Алесь Разанаў - Лясная дарога

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў - Лясная дарога» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лясная дарога: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лясная дарога»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі выснаваныя Алесем Разанавым версэты — вершы, што сублімавалі асаблівасці іншых (ці аднаго універсальнага) жанраў i сталі прыкметнай з'явай у сучаснай беларускай літаратуры.

Лясная дарога — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лясная дарога», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але неўзабаве агульная ўвага, быццам знайшоўшы выйсце, сама па сабе перасоўваецца да тых -астатніх, нямых, яшчэ не чапаных — знаходак, i ўжо другі будаўнік, схіліўшыся, пачынае вярэдзіць i длубаць другі таямнічы паралелепіпед.

I зноў усё паўтараецца: як i ў першай, ляжыць у гэтай труне, нібы спіць засяроджаным сном, нетутэйшага хараства жанчына з кнігай магічнай мудрасці на грудзях.

Збітыя з панталыку тым, што адкрылі, бы нешта нас падганяе, з жалеззем сваім пераходзім няроўнаю чарадой да трэцяй — каб зноўку адкрыць тое самое,—да апошняй, замкнёнай, каменнай, чорнай, узнятай з глыбіняў смерці, труны.

SUMUS NESSMUS

Мы не займаем ніякіх пасад i не маем ніякіх званняў, але якраз у гэтым усе, хто ведае нас i не ведае, бачаць нашу пасаду i разумеюць наш чын.

Мы не такія, мы іншыя, але мы апынуліся тут, i тутэйшае наваколле пераконвае нас няспынна, што мы гэтакія, як усе.

Мы робім не тое, што хочам i можам, а тое, што нам прапануюць,

а тое, што хочам i можам, хаваем на потым, на некалі, нібы ў труне, у сабе, і, адмаўляючы рэчаіснасць, што не дае нам спраўдзіцца i праявіцца, гэтакзгаджаемся з ёй.

«Я ніколі не каяўся ў тым, чаго не рабіў, але каяўся ўтым, што рабіў»,— нам прысвячаюць свае высновы волаты думкі.

Sumus nе simus.

Мы ёсць, каб не быць.

НА НЯМЕЦКАЙ ДАРОЗЕ

Там, дзе адна дарога ўпадае ў другую, да мяне падбягае, аднекуль узяўшыся, нізкі, з кутасікамі ў вушах, настойлівы звер.

Ён ненавідзіць мяне I, здаецца, хоча напасці, i я, каб яго задобрыць, развязваю торбу з ядом i кідаю зверу, што маю з сабою,— кавалкі сала, мяса i каўбасы.

Звер глытае мае пачастункі i, калі яны канчаюцца неўзабаве, падступаецца да мяне бліжэй — нібыта я даставаў ix з самога сябе i сам я таксама — сала, мяса i каўбаса.

Злева, удалечыні, віднеецца белы горад. У ім жывуць Немцы — іншыя людзі па мове i разуменні, як трэба жыць.

Але, каб трапіць туды, я мушу паразумецца са зверам, а ён усё болей раз'ятрываецца i выклікае ўва мне ўсё большую боязь, усё большы страх.

З другога канца дарогі чуюцца panтам цвёрдыя нейчыя крокі, ix чуем i я, i звер.

Цяпер i відаць ужо: гэта — Немец, i я, не могучы адгадаць, хто ён мне, сябра ці вораг, нібы збавення, чакаю яго набліжэння, яго прыходу, а звер...

У нерашучасці ён застывае слачатку на месцы, пасля паварочваецца i знікае ў глыбокіх, парослых кустамі, блізкіх равах.

МАМУ ТХАКУР ДАС

Зазванілі званочкі, усплёснуліся кімвалы, узнесліся галасы. «Харэ Крышна, Харэ Крышна, Крышна-Крышна...» — творыцца махамантра.

Маму Тхакур дас у аранжавым аблачэнні сядзіць, скрыжаваўшы ногі, і, пакуль раздаецца з тацы прасад, гаворыць: «Мінуліся тыя часы, калі нас можна было палічыць па пальцах, цяпер нас шмат...»

Прысутныя, што прыйшлі на гадзіну сустрэчы, слухаюць, згодна ківаюць галовамі I задаюць пытанні.

А я згадваютыя часы, калі Маму Тхакур дас быў проста Міша, калі нікога не трэба было лічыць ні па пальцах, ні як інакш, калі кожны быў значны не тым, што знайшлося, а тым, што шукалася, што спасцігалася i што не мела наймення...

I мне шкада тых магчымасцяў i тых часоў.

ПАЛЯВАННЕ Ў РАЙСКАЙ ДАЛІНЕ

А потым мы выйшлі ў даліну...

Сінелі ўдалечы горы, урачыста высіліся лясы, i ззяла на небе не сонца, а само неба, нібы блакітная лінза, свяцілася мяккай, лагоднай, прыязнаю светлынёй.

Рупіліся на спелых палетках мірна гожыя дужыя людзі, а на зялёных лугах, у гаях гуляла i жвавілася няпужаная зверына.

Мы доўга моўчкі стаялі, удыхаючы водар шчасця, што напаўняў даліну, ды потым, урэшце, нібы намагаючыся, згадалі, што мы не адгэтуль, што мы не такія, што нам ужо трэба вяртацца, i тады грымнуў стрэл...

Усяго адзін стрэл, але ўся даліна павярнулася тварам, уражаная, да нас.

I вось ля самага небаспаду ўзнікла чырвоная хмарка i шпарка пасунуласяпаплыла сюды, за ёю другая i трэцяя, цэлая чарада, i з кожнай гэтай чырвонай хмаркі на спелы ўраджай палеткаў, да ног нашых, сталі падаць i нагрувашчвацца ў кучы целы забітых казуляў, вавёрак, зайцоў...

Не з ношкай здабычы, а з ношкаю цяжкай гнятлівай віны мы адступалі — i ўсё адступаем яшчэ — з той дзівоснай, з той райскай, загубленай намі, даліны, куды нас завёў аднойчы наш паляўнічы лёс.

ХМАРА

Апусцілася над зямлёй i віруе рудая хмара.

Дзе ў хмары сэрца, дзе розум, дзе вочы?

Пужаючыся яе, бегае па прадмесці запрэжаны ў воз гняды конь, i невядома, дзе фурман.

Выюць сабакі, i зашываюцца куры якая куды.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лясная дарога»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лясная дарога» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лясная дарога»

Обсуждение, отзывы о книге «Лясная дарога» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x