Людміла Рублеўская - Дагератып

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Дагератып» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Электронная кнігарня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дагератып: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дагератып»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Уладальнікі фотаатэлье правінцыйнага беларускага гарадка, незалежная прыгажуня Багуслава і яе бацька Варакса Ніхель, якія спецыялізуюцца на партрэтах post mortem - адлюстраваннях нябожчыкаў, вымушаныя выправіцца ў экспедыцыю, каб сфатаграфаваць неверагодную этнаграфічную калекцыю ў глухім і злавесным маёнтку Жухавічы. Цяперашняга ўладальніка маёнтка, князя Шымона Каганецкага, мясцовыя сяляне лічаць ваўкалакам. Дый Багуслава з бацькам зусім не тыя, за каго сябе выдаюць. Вы не зможаце адарвацца ад гэтага раману. Дэкаданс, готыка, хорар, палкае каханне насуперак усяму і бязлітасная чалавечая подласць... Рамантычная і жудасная гісторыя знаходзіць разгадку толькі ў наш час.

Дагератып — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дагератып», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Ну што ж вы, пойдзем за ім... Праўду трэба ўмець прымаць.

Вось і падрапаны ложак. Ніхель з сілай правёў сталёвымі грабелькамі па драўлянай спінцы... І там утварыўся дакладна такі самы след, як іншыя, быццам ад кіпцюроў.

- Вось і сакрэт вашай хваробы, пан Каганецкі.

Раздзел сёмы. Пакаранне звера

Ранейшыя ліцвіны ведалі: каб у безвыходным становішчы выклікаць чароўнага каня, які знясе цябе на край свету, трэба падпаліць тры шматкі авечай поўсці: чорнай, шэрай і рудой, абстрыжанай абавязкова на свята Настусі, апякункі авечай.

Невядома, ці быў у калекцыі графаў Каганецкіх гэты набор для выклікання прывіднага каня, але апошні з роду, падобна, быў зараз гатовы ім скарыстацца. Пан Шымон трывожна глядзеў на сваяка, што кідаўся на ложку, дзе яшчэ нядаўна ляжаў ён сам, вызвалены з клеткі.

- Не атруціцца, не пераймайцеся, ягоная доза была меншай, чым ваша, атрыманая ў некалькі заходаў, - спакойна патлумачыў Ніхель. - Магу прысягнуць - і кроў, у якой вы прачыналіся, і птушынае пер’е на падушцы - дэкарацыі. Як і драпіны на шыі нябожчыка. І ў вакно ў царкве вы скочылі, таму што вас умела накіравалі.

- Можа, скажаце, што і зніклага хлопчыка мачыха з братам спецыяльна забілі, каб на мяне зваліць? - нервова прагаварыў Каганецкі.

- Ну што вы, - усміхнуўся Ніхель, шкельцы ў ягоных акулярах здаваліся двума магічнымі люстэркамі. - Боўнары, на мой погляд - не такія брутальныя злачынцы. Бедны хлопчык, напэўна, сапраўды заблукаў, а гэта выкарысталі. Пан Людвіг прафесіянал, ён жа вас вылечыў ад першапачатковай хваробы. Проста адны і тыя ж лекі, у залежнасці ад канцэнтрацыі таго ці іншага рэчыва, дзейнічаюць па-рознаму. І нічога выключнага ў вашай гісторыі няма. Адзін з маіх кліентаў, што прыходзіў у атэлье дзеля кабінетнага партрэту, гэткі “высакародны бацька” з сівымі бакенбардамі, расказваў пра выпадак у суседнім павеце. Там таксама адзін шляхцюк з-за спадчыны спрабаваў давесці да вар’яцтва пляменніцу. Зарганізаваў з’яўленне прывідаў паводле родавых легендаў... Але нешта перамудрыў, так, што выклікаў бунт мужыкоў, якім штучныя прывіды таксама бяды нарабілі. У свой час нават Марціна Радзівіла, магната з уласным вой­скам, сваякі абвесцілі вар’ятам і ўзялі над ім апякунства. А вы, сірата з эпілептычнымі прыпадкамі, увогуле лёгкая здабыча. Дарэчы, параіў бы вам яшчэ зрабіць эксгумацыю цела вашага бацькі... Ды не тузайцеся так, што ж вы такі нервовы. Ну, а цяпер вы гатовы выканаць маю просьбу, як абяцалі, граф?

Каганецкі з цяжкасцю адвёў вочы ад доктара Боўнара, які доўжыў прыгоды ў толькі яму бачным свеце, і сумна ўтаропіўся ў суразмоўцу. Ягоны смуглявы твар, здавалася, трохі збялеў.

- І што вы ад мяне хочаце, Пінкертан, за ваша расследванне?

- Каб вы ажаніліся з Багуславай. Узялі шлюб у царкве.

Не, фатограф зусім не жартаваў. Як кажуць на Украіне, барані нас, Божа, ад пана Яна, казінага кажуха, саламянага капелюша, вярбовых дроў.

- Лухта! - Багута адчувала сябе, быццам яе аблілі гарачай смалой і вось-вось зверху высыплюць мех пер’я. - Навошта табе гэта, Варакса?

Ніхель супакойліва пагладзіў яе па плячы, дзяўчына сярдзіта скінула яго руку.

- Ну-ну... Вам не абавязкова гуляцца ў сямейную пару, закупляць каптуры з карункамі і дзіцячыя хадункі. Але Багуслава павінна атрымаць статус законнай графіні Каганецкай. А тады вы, пан Шымон, адразу выправіце ёй пашпарт, з якім можна ездзіць за мяжу. Думаю, не трэба вам ужо тлумачыць, хто мы і чым займаемся. Тым больш падрабязнасці я магу распавесці толькі ў тым выпадку, калі вы згодзіцеся стаць адным з нас, ці калі мне давядзецца вас пасля забіць.

- Баюся, ні першае, ні другое не варыянт, - насмешна пакланіўся граф. Ніхель гэтак жа пакланіўся ў адказ.

- Таму спынімся на вашым, так бы мовіць, ліберальным сузіральным спачуванні. Якім бы вы ізгоем у гэтай краіне сябе ні лічылі, граф, ваш тытул застаецца сапраўдным і адкрывае дзверы ў такія месцы, куды чалавеку простаму не патрапіць ніколі. Для нас такі легальны спосаб проста неацэнны. Калі ў вас ёсць забабоны наконт гонару рода - дык ваша нявеста шляхцянка, і па маці, і па бацьку, і народжаная ў законным шлюбе.

Каганецкі разгублена зірнуў на Багуславу, і ад позірку ягоных шэрых вачэй у душы паднялася гарачая хваля, вось-вось затопіць, не вынырнуць...

- Я адмаўляюся! - выдыхнула дзяўчына. - Што за фіглярства... Мяне ўсё адно могуць выкрыць! Абыходзіліся дагэтуль фальшывымі пашпартамі, будзем і далей...

- Ты павінна да Калядаў стаць сапраўднай графіняй Каганецкай, - жорстка прамовіў Ніхель. - Граф прадставіць цябе як сваю жонку у так званым вышэйшым крывасмоцкім свеце... І няхай тады з’язджае па навуковых справах. Згубіць такі шанец?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дагератып»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дагератып» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Балаган
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Крокі па старых лесвіцах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сэрца мармуровага анёла
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Авантуры студыёзуса Вырвіча
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Янук, рыцар Мятлушкі
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Пантофля Мнемазіны
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Карона на дне віра (зборнік)
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сутарэнні Ромула (зборнік)
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Дагератып»

Обсуждение, отзывы о книге «Дагератып» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.