Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гаспадар-Камень: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гаспадар-Камень»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Генрых Далідовіч піша быццам пра звычайны, зямны, а на самай справе напоўнены філасофска-псіхалагічным і эстэтычным значэннем людскі побыт налібоцкага краю напярэдадні першай сусветнай вайны. Бацькі-гаспадары трывожацца за спакой у свеце, моцна трымаючыся за зямлю; моладзі ж уласцівы душэўныя парывы, каханне, рэўнасць і крыўды. Найбольш свядомыя, як настаўнік Алесь Нямкевіч, паўстаюць супраць несправядлівасці і смела ўступаюць у няроўную сутычку з самадзяржаўем. Твор напісаны жыва, каларытнаю мовай.

Гаспадар-Камень — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гаспадар-Камень», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Усё ж ты супярэчны, Юры,— прамовіў Алесь.— Адно без меры ганіш, перад іншым без меры ліслівіш...

— Хочаш, скажу папраўдзе? — прыплюшчыў той вочы.

— Ну, скажы.

— А я экзаменую...— ухмыльнуўся. Хітра, з намёкам.— Хачу ўбачыць, хто чаго варты? Хто ўстоіць, а хто не?

— Змей ты, Юры. I, можа, шматгаловы.

— Малайчына! Пранікнёны! — нечакана той зарагатаў, ляпнуў па плечуку.— Я, малец, іншы, чым вы. Вы служыце Творцу, яго ідэям, а я сапраўды прадаў душу Д'яблу.

Творца стварыў свет, прыроду, людзей, усё жывое i нежывое, але не дабіўся гармоніі, ладу,— пасміхаючыся, гаварыў Юры,— Ад гэтага колькі ўжо часу адны беды ды няшчасці. Д'ябал хоча пераманіць людзей да сябе i перабудаваць свет. Па сваёй задуме. I ён пераманьвае, перабудоўвае. Поўная яго перамога ўжо блізка.

— Калі ты загаварыў сімваламі, дык дазволь i табе адказаць гэтак жа,— не без ухмылкі, а сур'ёзна сказаў Алесь.— Народная мудрасць засведчыла гэткія спробы Д'ябла, усякіх змеяў. Помніш, шматлікія казкі расказваюць, як на нашы землі прыляталі шматгаловыя Цуды-юды, спакушалі ці заваёўвалі люд, запалоньвалі, пілі кроў, але перамагчы ўсё ж не маглі. Рана ці позна знаходзіўся асілак — нейкі галодны, бедны, босы, маўклівы, але дужы целам i душою Удовін сын — i біў Цуду-юду. Яму памагалі купецкі i царскі сыны, хоць i без вялікай ахвоты ды карысці... Дык няўжо, думаеш, цяпер не знойдзецца на твайго ідала Удовін сын?

— Можa, i знойдзецца,— ухмыльнуўся Юры.— Але ж i новы Цуда-юда будзе хітрэйшы. Ён, можа, ужо не пачне адразу біцца з новым Удовіным сынам, а спачатку гарэлкаю ці іншымі спакусамі абяссіліць, зробіць сляпым служкаю...

— Дык ты...

— Не набірай абы-чаго ў галаву, малец! — перапыпіў, не даў гаварыць яму Юры.— Я жартую!

Алесь сумеўся: як i перасцерагаў Сямён, у Юравых вачах гарэзавалі не чорцікі, a скакаў, шалёна гарцаваў сам Д'ябал.

8.

Як i ўгадаў адвакат, суд апраўдаў Кірыковіча за «чистосердечное раскаяние», Алеся ж прызнаў «виновным» на 129 артыкуле i даў тры гады турмы.

Адразу ж, пасля прысуду, варта прывяла Алеся да мінскага астрога i аддала яго турэмнай адміністрацыі.

РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЁРТЫ

1.

На змовіны разам з Віцем i Салвэсом-сватам прыйшоў i сам Пётрык Гарбацэвіч.

Зося, здаецца, упершыню ўбачыла старога Гарбацэвіча ўвабранага. Звычайна ён i ў святыя, i ў буднія дні не скідаў палатаных штаноў, лапцей, вышмальцаванай шэрай світкі, а тут зайшоў у хромавых ботах, чорным не новым, але мала паношаным, чыстым галіфэ, у белай кашулі, выгалены. Дык нібы чужы. Заадно i страшны. Бо ў яго глыбакаватых вялікіх вачах было штосьці нядобрае. Нейкая злосць ці то пагарда, незадавальненне.

I бацька, i маці засакаталі перад ім, запабегалі. Аж брыдка было назіраць, як яны ліслівяць.

— Ну то садзіся разам за стол i ты, дзеўка,— зірнуў на яе спадылба Гарбацэвіч.— Разам жа будзем гаманіць, калі на тое ідзе...

— Садзіся, дачушка,— прамовіла маці, пасунулася, даючы паміж Галенаю i сабою на ўслоне месца.

Зося ўстала са свайго ложка i падышла да стала, села. Якраз насупраць Віці. Ён унурыў галаву, не пазіраў. I сёння белы, як снег, з упалымі паголенымі, сям-там з чырвонымі падрэзамі шчокамі i бляклымі вачыма.

«Хворы ён...— жахнулася Зося.— Чужы...»

Сват, Салвэсь, як зайшоў, павітаўся, дык больш i не разяўляў рота. Шчоўкаў падсмажаныя на алеі семкі, збіраючы ў левую далонь шалупінне. Насыпаў жмені са дзве i на стол, але пакуль што да ix ніхто не дакранаўся.

— Давайце спачатку пагаворым пра пасаг,— сказаў Гарбацэвіч, стараючыся не пазіраць на гаспадыню, i яна не падымала вачэй на яго, нібы ўсё яшчэ саромелася, што некалі адмовілася выйсці за яго замуж.— Не мы першыя, не мы астатнія заводзім такі закон. Усе бацькі маладой даюць, дык i вы... Словам, кажэце, што вы самі думаеце даць.

Зося ўбачыла: у бацькі задрыжэла правая рука, дробна затрымцела па стале. Ведала: i няма надта чаго даць, i шкода. Вось i баіцца стары: а раптам Гарбацэвіч паслухае, паслухае, не згодзіцца парадніцца з імі такімі i пойдзе прэч. Асароміць, зганьбіць на ўсе Янкавіны.

— Конь, Пётрык, у мяне адзін...— хвалюючыся, прамовіў бацька.— Hi каня, нi жарабя, значыць, не магу даць. Ды i яна ж кабета. Ёй не так конь трэба, як карова, свінні, куры, серп... Конь ужо для мужчынскай работы. За гаспадаром, значыць...

Зірнуў, што адкажа Гарбацэвіч.

— Цялушачка ест,— спавядаўся бацька.— Дык цялушачку магу аддаць. Ці цяпер, ці падгадованую. Потым, як свіння апаросіцца, магу парасят даць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гаспадар-Камень»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гаспадар-Камень» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Гаспадар-Камень»

Обсуждение, отзывы о книге «Гаспадар-Камень» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x