэба. Бачыце, муж сышоў ад мяне, такой добрай жонкі, i не вяртаецца.

— Не кажэце. Іменна да вас прыходзілі i доўга стаялі, калі яшчэ i снег не ішоў... Каб у снег прыходзілі, дык два рады слядоў было б — i сюды, i адгэтуль. А так адзін рад...

«Падглядзела хітрая лісіца ці толькі здагадваецца? — падумала сама сабе Кацярына.— Бо i ўчора ж не хацела ісці дадому, ледзьве я яе адправіла. I чаму такая цікаўнасць? Няўжо таму, што сама ніколі замужам не была, век жыве пакаёўкаю ў багатых людзей? »

— Няма на вас, пані Кацярына, старасці! — здзівілася Стася, прытуляючыся да яшчэ цеплага, мусіць, стаяка.— Маладзенькая i харошая. Вот i цяпер як лялечка. Як царэўна.

— Соль вам у вочы, детка, як тут кажуць,— сказала Кацярына.— Якая ж яшчэ павінна быць у мяне старасць? Мне яшчэ ж толькі дваццаць пяць гадоў! Я яшчэ, лічы, не жыла, нічога не бачыла, а вы...

— Надта ж маладая вы сёння! — прамовіла Стася.— Відаць, у вас на сэрцы лёгка. Калі ў чалавека на сэрцы лёгка, дык ён тады молада выглядзе i вясёлы.

«Лёгка, цётка, лёгка»,— падумала Кацярыпа i ўсміхнулася тою загадкаваю жаночаю ўсмешкаю, што, аднак, пра ўсё гаворыць іншай кабеце.

Пазней, калі паднялася i нацягнула на сябе халат, доўга стаяла каля трумо з вялікім люстэркам i выглядалася. I праўда ж, зніклі маршчынкі на лобе i ля вачэй, сышоў з твару цень, вялікія вочы паглыбелі, ажывіліся жыццём, радасцю. На целе адчувалася i слабасць, i моц, яно, здаецца, уваскрасілася.

Увесь дзень Кацярына адчувала: сёння яна іншая. Спакойная, але ўражлівая: рукі мацней адчувалі цяпло стаяка ці холад стала, акон, твар пяшчотней адчуваў паветра, вочы — святло, i ўсё вакол Янкавін — панылы лес, вольная пасля расталага новага снегу зямля, азёры блакітнай вады на аселіцы — здавалася адноўленае, свежае, нібы нанава ўбачанае, быццам нехта ўсемагутны ва ўсё гэта ўдыхнуў чароўнае хараство. На бледнаватых шчоках зайграў гарэзны чырванец, скура на ix зрабілася мяккая i чыстая, гладкая. Вочы ззялі, у куточках вуснаў увесь дзень не знікала патаемная шчаслівая усмешка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гаспадар-Камень»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гаспадар-Камень» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Гаспадар-Камень»

Обсуждение, отзывы о книге «Гаспадар-Камень» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x