Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гаспадар-Камень: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гаспадар-Камень»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Генрых Далідовіч піша быццам пра звычайны, зямны, а на самай справе напоўнены філасофска-псіхалагічным і эстэтычным значэннем людскі побыт налібоцкага краю напярэдадні першай сусветнай вайны. Бацькі-гаспадары трывожацца за спакой у свеце, моцна трымаючыся за зямлю; моладзі ж уласцівы душэўныя парывы, каханне, рэўнасць і крыўды. Найбольш свядомыя, як настаўнік Алесь Нямкевіч, паўстаюць супраць несправядлівасці і смела ўступаюць у няроўную сутычку з самадзяржаўем. Твор напісаны жыва, каларытнаю мовай.

Гаспадар-Камень — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гаспадар-Камень», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Казлоў аддаў яму гэтыя лісткі.

— Бярыце, чытайце,— прамовіў.— Нешта не зразумееце — гаварыце, будзем разбірацца разам.

Алесь з хваляваннем трымаў гэтыя лісткі, што, відаць, шмат дзе i ў шмат якіх руках пабывалі ўжо. Яны былі для яго першаю падпольнаю марксісцкаю літаратураю.

— У канцы «Крытычных заметак» Ленін паведамляе, што будзе яшчэ яго работа аб праве нацый на самавызначэнне,— дадаў Казлоў.— Атрымаем такую работу — дам i вам яе пачытаць... Толькі вы Hiкому вельмі не хваліцеся, што чытасце такое, не паказвайце гэтых лісткоў. Уведае Лядзяш — даеясе. А за чытанне марксісцкай літаратуры на галоўцы не гладзяць... Між іншым, пра суд свой нічога не пачулі?

— Не,— апусціў галаву Алесь.— Як i казаў, выгналі з Вільні, але пра далейшы мой лёс ні слова не сказалі.

— Царызм жорсткі,— уздыхнуў Казлоў.— Умее папамучыць.

— Юры Васільевіч, хачу даўно ўжо ў вас запытацца,— сказаў Алесь, каб змяніць гамонку i каб Казлоў гэтак не шкадаваў яго.— Шмат хто вылучае праграмы перабудовы ўсяго свету, вы, бальшавікі, таксама думаеце пра ўвесь свет. Як вы хочаце перайначыць яго?

— Дазвольце патлумачыць...— адказаў той, i на яго ўпалых шчоках выступіла лёгкая чырвань.— Як я разумею, у маіх адказах павінен умясціцца, бадай, увесь сэнс нашай барацьбы.

Алесь уважліва слухаў; праўда, на міг зірнуўшы ў акно, заўважыў, што ўжо даволі позна, недзе за апоўнач; перавёўшы позірк, урэшце прыкмеціў, што i гаспадыня, Собаліха, таксама яшчэ не спіць, ціхенька сядзіць пры камінку i нячутна мяняе лучыну — каб ім было відна. На яе каленях амаль ужо гатовая шкарпэтка, што яна вяжа для свайго хваравітага кватаранта. Пачуўшы, што на хвіліну запанавала маўчанне, яна, здаецца, ca здзіўленнем зірнула на ix: гавораць увесь вечар i гавораць спакойна, выслухоўваючы адзін аднаго, хоць часамі i спрачаючыся.

— А вы, Аляксандр Іванавіч, самі не задумваліся пра гэта? — спытаў Казлоў.

— Думаў,— адказаў Алесь.— Мне здаецца, што ёсць мара памірыць народы, навучыць ix жыць у міры. Але... Але ў мяне ўзнікае нямала гэтых «але»...

— Вы блізка ля ісціны,— усміхнуўся Казлоў.— Хіба мала за доўгую гісторыю было войнаў? Шмат! Хіба мала прынеслі яны людскіх страт, разрух, хвароб, гора i слёз? Шмат! Хіба не страшнейшыя новыя войны? Страшнейшыя! Дык чаму, як вы, даражэнькі, кажаце, не памірыць народы, не навучыць ix жыць у міры?

— А як гэта зрабіць?

— Трэба забраць уладу ў эксплуататараў, што вядуць войны для свайго ўзбагачэння, i аддаць яе працоўным. Калі ва ўсім свеце возьмуць уладу працоўныя, калі аб'яднаюцца ў адзін вялікі саюз, дык дзеля чаго ім тады будуць тыя войны?

— I вы, Юры Васільевіч, непахісна верыце, што, па-першае, працоўныя могуць перамагчы, a па-другое, што тады можна будзе навек запыніць войны, жыць у спакоі, еднасці?

— Веру! Паўтараю: гэта будзе толькі тады, калі ў адзін саюз аб'яднаецца не абы-хто, скажам, селянін, рабочы i пан, a іменна тады, калі аб'яднаюцца толькі пралетарыі...

— A ці не зменіцца на сваёй прыродзе чалавецтва без войнаў?

— Можа, i зменіцца. Хоць дужацца, «ваяваць» людзі змогуць i ў працы, i ў спорце...— Казлоў запаліўся, пачаў гаварыць натхнёна, узнёсла.— Па-другое, тады не будзе болей несправядлівасці, грабяжу i гвалту. Хіба i ад гэтага не стогне чалавек, чалавецтва? Стогнуць! I не адно тысячагоддзе! Змучыў i змучвае гэты драпежны лозунг капіталу: «Разделяй и властвуй!»

— Ну, a калі яшчэ доўга не будзе той перамогі, Юры Васільевіч?

— Значыць, трэба яшчэ доўга змагацца за яе!

— Колькі?

— Калі трэба, дык i ўсё жыццё! — адказаў Казлоў.

Алесь задумаўся. Казлоў неўзабаве заўважыў гэта, усміхнуўся:

— Што — не ўсё зразумела?

— Можа, i не ўсё,— усміхнуўся i Алесь,— Цяжка ўявіць, які будзе свет, калі ўсё выйдзе па-вашаму?! Ці, скажам, якая ўлада будзе ў працоўных людзей? Ці здолеюць яны ўтрымаць яе?!

— Трэба ўмець, даражэнькі Аляксандр Іванавіч, i марыць...— адказаў Казлоў.— Але мы жывём i змагаемся не толькі марамі, але i навукаю... Калі буду жывы, дык пакрыху, лыжачкамі, як кажуць, пачну знаёміць вас з ёю... З марксізмам гэта значыць... Згода?

— Згода,— адказаў Алесь.

— Можа б, вы, людзі, гарбаты выпілі б? — скарыстаўшы перапынак у іхняй размове, сказала Собаліха.— Хай адпачнуць вашы галовы. Божа мой, божа, колькі ў ix чаго разумнага! I як яны толькі трываюць!

— Позна ужо, цётка Франя,— Алесь падняўся.— Я пайду дадому, а вы Юрыя Васільевіча папаіце цёпленькім.

— Кашляюць ды кашляюць яны, Алеська,— пахітала галавою Собаліха, з крэктам падымаючыся i ідучы да печы, дзе стаяў саганок з гарбатаю, што яны пілі ўжо раней, увечары.— Не паправіўся ён яшчэ. Я дык не пускаю на двор: не ідзіце, кажу, на холад, бо цяпер сама скразнякі, самы благі вецер на лёгкія. Але не слухаюцца, ідуць, кажуць: цяжка ўседзець у хаце...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гаспадар-Камень»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гаспадар-Камень» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Гаспадар-Камень»

Обсуждение, отзывы о книге «Гаспадар-Камень» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x