Людміла Рублеўская - Дагератып

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Дагератып» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Электронная кнігарня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дагератып: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дагератып»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладальнікі фотаатэлье правінцыйнага беларускага гарадка, незалежная прыгажуня Багуслава і яе бацька Варакса Ніхель, якія спецыялізуюцца на партрэтах post mortem - адлюстраваннях нябожчыкаў, вымушаныя выправіцца ў экспедыцыю, каб сфатаграфаваць неверагодную этнаграфічную калекцыю ў глухім і злавесным маёнтку Жухавічы. Цяперашняга ўладальніка маёнтка, князя Шымона Каганецкага, мясцовыя сяляне лічаць ваўкалакам. Дый Багуслава з бацькам зусім не тыя, за каго сябе выдаюць. Вы не зможаце адарвацца ад гэтага раману. Дэкаданс, готыка, хорар, палкае каханне насуперак усяму і бязлітасная чалавечая подласць... Рамантычная і жудасная гісторыя знаходзіць разгадку толькі ў наш час.

Дагератып — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дагератып», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мястэчка сустрэла цішынёй. Толькі вецер ганяў па апусцелых вуліцах рудое лісце ды ашмёткі садраных афішак пра візіты ў горад Б* заезджых магнетызёраў, спевакоў і дрэсіроўшчыкаў, вядома, праездам у Парыж альбо ў Вену.

Вена з універсітэтам і вальсам далёка, а тут было павятовае мястэчка, якое прыціхла ў трывозе. Багуслава ўспомніла верш без подпісу з адной левай газеткі:

Тут, у мястэчку для шчасця - надзейны камплект:
Месца для танцаў, пякарня, шынок і аптэка.
Ёсць варажбітка, сказаць: ты кароль, не валет,
Ёсць пастарунак - вартуе спакой чалавека.
Кафешантану няма, ды вось-вось завядуць.
А балаганаў хапае. Вакол балаганы.
Маецца рэчка, каб з моста пляваць у ваду,
Ёсць і паэт. Дэманструе багемы заганы.
Млын вадзяны, як належыць, прытулак чарцей.
Могілкі ёсць, сінагога, царква і званіца.
Школа, дзе вучаць на мове чужынцаў дзяцей,
Пустка, дзе можна напіцца, кахацца, забыцца.
Тут, у мястэчку не любяць складаных размоў.
Воля? Якая? Кнігарня? Навошта, спадарства?
Ціха рачулка нясе між крутых берагоў
Воды свае запляваныя ў соннае царства.
Можа, калісьці чыгунка сюды забрыдзе,
Можа, народзіцца геній у хатцы тутэйшай.
Ходзіць паэт з ліхтаром і шукае людзей,
І асыпаюцца лісцем маўклівыя вершы.

Багуслава, хоць усялякага набачылася за не вельмі доўгае жыццё, не магла ўявіць: няўжо знаёмыя ёй местачкоўцы будуць біць вокны сваім не багацейшым ад іх суседзям, з якімі сустракаліся кожны дзень на вуліцах і кірмашах, у якіх замаўлялі боты, сукенкі і тарты з крэмам безэ, толькі за тое, што тыя не так думаюць альбо ходзяць у іншы храм? Не, гэта ўявіць было немагчыма. Калі яны апынуліся на Беларусі, Багуславу вельмі дзівіла тое, пра што гаварылі Масевіч і Каганецкі, дзіўнае спалучэнне культур, якога не мелася ў глыбінцы Расіі. Каталікі, праваслаўныя, габрэі, мусульмане, лютэране... У мястэчку Б* усе па святах выходзілі на адзін пляц, каб паглядзець батлейку ці выбраць лепшы кавун. Усе віншавалі маладых, калі ішло вяселле, і спачувалі жалобнай працэсіі, незалежна ад таго, на якія могілкі нясуць нябожчыка.

Багуслава ведала, што рэвалюцыя непазбежная, і падчас яе будуць вялікія ахвяры. Але справакаваныя агентамі сутычкі - гэта было брыдка. Гадзюка раз на год са скуры лезе, а здраднік - кожны дзень.

У фотаатэлье Ніхель найперш кінуўся ў лабараторыю, дзверы грукнулі ўнізе, быццам вечка скляпення.

Каганецкі стаяў са змрочным выглядам пасярод пакоя, дзе столькі месцічаў увекавечыла сваё аблічча на фоне намаляваных мармуровых калонаў, кошыка штучных кветак на каванай падстаўцы і ўласнай значнасці для сусвету. Кацяняты на фотаздымках лупілі наіўныя вочы на вучонага госця, нібыта баяліся, што ён іх зараз класіфікуе. У куце красаваўся стандартны партрэт імператара, наклеены на кардонку.

- Ніхель хоча, каб мы пакуль лічыліся добранадзейнымі грамадзянамі, - з няёмкасцю прамовіла Багуслава, перахапіўшы скептычны позірк графа на царскі партрэт. - Нам цяпер гэта неабходна. Мы ні ў якім разе не мусім выклікаць падазрэнняў.

Каганецкі абняў яе і змусіў сустрэцца позіркам з ягонымі шэрымі вачыма.

- Я ж разумею, што ты ўблыталася ў нейкую небяспечную справу. Скажы, што вы рыхтуеце? Якім чынам цябе з гэтай авантуры выцягнуць?

Багуслава адчайна пакруціла галавой.

- Не магу сказаць...

Шымон расчаравана адпусціў яе, прайшоўся, пакульгваючы, па пакоі.

- Што ж, я ўсё роўна звязу цябе за мяжу адразу пасля вянчання, і хай твой настаўнік хоць...

Багута падскочыла да Шымона і ў спалоху закрыла яму рот даланёй.

- Ні слова... Ніхель не павінен ведаць, што я збіраюся з’ехаць з табой. І пра тое, што я пабачыла ў тваім фотаальбоме. Мы можам паспрабаваць толькі патаемна ўцячы. Іначай... Павер, табе лепей было б са мной не звязвацца.

Шымон, сын поўні, пацалаваў яе руку з пярсцёнкам, потым - вусны... Пацалунак зацягнуўся. Час прадказальна застыў, нібы жонка Лота, што азірнулася на палаючы горад.

- Я ж сказаў, не пакіну цябе... - прашаптаў Каганецкі, нарэшце адсланіўшыся. - Аднойчы я выкраў рэдкага белага тыгра з заапарку азіяцкага вяльможы, які збіраўся прынесці незвычайнага звера ў ахвяру мясцоваму бажаству. Мне ўсе казалі, што гэта глупства, каб яшчэ дзеля выратавання людзей так рызыкаваць - але я быў малады, адчайны, і мне хацелася справядлівасці нават для звера. Я выкраду цябе ў твайго Цэрбера і ўсіх вашых цэрберанятаў...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дагератып»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дагератып» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Балаган
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Крокі па старых лесвіцах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сэрца мармуровага анёла
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Авантуры студыёзуса Вырвіча
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Янук, рыцар Мятлушкі
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Пантофля Мнемазіны
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Карона на дне віра (зборнік)
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сутарэнні Ромула (зборнік)
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Дагератып»

Обсуждение, отзывы о книге «Дагератып» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.