Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гаспадар-Камень: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гаспадар-Камень»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Генрых Далідовіч піша быццам пра звычайны, зямны, а на самай справе напоўнены філасофска-псіхалагічным і эстэтычным значэннем людскі побыт налібоцкага краю напярэдадні першай сусветнай вайны. Бацькі-гаспадары трывожацца за спакой у свеце, моцна трымаючыся за зямлю; моладзі ж уласцівы душэўныя парывы, каханне, рэўнасць і крыўды. Найбольш свядомыя, як настаўнік Алесь Нямкевіч, паўстаюць супраць несправядлівасці і смела ўступаюць у няроўную сутычку з самадзяржаўем. Твор напісаны жыва, каларытнаю мовай.

Гаспадар-Камень — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гаспадар-Камень», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Хіба грэх — любіць вёску, сялян? Хіба не захаваны там багаты i цудоўны скарб? Няўжо Купала, Колас — усяго толькі вершаскладальнікі, як ты кажаш са знявагаю?

— Пратрыце вочы, прачысціце вушы: вёска ваша — закіданы сметнік, сяляне — дурныя куры, a іхнія песняры-самародкі — агародныя пудзілы...

Пачуўшы гэта, Алесь аж закруціў галавою.

— Вось гэта дык нянавісць! — прамовіў.— Як ты толькі i ясі сялянскія бульбу, мяса, хлеб, мёд, п'еш малако?!

— Ладна, не лаві на слове...— незалюбіў ужо Юры.— Я не зневажаю, я хачу, каб вы менш замілоўваліся ды расчульваліся, а больш разважалі, дбалі пра будучыню... Няўжо не бачыш: паэзія тая — прымітыўная?

— Прабач, але я лічу: чалавека, справу губіць не толькі фанабэрыя, але i знявага ды самазнявага. Ты яўна не толькі недаацэньваеш вёску, сялян, фальклор, паэзію Купалы i Коласа, але ўжо i шкодзіш такою ацэнкаю. Ты забіваеш дух, ахвоту, творчыя сілы...

— Ну, дзякуй! — хмыкнуў Юры.— Дзякуй за маю горкую праўду, за мае парады, за жаданне бачыць нашу літаратуру развітай i багатай...

— Я нe зусім разумею тваю «зычлівасць»...

— Уцямце вы, мужыччо: каравы лапаць — чыстаму хромаваму боту не таварыш! — уз'юшыўся Юры.— Не намаўляйце, не тлуміце галовы Купалу, Коласу i іншым, што яны «ідуць па плённай дарозе», «адлюстроўваюць народныя думы i пачуцці», адным словам, ужо класікі! Не спяшайцеся з захлёбам хваліцца, што ёсць ужо «сапраўдная літаратура».

— Усё ж ясней патлумач, чаму наш чалавек, па-твойму, быў, ёсць i будзе толькі лапатнік? Чаму ён не мае права на боты?!

— Цяпер — не мае!

— A некалі?

— Думаю, будучыні ў яго няма. Люд наш, як кажуць, «примечательный отдельными личностями, но жалок в целом»...

— Скажу шчыра,— уздыхнуў Алесь,— не хочацца з табото пават гаварыць...

— А ты слухай, слухай! Прауду! Дык, можа, будзеш болей дбаць пра духоўнасць, пазіраць не пад ногі сабе, a ўдалячынь! — рэзка адказаў Юры.— Вось на такім, як піша твой землячок, «Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць дябе не маю сілы! Не раз, утомлены дарогай, жыццём вясны мае ўбогай, к табе я ў думках залятаю i там душою спачываю»[ 23 23 Раздзел «Леснікова пасада» з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля», адкуль вышэйзгаданыя радкі, упершыню друкаваўся ў «Нашай ніве», 1912, № 28-29. ] ў людзі не выйдзеш...

— Можа, Юры, я нечага i не разумею. Але мне здаецца, што якраз з гэтым, з любоўю, трэба ісці ў людзі. Без любові ўсё будзе не роднае, не мілае i не дарагое.

— Дык любіце свае лучыны, лапці, мужыкоў! — хмыкнуў той.— Выйдзеце ў людзі! Узрасціцё! Аж да нябёс...— Зірнуў у вочы. Бадай, упершыню за вечар доўга, хоць не зусім смела.— Ды зразумейце вы, олухі: вам трэба яшчэ выйсці з пячэры, набыць чалавечы выгляд, а пасля ўжо імкнуцца да цывілізаваных людзей. Зірніце, што i як робяць Бальмонт, Меражкоўскі, Гіпіус, Белы, Салагуб! Вось гэта новае, важнае слова ў літаратуры! Упоравень з новым стагоддзем, з новым часам! Страснае імкненне ў будучыню!

— А мне здаецца, Юры, што ёсць нямала ў сімвалістаў вартага, але i нямала вытанчанай, але непатрэбнай пены, пустазелля,— спакойна прамовіў Алесь.— Трэба яшчэ падумаць добра: яны будуюць новы гмах ці разбураюць той, што быў ужо? Ці чаго ў ix больш — удалых пошукаў альбо блытаніны?

— Во мужыцкая натура! — пазлараднічаў гаспадар.— Старасвецкая, першабытная боязь усяго новага! I рукамі, i нагамі ўхапіўся за свой плоцік i больш нічога не бачу, не хачу!

— Не змешвай, калі ласка, усё ў адзін кош: i новае, i бесталковае...— незалюбіў, але не павысіў голасу Алесь.— Я амаль усё сваё жыццё пражыў у вёсцы, сярод сялян, бачу многія іхнія хібы, перажываю за ix, але... Я не магу мець да ix нянавісць, адракацца, шукаць сабе нейкае іншае, невядомае мне апірышча... А ты... Я цябе не зусім разумею...

— Зразумейце, нам трэба іншая літаратура,— сказаў Юры, ужо з запалам,— Так, усе мы, лічы, сяляне. Дык давайце i выведзем сапраўдны яго вобраз! А хто наш селянін? Працавіты, цярплівы, памяркоўны, гасцінны, але супярэчлівы, паслужлівы, двудушны, цёмны i дзікі, карыслівы, схільны да п'янства i зладзейства, абыякавы да свайго ж болю... Дык чаму не адлюстраваць усімі фарбамі такога нягодніка?! Можа, прыпячэ яму, хоць крыху заварушыцца?! Можа, такою горкаю праўдай станем цікавыя ўсяму свету?!

— Не ведаю...— разгубіўся Алесь,— Нешта ёсць у тваіх словах слушнае, але шмат i страшнага... Ты хочаш стаць настаўнікам, лідэрам ці нават прарокам, але не ўсе за табою пойдуць...

— Твае ж куміры, Купала i Колас, шмат пішуць пра «сонца», пра «волю»...— павесялеў, нібы беручы над ім верх Юры.— Але хіба не бачыце: наш мужык абыякавы да гэтых поклічаў, ён не дабіваецца ні «сонца», ні «волі». Ён любіць лад, цвёрдую руку. Стогне i ў сваіх стогнах чуе асалоду. Волю любяць дзёрзкія, гордыя... А вы, кажу, паслеплі ад любові да вёскі i селяніна... Ён жа ў любы час адрачэцца ад вас...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гаспадар-Камень»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гаспадар-Камень» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Гаспадар-Камень»

Обсуждение, отзывы о книге «Гаспадар-Камень» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x