Алесь Разанаў - Лясная дарога

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў - Лясная дарога» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лясная дарога: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лясная дарога»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі выснаваныя Алесем Разанавым версэты — вершы, што сублімавалі асаблівасці іншых (ці аднаго універсальнага) жанраў i сталі прыкметнай з'явай у сучаснай беларускай літаратуры.

Лясная дарога — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лясная дарога», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзіўна: хіба не самі яны казалі ўчора гэтыя словы,

хіба не іхнія твары адлюстраваліся на гэтых здымках,

хіба не іхнія прозвішчы складаюцца з гэтых літар,—

каб зараз вось гэтак заўзята, уважліва, з хваляваннем распазнаваць у газетах адно i тое ж — саміх сябе?!.

ПАСАЖЫРЫ

У пасажыраў сумкі, валізкі, торбы. Калі пасажыры, спяшаючыся, бягуць да свайго вагона, сумкі, валізкі, торбы ўчаперваюцца ім у рукі i ўпарта ix цягнуць назад.

Калі пасажыры ўладкоўваюцца ў вагоне, сумкі, валізкі, торбы займаюць бесцырымонна іхнія месцы і, робячы ix сваімі вартаўнікамі, не адпускаюць ix ад сябе.

Пасажыры турбуюцца, пасажыры хвалю-юцца, пасажыры шчыруюць, пасажыры слугу-юць, нібы яны — сумкі, валізкі, торбы, a сумкі, валізкі, торбы — сапраўдныя пасажыры.

КРЫНІЦА, З ЯКОЙ ПІЎ СВЯТЫ

Ад царквы да царквы, ад леснічоўкі да леснічоўкі ідзём з Арабейкам Іванам, напытва-ючы сцяжыну да той крыніцы, з якой піў святы.

Мы знемагліся, нас паліць смага, але мы адмаўляемся ад піцця, i людзі, бачачы нашу адданасць святой ідэі, шчырае наша імкненне, нам кажуць, кудою ісці.

Апоўдні гарачага дня мы прыходзім да мэты. Крыніца ўвабрана ў зруб, i Іван Арабейка першы, схілягочыся над зрубам, зачэрпвае ў конаўку, што мы знайшлі тут, вады.

Гэта, аднак, не зусім i вада, а — жоўта-чырвоная вадкасць, бы недзе глыбока, адкуль выцякае крыніца, у надземных нетрах, точыцца бесперапынна нейкая бітва i сплывае гэтакаю крывёй.

Іван Арабейка п'е. І я п'ю, сціскаючы зубы, таксама.

Потым мы будзем хварэць, будзем пакута-ваць, але будзем ведаць, што далучыліся да самой сутнасці свету i што пілі з крыніцы, з якой піў святы.

МІТЫНГ

Па снежнай грувасткай дарозе з малою сваёю дачкою паволі іду ў мястэчка.

Калі падыходжу — бачу: тут адбываецца мітынг — ля самай дарогі, побач, на голым палетку, i чую ўзварушаную гаману.

На ім верхаводзіць ксёндз — колішні мой хаўруснік з часоў вальнадумнасці i маладосці з вострым i ясным абліччам ці ветаха, ці маладзіка.

I словы, што ён цяпер прамаўляе, вострыя, нібы лёзы; крэсляць яны на целе прасторы зацятыя рэзкія рысы i падзяляюць усіх, хто ix слухае, напалам.

У цэнтры мястэчка, ля крамы, таксама сабраліся людзі. «Трэба яго павесіць! Ён — шкоднік»,— гучаць адны галасы. Другія пярэчаць: «За што? Не ён вінаваты ва ўсім, што так сталася, а вунь тыя...» — i пальцы паказваюць угару.

Доўга стаім тут, але дарэмна: машыны з хлебам няма i няма. I толькі калі пачынае брацца на вечар i на ліловым небе ўзыходзіць зіхоткі месяц, разыходзімся па дамах.

З малою дачкой i парожняю кайстраю за плячыма падаюся той самай, занесенай снегам, дарогай назад.

Нічога ўжо не чуваць, не відаць, ужо скончыўся мітынг, але там, дзе ён быў, на сялянскім голым палетку, адтала зямля.

НОЖ З ДРАЎЛЯНЫМІ ТРОНKAMI

I вось, бутэлькі з віном i гарэлкай, якія я здо-леў здабыць на вакзале ў краме, кудысьці зніклі.

Толькі ў самым кутку каморы сярод папя-ровых падраных абгортак знаходжу адну з вуз-лаватага белага шкла бутэльку i доўгі, з драўля-нымі тронкамі, нож.

Мяне апаноўвае злосць i роспач: «Ну, я ж яму пакажу! Ён i сюды дабраўся, стары мой п'яніца-бацька...» I па гарачых слядах я кідаюся яго шукаць.

Ён ляжыць у пакоі, на сваім ложку, на якім потым памрэ, i калі я замахваюся на яго нажом, заўважаю яго спакойны i ўсмешлівы позірк, у якім тлее нейкі інакшы, чым я разумею, сэнс.

Ён не баіцца нажа, яго нават, здаецца, цешыць, што я спрабую яму перашкодзіць памерці сваёю смерцю i як бы бяру яе на сябе...

Я спахапляюся: Божа, што я раблю, з кім змагаюся, каго караю?!. Мы апаілі жыццё віном i гарэлкай сваіх пачуццяў i самі сп'янелі i, п'яныя, гаспадарым, адстойваем сваю праўду, выносім прысуды...

Я апускаю паволі руку, узнесеную над бацькам, i пакідаю бацьку ўсё, што маю з сабой: з драўлянымі чорнымі тронкамі нож i не ўзятую ім з вузлаватага белага шкла бутэльку,

i пакідаю бацьку ягоную смерць.

ТРЫ ТРУНЫ

За доўгія тысячагоддзі ўсё з'ела сырая зямля дарэшты: i косці людзей, i палотны адзення, i труны — з дубу, з грабу, з сасны.

Аднак пасярэдзіне могілак, перакапаных цяпер пад пляцы будоўлі, уцалелі, нічым не кра-нутыя, тры труны — каменныя чорныя сарка-фагі.

З вечна сутонлівай i ўжо разбуранай глыбіні ix узнялі, бы дзівосных істот, на паверхню, i першы рабочы, нявечачы камень, ломам, зубілам i малатком ускрывае глухое века першай труны.

Калі яно адымаецца — бачьш: у ёй, бы жывая, ляжыць маладая жанчына — у чорным убранні, з кнігаю на грудзях. «Кніга магічнай мудрасці»,— няўцямна чытаюць усе, хто тут ёсць, залатыя літары назвы, не разумеючы, што ім рабіць зараз з гэтай адкрытаю таямніцай, з гэтай адкрытай труной.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лясная дарога»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лясная дарога» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лясная дарога»

Обсуждение, отзывы о книге «Лясная дарога» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x