Людміла Рублеўская - Дагератып

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Дагератып» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Электронная кнігарня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дагератып: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дагератып»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладальнікі фотаатэлье правінцыйнага беларускага гарадка, незалежная прыгажуня Багуслава і яе бацька Варакса Ніхель, якія спецыялізуюцца на партрэтах post mortem - адлюстраваннях нябожчыкаў, вымушаныя выправіцца ў экспедыцыю, каб сфатаграфаваць неверагодную этнаграфічную калекцыю ў глухім і злавесным маёнтку Жухавічы. Цяперашняга ўладальніка маёнтка, князя Шымона Каганецкага, мясцовыя сяляне лічаць ваўкалакам. Дый Багуслава з бацькам зусім не тыя, за каго сябе выдаюць. Вы не зможаце адарвацца ад гэтага раману. Дэкаданс, готыка, хорар, палкае каханне насуперак усяму і бязлітасная чалавечая подласць... Рамантычная і жудасная гісторыя знаходзіць разгадку толькі ў наш час.

Дагератып — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дагератып», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як чорта ні хрысці, усё адно: “У балота пусці”.

- Граф Шымон Каганецкі, ягоная светласць! - здзекліва прасіпела Багуслава скрозь зубы. - Ніхель мае рацыю, вы сапраўды - наш вораг.

- Ну дык забіце мяне. Зброя ў вас пад рукой, - сур’ёзна прамовіў заолаг. Багуслава, калоцячыся ад гневу і незразумелай тугі, наставіла на яго пісталет. Каганецкі не зварухнуўся, трымаючыся абедзвюма рукамі за краты і не апускаючы нахабных шэрых вачэй, у якіх адбівалася цьмянае святло лямпы.

- Прычакаю, калі ў вас хвост адрасце, - рэзка кінула дзяўчына і ўселася на скрыню, паклаўшы пісталет на калені. Пасля ўспышкі гневу па скуры, як заўсёды, прайшлася марозная хваля.

- Што ж, хутка поўнач, - прамовіў Каганецкі і таксама ўсеўся на ста­рое месца, падпершы спінай вільготную сцяну. - Магчыма, мне не доўга ўдасца падтрымліваць... чалавечую гаворку.

Багуслава пастаралася выраўняць дыханне - Ніхель вучыў гэтак вяртаць кантроль над эмоцыямі. А ён жа баіцца... Граф сапраўды баіцца - гэтай ночы, сябе, таго, што можа адбыцца... Магчыма, таму і завязаў гэткую гарачую дыскусію! Падобна, што ён гатовы быў справакаваць заўчасны стрэл!

- Вы што, сапраўды верыце, што ў вас вырастуць поўсць і хвост? - усё яшчэ злосна прамовіла Багута. Каганецкі стамлёна заплюшчыў вочы і адкінуў галаву.

- Не ператварайце мяне зусім ужо ў дурня. Зменіцца не фізіялогія, а паводзіны. Свядомасць. І як гэта будзе выглядаць...

Так, яму сапраўды страшна. Злосць адпусціла Багуславу.

- Вы ж заолаг, біёлаг, павінны быць знаёмыя і з псіхалогіяй не толькі жывёлаў. Спраўджваецца тое, чаго чакаеш, чаго баішся. Пераадолейце свой страх - і пазбавіцеся ад фобіі!

- Я ведаю, - апусціў галаву граф, валасы неахайна звесіліся на сіратліва падняты каўнер паліто, так, што можна было прыняць заолага за жабрака.

- Але больш за ўсё мы баімся таго, чаго не ведаем. Сведчанне - экспанаты нашай сямейнай калекцыі. А я з дзяцінства жыву сярод аповедаў пра ваўкалакаў. Бачылі наш герб?

- Так... - ускінулася Багута. - І доктар згадваў пра нейкія родавыя паданні. У вас што, сапраўды былі ў продках ваўкалакі?

- Былі, - сур’ёзна сказаў Каганецкі. - Магчыма, гэта проста водгулле паганскіх часоў, калі хтось з прапрадзедаў быў жрацом або правадыром у племені, дзе татэмам прызнаваўся воўк. Герадот апісваў, быццам у тутэйшых лясах жылі неўры, якія маглі ператварацца ў ваўкоў. Магчыма, мае продкі валодалі дарам берсеркерства - як скандынавы. У беларусаў такое апантанне падчас бойкі таксама было распаўсюджанае, і таксама лічылася, што чалавек ператвараецца ў звера. Толькі звярыныя здольнасці ў сямейных сагах падаваліся як станоўчыя - яны прачыналіся ў нас, калі трэба было бараніць радзіму ад чужынцаў. Нібыта як толькі ворагі спыняліся побач на начлег падчас поўні, старэйшы ў нашым родзе ператвараўся ў ваўка і забіваў прыхадняў.

- Сапраўды, карысная здольнасць, - згадзілася Багуслава. - Магчы­ма, вам варта ...як гэта модна цяпер гаварыць? - прымірыцца са сваім унутраным зверам? Тым болей - вы заолаг, у вас гэта лёгка атрымаецца... І замест таго, каб баяцца сваёй другой натуры - зможаце яе выкарыстаць. Уяўляеце, спатрэбіцца вам паназіраць за якой рэдкай жывёлінай - раз, на чатыры лапы сталі - і падкрадайцеся, колькі ўлезе... І прыпасаў не трэба ў экспедыцыю браць. Дачакаліся поўні, выраслі іклы - і па здабычу... А як рамантычна можна выгульваць свайго мужа, такога чатырохлапага, у шыкоўнай пухнатай скуры, на ланцугу!

- Спадзяецеся выдрэсіраваць ваўка? - фыркнуў Каганецкі, які, на шчасце, не зазлаваў на чорны гумар рэвалюцыйнай нявесты. - Няўжо вы з тых эмансіпэ, якія прымаюць мужчын толькі пасаджанымі на ланцуг і ўтаймаванымі?

Багуслава задумліва пакруціла ў руках пісталет - свой улюбёны, з інкрустацыяй з зялёнага перламутру ў выглядзе ліста папараці.

- Я чытала кніжачку адной такой паэткі, што ходзяць у шалях і ка­пелюшах і робяць выгляд, быццам пад іхнімі нагамі камяні Вальгалы, а не местачковая запляваная шалупіннем семачак брукаванка. Ну, вы самі ведаеце такую паэзію, манерна-містычную, дзе ў кожным радку Дыянісіі да Цытэры, Даэроны ды Тамрыелі. Але адзін верш цудоўненька можа пакласціся на нашу сцэну... Ён напісаны на аснове антычнага падання: калі пры сустрэчы воўк першым пабачыць чалавека, чалавек знямее.

Багуслава страсянула стрыжанымі валасамі, быццам яны яшчэ былі светлымі і доўгімі, і прадэкламавала, напачатку па-блазенску, але потым усё больш сур’ёзна:

- Воўк, ты ўбачыў мяне не першым.
Я не страціла слоў - о, не.
Мне здалося, што ты залежаў,
Дзікі звер, ад хатняй мяне.
Шкода бачыць, як ты, магутны,
Па траве, як вужака, поўз,
І пагляд твой зрабіўся мутны
Не ад злосці - адчайных слёз...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дагератып»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дагератып» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Балаган
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Крокі па старых лесвіцах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сэрца мармуровага анёла
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Авантуры студыёзуса Вырвіча
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Янук, рыцар Мятлушкі
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Пантофля Мнемазіны
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Карона на дне віра (зборнік)
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сутарэнні Ромула (зборнік)
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Дагератып»

Обсуждение, отзывы о книге «Дагератып» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.