- Я пагрукаю, – сказаў ён і павярнуўся з парога. – Спадзяюся, Ты разумееш, што ўвесь гэты час Мы старанна абыходзілі галоўнае пытаньне.
- Якое?
Ён завагаўся, пераступіў з нагі на нагу і вымавіў:
- Зь кім застануцца дзеці?
Яна не пасьпела адказаць – за ім ужо зачыніліся дзьверы.
Вітаю, мне трэба ісьці
1997
У дзьверы ціхенька пагрукалі. Калі Стыў Ральфс выйшаў на парог, перад ім стаяў Гэнры Гросбак, вышынёй ў пяць футаў і адзін дзюйм, бездакорна апрануты, спакойны, вельмі бледны.
- Гэнры! – задыхнуўся Стыў Ральфс.
- Чаму такі тон? – папракнуў Гэнры Гросбак. – Я чымсьці правяніўся? І ўвогуле, што ў мяне за выгляд? Куды я іду?
- Заходзь, заходзь, Цябе могуць убачыць!
- Ну і што з таго?
- Ды ня стой жа Ты слупам, дзеля ўсяго сьвятога. Хопіць спрачацца.
- Ладна, зайду, тым больш, што ў мяне да Цябе ёсьць размова. Адыдзі-ка. Ну вось, я на мейсцы.
Стыў Ральфс падаўся назад у пакой і паказаў на фатэль.
- Сядай.
- Відаць, мне тут ня надта рады. – Гэнры спусьціўся ў фатэль. – Ці ня знойдзецца ў гэтай хаце чаго-небудзь гарачыльнага?
- Я толькі хацеў прапанаваць. – Стыў Ральфс кінуўся ў кухню і праз хвіліну павярнуўся з падносам, на якім стаялі дзьве шклянкі, вядзерца зь ільдом і бутэлька. Калі ён разьліваў шатляндзкі віскі, у яго заўважна дрыжалі рукі.
- Цябе трасе, – сказаў Гэнры Гросбак. – Што здарылася?
- Нібы Ты ня ведаеш! Здагадайся сам. Вось, трымай. - Гэнры ўзяў шклянку.
- Куды столькі?
- Табе не пашкодзіць. Пі.
Яны выпілі, і Гэнры ўважліва агледзеў рукавы і лацканы свайго пінжака.
- Ты так і не адказаў, куды я іду, – нагадаў ён. – Альбо адкуль? Гэты касьцюм я апранаю зрэдку, хіба што ў дні канцэртаў. Калі выходзіш на сцэну, хочацца, кажучы высокім штылем, здабыць павагу шаноўнае публікі. Хвацкі напой. Дзякуй. Ну, што скажаш?
Ён сьвідраваў Стыва Ральфса неміргаючым, пранікнёным позіркам.
Стыў Ральфс нагбом выпіў паўшклянкі і заплюшчыў вочы.
- Гэнры, памілуй, Ты ўжо бываў вельмі, вельмі далёка, але чамусьці павярнуўся. Цяпер Ты абавязаны вярнуцца туды ж.
- Дзе гэта “вельмі, вельмі далёка”? Не кажы загадкамі!
Расплюшчыўшы вочы, Стыў Ральфс адказаў пытаньнем на пытаньне:
- Як Ты патрапіў сюды? Прыехаў аўтобусам, таксоўкай, спадарожнай машынай… альбо… ішоў пешшу ад самых могілак?
- Аўтобусам? Таксоўкай? Пешшу? Пры чым тут могілкі?
- Дапівай віскі. Гэнры, Ты ўжо чатыры гады на могілках.
- Не нясі лухты. Што мне там рабіць? Аніразу за жыцьцё не наймаўся… – Гэнры запінуўся і марудна патануў у фатэлі. – Ты хочаш сказаць?...
Стыў Ральфс кіўнуў:
- Так, Гэнры, гэта так.
- Атрымліваецца, я нябожчык? Чатыры гады ляжу на могілках? Чаму ж мне ніхто не паведаміў?
- Нябожчыку складана паведаміць, што Ён памёр.
- І то слушна.
Гэнры спустошыў шклянку і пацягнуўся за яшчэ адной порцыяй. Стыў Ральфс дадаў яму яшчэ віскі.
- Ну і справы, – працянуў Гэнры Гросбак. – Хто б мог падумаць. Вось, значыцца, чаму мяне больш ня цягне нюхаць зельле.
- Так, вось чаму, Гэнры. Нешта я затрымліваюся. – Стыў Ральфс дадаў сабе віскі і не раздумваючы выпіў.
- Вось, значыцца, чаму Ты так ашалеў, калі ўбачыў мяне на парозе…
- Так, Гэнры, менавіта таму.
- Ну, выбачай. Кажу Табе, у мяне і ў думках не было…
- Не ўставай, Гэнры. Сядзі, калі прыйшоў.
- Але ўлічваючы абставіны…
- Усё нармалёва. Я ў парадку. Нават улічваючы абставіны, Ты застаешся маім лепшым сябрам, і мне, не пабаюся гэтага слова, радасна Цябе бачыць.
- Дзіўна. Я таксама не зьлякаўся, калі Цябе ўбачыў.
- Гэта розныя рэчы, Гэнры. Гэта значыць у нейкім сэньсе…
- Ты жывы, а я – зусім наадварот, так? Зразумела. Вітаю, мне трэба ісьці.
- Як Ты сказаў?
- У Граўча Маркса была песьня з такой назвай.
- Ах, так. Памятаю.
- Цудоўны актор. Сапраўдны комік. Ён яшчэ выступае? Альбо таксама памёр?
- Баюся, што памёр.
- А Ты не палохайся. Я, напрыклад, нічога не баюся. Сам ня ведаю чаму. Ну ладна. – Гэнры Гросбак распрастаў плечы. – Давай бліжэй да справы.
- Хіба ў Цябе ёсьць да мяне справа?
- Я адразу папярэдзіў. Справа важная. Абмінуць яе маўчаньнем нельга. Я вельмі ўзрушаны.
- Спачатку я таксама быў узрушаны, але спіртное робіць цуд. Не цягні, Гэнры, распавядай.
- Тут якая справа… – пачаў казаць Гэнры Гросбак, пасьпешна скончыўшы другую шклянку. – Жонка ад мяне аддалілася.
- Гэта натуральна, Гэнры. У Яе…
- Не перапыняй. Спачатку Яна прыходзіла штодня. То кветкі прынясе, то кніжку побач пакладзе, то пасядзіць-парумзае. І так дзень на дзень. Потым праз дзень. А зараз і ўвогуле не з’яўляецца. Як гэта разумець? Дадай-ка.
Читать дальше