Алесь Разанаў - Лясная дарога

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў - Лясная дарога» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лясная дарога: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лясная дарога»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі выснаваныя Алесем Разанавым версэты — вершы, што сублімавалі асаблівасці іншых (ці аднаго універсальнага) жанраў i сталі прыкметнай з'явай у сучаснай беларускай літаратуры.

Лясная дарога — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лясная дарога», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я стаўлю сваіх чалавечкаў на ногі,

адхукваю ix, бы яны закляклі,

упрошваю ix, каб яны ажылі...

Але не чуюць мяне гліняныя чалавечкі i не намерваюцца ажываць.

Пойдуць суседзі, пойдуць бацькі, а я па-ранейшаму буду сядзець на тым загуменні,

i думаць,

i мучыцца,

i шкадаваць, нашто я наогул звязваўся з глінай.

* * *

Вобразы вабяць услед за сабою, але памкнуся за імі — i ix растворыць прастора: магчыма, яны проста птушкі, якія адводзяць таго, хто ідзе, ад сваіх затоеных гнёздаў.

Заблытаны сцежкі, якія вядуць i на ўсход, i на захад, але на кожным кроку, усюды, ад ix падымаецца стромкая вышыня, i, падымаючыся над сабою, становіцца розумам цела, i, пады-маючыся над сабою, розум становіцца ўсёразу-меннем, якое, нібы ваданосныя жылы, сабой насычае i жывіць кожнае слова i кожны крок.

Чалавек — гэта два чалавекі, як дзве далоні, што лепяць суладна снежку ці перакідваюць, каб утрымаць, жарыну: адзін з ix — пачатак, другі — завяршэнне, адзін з ix — выток, i другі — суток, адзін з ix — прычына, другі з ix — вынік, адзін з ix — пытанне, другі — адказ, а паміж імі цякуць, вынікаючы з ix i ўпадаючы ў ix, сусветы.

Усё, што кранае мяне, падобнае на мяне.

Не скончаны дзень тварэння: зноўку i зноў вылеплівае чалавек сваю лепшую долю.

Дзеліць мяне прастора, з'ядноўвае час.

Калі чалавек сустрэнецца з чалавекам?

У бездані памяці мгліцца бяссонны ліхтар.

Пачакай, памарудзь, адпусці жаданне — i ты перастанеш быць часткай, нацэленай супраць усіх, i вернуцца да цябе тыя птушкі, якія не ловяцца, калі ix ловіш, якія хаваюцца, калі ix шукаеш, i ты пачуеш: у кожнай птушкі — твой голас, i ўбачыш: у кожнай птушкі — твой твар.

ТЫГР

На рыжай ссохлай траве спіць тыгр.

Раптам стаў небяспечным час i пагрознай — знаёмая балацінка.

Прывязаныя позіркамі да таго, што бачым, мы паварочваем з Тэкляй назад — да знямелых далёкіх людскіх сяліб, але мляўкія сцежкі расслізгваюцца пад нагамі,

i — абуджаецца тыгр.

У КАМОРЫ

У каморы, на ўслоне, я заўважаю поўныя ночвы фарбы: белай, чырвонай, зялёнай, сіняй...

Яна не змешваецца між сабой, i вабіць мой позірк, i выклікае вялікую Прагу — хоць i не ведаю, што — маляваць.

Я адчыняю шуфляды, заваленыя рознаю драбязою, і калі выпадкова знаходжу ў адной з ix стары, але спраўны, яшчэ не ўжываны пэндзаль, радуюся, што ўсё атрымліваецца акурат.

Аднак фарбы — ці яны перастоялі, ці пера-сохлі — насуперак маім спробам не хочуць брацца да пзндзля і, быццам гумовыя, сцягваюцца назад.

Ну не, я ўсё роўна не адступлюся, ну не, я ўсё роўна зраблю па-свойму, я намалюю ўсё роўна сваю карціну i, запусціўшы пэндзаль на ўсю даўжыню дзяржальна ў глыб фарбаў, пачынаю ix перамешваць-варушыць.

І вось уся маса ў ночвах устрывожылася, заварушылася, захадзіла, i знутры яе пачалі выварочвацца, падымацца наверх, паўзці — быццам жывыя яны!.. — вантробы, з белай, чыр-вонаю, сіняю афарбоўкай — мне на здзіўленне i мне на жах.

Я адкідаю пэндзаль i, спатыкаючыся аб начынне, зваленае на падлозе, уцякаю з каморы прэч — ад моташных гэтых ночваў i ад карціны, якую намерваўся намаляваць.

СТАРАЯ ХРЫСЦІЯНКА

Яна выходзіць следам за мною з дому.

Зжоўк яе твар, валасы ссівелі, i на ўсім свеце не засталося ніводнага чалавека, хто з ёю дзяліў бы яе дні i ночы, апроч нерухомага, мёртвага, распятага на крыжы Ісуса Хрыста,

Яна доўга дзівуецца, дзе я падзеўся, i, бы разважае з собою ўголас, раз-пораз нягучна кліча мяне, аднак я маўчу, я не хачу ёй трапляцца на вочы, i гаварыць з ёй аб мёртвых рэчах, i прымушаць сябе быць такім, як яна.

Я хаваюся ў жоўтым асеннім тразрыстым кустоўі i з ім станаўлюся адзіным суцэльным зрокам, адзінай суцэльнай душой.

Не ведаю, дзеля чаго, але яна мяне любіць, не ведаю, ад чаго, але яна стараецца выратаваць маю душу.

Пазіраючы па баках, праходзіць яна цяпер зусім побач са мною i — дзіўна — не распазнае, што я тут.

Яна паволі вяртаецца ў дом, а я застаюся ў садзе, дзе кожнае дрэва, дзе кожны куст свецяц-ца, як на свяце, i бачаць, i разумеюць мяне да самых глыбокіх куткоў маёй чалавечай, не ўратаванай — як Бог на крыжы — душы.

ГАЗЕТЫ

Учора была сустрэча з пісьменнікамі з Ма-равіля — суседняй краіны, суседняй літаратуры...

Сёння — працяг сустрэчы, i сёння прыйшлі газеты, i ўсе, хто ўчора дзяліўся ўспамінамі, чытаў пераклады ці звязваў у вузлы красамоўства ніткі ўзаемасувязяў, вышукваюць у газетах, што пішацца ў ix пра ix.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лясная дарога»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лясная дарога» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лясная дарога»

Обсуждение, отзывы о книге «Лясная дарога» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x