Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гаспадар-Камень: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гаспадар-Камень»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Генрых Далідовіч піша быццам пра звычайны, зямны, а на самай справе напоўнены філасофска-псіхалагічным і эстэтычным значэннем людскі побыт налібоцкага краю напярэдадні першай сусветнай вайны. Бацькі-гаспадары трывожацца за спакой у свеце, моцна трымаючыся за зямлю; моладзі ж уласцівы душэўныя парывы, каханне, рэўнасць і крыўды. Найбольш свядомыя, як настаўнік Алесь Нямкевіч, паўстаюць супраць несправядлівасці і смела ўступаюць у няроўную сутычку з самадзяржаўем. Твор напісаны жыва, каларытнаю мовай.

Гаспадар-Камень — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гаспадар-Камень», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гарбацэвіч усё маўчаў. Яму, відаць, не так гэта было ў галаве, як іншае. Зямля, лес.

— Зямлі ж у мяне, як ведаеш, пяць дзесяцін. Дзяцей трое...

Зося адчувала: бацька наўмысна жаліцца, тое-сёе вытаргоўвае. Каб Гарбацэвіч паспачуваў, папрасіў меншы пасаг. Знала: той не паспачувае. Не той чалавек. Бо ў яго i леташняга снегу не дапросішся.

— Дзесяціну якую...— бацькаў голас затрымцеў.— Тую, што на палосках... Каля вас...

— Пасаг дык пасаг! — нядобра ажывіўся, заківаў галавою Гарбацэвіч, чамусьці ў гэтую хвіліну пазіраючы толькі на сына. I з дакорам.— З такім пасагам станеш дык станеш на ногі!

— Потым, Пётрык, можа, i больш паможам...

— Потым! Потым!— перакрывіў Гарбацэвіч.— Потым можна i хвастом накрыцца. Сышчы потым! Усё сказаў? Тады я сваё скажу. Дасі цяля сваё,— загнуў палец,— трое парасят. Некалі лесу дасі на хлеў, бо на хату ў цябе лес абы-які, i не адну, а чатыры дзесяціны зямлі. I не той, што на палосках каля хвойніку, пясочку, а той, што каля вашай лагчынкі... Музыкантаў поймем на дваіх. Па налавіне заплацім,— прамовіў i, здаецца, зларадна ўсміхнуўся. Ніхто не ведаў, чаму ён усміхнуўся. A ўсміхнуўся ён ад таго, што «загнуў» такі пасаг. Наўмысна. Гэта была яго апошняя спроба разладзіць вяселле, дабіцца, каб самі Мішукі адмовіліся аддаваць дачку.

Бацька збялеў: о, божа, колькі той просіць!

— Што ты, Пётрык! — прашаптаў.— Як жа я з дваімі дзецьмі буду жыць на дзесяціне пяску?!

— Канечне, дзядзька Пётрык залішне хоча ўжо,— падтрымала бацьку Галена.— Зусім абірае свата.

— Я ж гэтаксама павінен думаць пра сына,— стараючыся не спрачацца, прамовіў Гарбацэвіч.

Маці сядзела як укопаная, уражаная ад таго, што ix чакае. Абдзярэ ix Гарбацэвіч як ліпку. З аднаго боку ўсё ж гэта пойдзе не каму чужому, а ix дачцэ, а з другога боку — гэта ж загоніць ix у галоту.

— Збаў, Пётрык, крыху...— папрасіў бацька.— Сам жа ведаеш, i мы не абы-каго даём. Дзяўчына наша i працавітая, i варухлівая, i паглядная. Абое з рукамі будуць, дык не прападуць. А добрыя рукі не раз лепей за поўныя скрыні...

— Дык i пра абоіх думаю...

— Збаў, Пётрык. Вазьмі дзве дзесяціны...

Той зірнуў на брата. Салвэсь не пераставаў шчоўкаць семкі.

— Скажы ты! — загневаўся на яго Пётрык.— Ты ж за свата прыехаў, а не семачкі грызці!

I тут не вытрывала, падхапілася Зося.

— Таргуюцца, як за цялушку! — закрычала.

— Сціхні, Зоська! — засыкала на яе маці.— Што ты пляцеш?

— Тата...— упершыню падняў галаву i азваўся Віця.— У нас жа i свайго ўсяго хватае.

Гарбацэвіч скрывіўся, як раскусіў у роце дробку перцу. I дзіва: нічога не адказаў, хоць усе чакалі, што зараз наробіць на сына крыку. Гэта ж нікому ў Янкавінах не ў навіну. Але не закрычаў. Апусціў галаву. I, канечне, ніхто не зразумеў, чаму сёння меў над бацькам моц Віця.

— Давайце думаць, калі зрабіць вяселле...— толькі прамовіў той, даючы ўжо сваю згоду на такі пасаг, які надумаў даць Зосін бацька.

Пасля, калі змовіліся i запілі, пайшлі дадому, Зося жахнулася: ці яна жыве, як i жыла дагэтуль, ці спіць? Пра яе гавораць у хаце, у вёсцы, усе здзіўляюцца, за каго яна ідзе замуж, а яна сама не можа разабрацца, што робіцца, нібы яе падхапіла нейкае магутнае цячэнне i некуды імчыць-нясе — да нейкага глыбознага, крутлівага віру.

«Вяселле... Праз месяц вяселле...— вось зноў нешта гэтае, зямное, пачало даходзіць да яе. Стаяла каля акна, пазірала на зялёненькі ўжо двор, на людзей, на нечага каня i калёсы на вуліцы i, здаецца, не разумела, нашто ўсё гэта i дзеля чаго,— Трэба будзе ісці замуж, быць жонкаю яму, хірляваму, беламу, як снег, баязліваму i няўдаламу...»

Значыць, ужо напраўду бывай, Янка! Навек бывай! Не будзе ўжо такіх цёмных ночак, калі спатыкаліся, жартавалі, цалаваліся, шапталі адно аднаму такія цёплыя словы... Цяпер Янка ёй ужо чужы, a блізкі, дарагі, самы мілы павінен быць Віця... О, божа! Як жа яна будзе жыць з ім, калі ні кропелечкі яго не кахае, не паважае?! I трэба ж будзе жыць не дзень, не год, a ўсё жыццё! I як яна пакіне гэты родны дом? Свой ложак, печ, маці, бацьку, брата i сястру?.. Не будзе больш хадзіць па сваім двары, у хлеў ды ў гумно, у грады, бо будуць у яе новыя сцежкі ў чужой гаспадарцы, якая ёй такая нямілая... Бо дома i маці, i бацька нагамоняць, накрычаць, але пашкадуюць, бо яна ж ім дачка, а там яе, чужой, не прылашчаць... I чаму яе такая доля? Ці не толькі адна яна нешчаслівая? Ці ва ўсіх дзяўчат такая доля? А што каб на вялікдзень яна далася Янку, каб стала ад яго грубая? Расказала б пазней пра ўсё маці, тая — бацьку, абое накрычалі б на яе, можа, i набілі б нават, але пасля гэтага, відаць, не перлі б ужо толькі за Віцю, a былі б згодныя аддаць i за Янку... I Янкавы бацькі тады, можа, не ўпіраліся б... Бо ніхто ж, як гавораць, не хоча, каб іхняя кроў набок ішла, гаравала... Грэх — давацца да шлюбу? Які ж гэта грэх, калі вось пабаялася яго, паслухала матчыных i царкоўных наказаў, а яно ўсё яшчэ горш выйшла?! Быў бы грэх, дык было б тады i шчасце! А так ні граху, ні шчасця... Але пачакай... А што было б, каб саграшыла, далася Янку, а ён не ўзяў бы яе... Ці сам адумаўся б, пабег да іншай, ці бацькі ўсё роўна не дазволілі? I што яна тады рабіла б з дзіцем? Уся вёска парола б у вочы: прынесла ў прыполе байструка! На людзі няможна было б выйсці... Як вось цяпер баіцца выйсці Верка... Волька Супраневіч сказала ёй, Зосі, па сакрэту, што Уладак Дземідовіч падмануў Верку, падакляраваў узяць замуж, спаў не раз з ёю, вось яна цяпер i грубая. А Уладак цяпер адвярнуўся, уцякае ад яе. Верка плача i баіцца прызнацца бацькам, бо яе ж бацька, Міхайла, надта ж злы. Дык што? Не разабрацца, дзе добра, а дзе блага! I так кепска, i так кепска? Няўжо i не так, i не сяк няма i не будзе шчасця? Галена выйшла замуж за нялюбага гэтаксама, але потым любіла другога, Вінцука, таго, за каго хацела выйсці... Употай кахала, грашыла... Сінякі насіла, была абгавораная, але была i шчаслівая... Няўжо можна любіць употай? Хто забароніць? Ніхто! Нават i бог! Бо i бог не дабрадзей, калі шкадуе шчасця...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гаспадар-Камень»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гаспадар-Камень» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Гаспадар-Камень»

Обсуждение, отзывы о книге «Гаспадар-Камень» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x