ЧАРАВІКІ
Мы ўцяклі: адзін ca сваёй рэчаіснасці, другі — са сваёй, a ў часе ўцёкаў сустрэліся.
— Давай памяняемся чаравікамі,— прапа-нуе мне мой хаўруснік.— Калі нас будуць лавіць, то зловяць якраз не таго, каго хочуць.
Ён абувае мае чаравікі, а я — яго, i мы, хто — куды, разыходзімся.
У жоўтай глёўкай зямлі застаюцца сляды ад маіх чаравікаў i ад яго чаравікаў.
Hi цемра, ні светлыня.
Стаіць нерухомая постаць часу.
На небасхіле ўспыхваюць бліскаўкі небяс-пекі.
За мной — крок у крок — ідуць чужыя сляды.
Я не магу ад ix анідзе падзецца.
Куды нас імкнуць уцёкі?!.
Ён ловіць мяне, я — яго.
* * *
Абуджаюся i засынаю, a ўсё няпоўны мой сон, усё няпоўнае абуджэнне...
А па вуліцы туды-сюды пахаджае, бы штосьці яна шукае, жанчына:
у плюшавым каптане, у паркалёвай хустцы, з абломкам сярпа ў руках...
Усе на яе азіраюцца,
усе ёй здзіўляюцца,
усе стараюцца распазнаць, хто яна,
i ўсе страшацца, што сапраўды распаз-наюць.
ЛАБАРАТОРЫЯ
У лабараторыі зачынены шчыльна дзверы i занавешаны вокны — сюды не праходзяць староннія людзі, староннія гукі, старонні час...
Тут у гліняных вазонах красуюць ружы, ляжыць на стале наламаны кавалкамі хлеб, пла-ваюць у вадзе сярод водарасцяў зялёных рыбы,
a ў празрыстай шкляной абалонцы стаіць шаравая маланка, нібы паланёны, увесь з суцэльнага вока, звер...
У лабараторыі, усе на месцах, зкаходзяцца пэўныя лвддзі.
Тут дзейсніцца беслерастанна адзін i той самы дослед, праводзіцца адзін i той самы эксперымент:
ці дастаткова вазоны — вазоны, ці дастаткова ружы — ружы, ці дастаткова стол — стол, ці дастаткова рыбы — рыбы, ці дастаткова вада — вада, ці дастаткова маланка — маланка, ці дастаткова хлеб — хлеб, i людзі, якія праводзяць дослед,— ці дастаткова людзі...
Яны сумняваюцца ва ўсіх рэчах,
яны сумняваюцца ва ўсіх з'явах,
яны сумняваюцца ў адчуваннях, у думках i нат у сваіх сумненнях,
a вынікі доследу настойліва адкрываюць ва ўсім, што ні ёсць тут, адно i тое ж:
н i ш т о.
ВАНДРОЎНЫ ГОРАД
Шумяць вяршаліны дрэў.
Неба зацягваецца смугою.
Усчынаецца дождж.
Я не хаваюся ад дажджу, не зважаю на дождж, я гляджу за Вялікае Поле, дзе буршты-нава-жоўтаю светлынёю зорыцца небасхіл,— на адзіна празрысты шматок сярод хмурнай сінечы.
Там, быццам мачты дзівоснага карабля, акрэсліліся званіцы, спічастыя дахі, вежы, акрэсліўся горад —
які я шукаю па ўсёй зямлі,
горад, што выплыў з людской надзеі...
Хіба ўвесь шлях чалавека абмежаваўся зямлёй?!.
Хіба ўвесь сэнс чалавека замкнуўся наўколлем?!.
Хіба мае моц i вагу адно толькі тая думка, якая засціць?!.
Дождж прыбівае дарожны пыл, хвошча па дрэвах, траве, будынках, руччамі цурчыць па равах...
А за Вялікім Полем ззяе бурштынава-жоўтая светлыня і, быццам кагосыді чакае, узвышаецца горад — горад, якога няма на зямлі, горад, які вандруе.
АДЛІГА
Жоўтыя ліхтары.
Туман.
Гракаюць гракі ў парку,
i дрэвы гатовы паверыць, што ўжо не будзе зімы.
Нешта скранулася ў наваколлі, нешта адтала.
I намагацца ўжо дужа не трэба,
i засцерагацца дужа не трэба,
сталі спрыяць акалічнасці неспадзявана,
зрабілася ўсё бліжэй,
зрабілася ўсё прасцей,
жыццё пачало атрымлівацца само сабою.
Пятая пара года — адліга. Што забіралі ўсе іншыя поры, яна вяртае:
i зноў магчыма сустрэча,
i зноў магчымае шчасце,
i зноў магчымая неўміручасць.
Распаліся жорсткія сковы, што замацоўвалі ўсіх на адным i тым самым месцы, у адных i тых самых паставах — i пачал! адкрывацца нанова, якскарбы, людзі.
Высачы момант — i азірніся, i ў гэты кароткі прамежак ты ўбачыш сябе, што не паспеў яшчэ стаць мінулым.
Гукаюць нейчыя галасы.
Кранаюць нейчыя лёсы.
Адліга.
Туман.
Жоўтыя ліхтары.
АДГЭТУЛЬ
Крэсліць вакол мяне доля свае заклёны- кругі.
Груган сядзіць на вяршаліне дуба.
Складаюцца зоркі ў знакі нераспазнанай карты.
Аспрэчвае мэта, што ёсць.
Сны зберагаюць, што трачу.
Ці самы апошні круг — небакрай?
За мною, удалечыні, зноў зелянеюць лясы, зноў палавее жыта, зноў белымі, сінімі, жоўтымі кветкамі ўпрыгожваюцца лугі...
Але не магу я вярнуцца туды, дзе ўжо быў,— проці сваіх слядоў,
i не магу затрымацца тут, дзе знаходжуся сёння.
Мая прастора — мяжа.
Мой час — вастрыё.
Мой шлях — шлях агню: адгэтуль.
ПАРОГ
Парог урос у зямлю, струхлеў...
Читать дальше