Рэй Брэдбэры - Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч

Здесь есть возможность читать онлайн «Рэй Брэдбэры - Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Магілёў, Год выпуска: 2014, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе ўтрымліваюцца чатыры апавяданні розных гадоў выдання: Падарунак (1959), Мяркую, Ты цікавішся, чаму мы тут? (1984), Заданне на падзел (1988), Вітаю, мне трэба ісці (1997)
Аўтаркай перакладу ёсць Валерыя Далевіч — маладая дзяўчына з Магілёва, якая захапляецца літататурай, мастацтвам і аўтаспынам. Валерыя займаецца перакладам творчасці Рэя Брэдбэры ня так даўно, але ўжо плануе выдаць цэлую кнігу яго твораў у перакладзе на беларускую мову.

Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Каб чужыя не хадзілі.

- Чужыя! – закрычаў ён. Яшчэ раз пакруціў ручку, з уздыхам прыбраў у кішэню непатрэбны ключ і прычыніў за сабой дзьверы.

- Мабыць, напэўна, так і ёсьць. Мы цяпер чужыя.

Стоячы пасярод гасьцёўні, яна глядзела на яго ва ўпор:

- Ну, прыступім.

- Відаць, Ты ўжо пачала. Ну і ну. – Ён акінуў вачыма шматлікія стосы кніг, якія былі зь вялікай акуратнасьцю складзеныя на падлозе. – Няўжо нельга было пачакаць мяне?

- Навошта марнаваць час? – Яна паказала падгардзёлкам спачатку налева, потым направа. – Гэтыя - мае. А вось тыя – Твае.

- Давай хаця б паглядзім.

- Зрабі ласку. Глядзі, колькі хочаш, але ўсё роўна: гэтыя - мае, а вось тыя - Твае.

- Не, так ня пойдзе! – Ён нахіліўся і пачаў перакладваць кнігі, хапаючы па адной то праваруч, то леваруч. – Прыйдзецца пачаць з самага пачатку.

- Ты зараз усё пераблытаеш, – запярэчыла яна. – А я, між іншым, змарнавала процьма часу, каб іх упарадкаваць.

- Што ж зробіш. – Цяжка дыхаючы, ён стаў на адно калена. – Прыйдзецца змарнаваць яшчэ нейкі час. «Псіхааналіз па Фрэйдзе»! Вось бачыш? Як гэтая кніга трапіла ў мой стос кніг? Цярпець не магу Фрэйда!

- Я проста вырашыла ад яе пазбавіцца.

- Пазбавіцца? Такім чынам? Хопіць навязваць ўсялякае халусьце чужому чалавеку, нават калі гэта Твой былы муж. Значыцца, трэба дзяліць не на дзьве, а на тры часткі: для Цябе, для мяне і для Войска Выратаваньня.

- Вось і забяры з сабой кнігі для Войска Выратаваньня – ня я ж гэтым буду займацца.

- Уласна, чаму? Патэлефонь зараз. Чаму я павінен цягнуць гэтую макулатуру праз увесь горад? Ці не прасьцей...

- Добра, добра, супакойся. Ня трэба раськідваць кнігі. Праглядзі спачатку мой стос, потым свой. Калі будуць нейкія пярэчаньні...

- Я ўжо бачу: на тваім баку ляжыць мой Тэрбэр[ 1 1 Тэрбэр, Джэймс (1894-1961) — амэрыканскі пісьменьнік-юмарыст і карыкатурыст; супрацоўнічаў з часопісам «Ню-Ёркер». ] – што ён там робіць?

- Ты сам падараваў мне гэты томік на Каляды дзесяць год таму. Няўжо ня памятаеш?

- Хіба? – сказаў ён і задумаўся. – Так, дакладна. Ну, добра, а што там робіць Ўіла Кэтэр[ 2 2 Уіла Кэтэр (1873-1947) — амэрыканская пісьменьніца; была народжаная і гадавалася ў штаце Нэбраска падчас ягонага засяленьня і шмат пісала пра жыцьцё франтыра. ]?

- Ты мне падараваў яе на дзень народзінаў дванаццаць год таму.

- Здаецца мне, я Цябе занадта песьціў.

- Так, чорт пабяры, была справа. Шкада, што мінулага не вярнуць. Можа, не давялося б цяпер дзяліць гэтыя кнігі, каб іх.

Ён пырснуў, адвярнуўся і асьцярожна пасунуў адзін зь ейных стосаў наском чаравіка.

- Карэн Хорні[ 3 3 Карэн Хорні (1885-1952) — амэрыканскі псіхатэрапеўт. Сьпецыялізавалася ў галіне жаночае псіхалёгіі; шмат у чым адышла ад вучэньня 3.Фрэйда. ] – мне яна задарма не патрэбна, зануда прыстойная. Юнг[ 4 4 Юнг, Карл Густаў (1875-1961) — швайцарскі псыхіятр; напачатку супрацоўнічаў з 3.Фрэйдам, потым заснаваў сваю школу. ]... Юнг лепей будзе, мяне ён заўсёды цікавіў, але так і быць, можаш пакінуць сабе.

- Ах, якая шляхетнасьць.

- Для Цябе ж на першым мейсцы заўсёды былі думкі, а не пачуцьці.

- Той, хто гатовы апусьціцца на любы падсьціл, ня мае права разважаць ні пра думкі, ні пра пачуцьці. Той, у каго на шыі засосы...

- Мы гэта ўжо абмяркоўвалі, колькі можна? – Ён зноў апусьціўся на калені і пачаў вадзіць пальцамі па загалоўку на кніжных карэньчыках. – Ага, Кэтрын Энн Портэр, “ Карабель дурняў” – няўжо Ты гэта адолела? Добра, карыстайся. Апавяданьні Джона Кальера[ 5 5 Джон Кальер (1901-1980) — ангельскі пісьменьнік, сучасны клясык «літаратуры аб звышнатуральным»; ляўрэят узнагароды ім. Э. А. По за 1950г. ]! Ты выдатна ведаеш: гэты зборнік – зь ліку маіх улюбёных! Забіраю яго сабе.

- Не, пачакай! – запярэчыла яна.

- Забіраю. – выцягнуўшы кнігу зь сярэдзіны стосу, ён шпурнуў яе на падлогу.

- Асьцярожна! Сапсуеш вокладку!

- Мая кніга, што хачу, тое і раблю. – Ён падштурхнуў зборнік нагой.

- Уяўляю, калі б Ты кіраваў гарадзкой бібліятэкай. – сказала яна.

- Так, Гогаль: не цікаўлюся, Сол Бэллоў[ 6 6 Сол Бэллоў (н. 1915) — адзін зь відных амэрыканскіх празаікаў XX ст., ляўрэят Нобэлеўскае ўзнагароды па літаратуры 1977г. ]: не цікаўлюся, Джон Апдайк[ 7 7 Джон Апдайк (н. 1932) — амэрыканскі пісьменьнік, аўтар сацыяльна-псіхалягічнае і гіранічнае прозы. ]: стыль – нядрэнны, але думак няма. Не цікаўлюся. Фрэнк О'Конар[ 8 8 Фрэнк О'Конар (1903-1966) — ірляндзкі драматург і празаік, папулярызатар ірляндзкае культуры і літаратуры (сапраўднае імя — Майкл О'Донаван). ]? Добра, бяры сабе. Гэнры Джэймс[ 9 9 Гэнры Джэймс (1843-1916) — амэрыканскі пісьменьнік, стаяў у вытокаў мадэрнізма ў літаратуры; фонам падзеяў большасьці ягоны кніг ёсьць супастаўленьне амэрыканскае і эўрапейскае культурных традыцый. ]? Не цікаўлюся. Талстой – не запомніць, як каго зваць: нават цікава, толькі занадта наварочана, – пакінь сабе. Олдас Хакслі? Стоп! Ты выдатна ведаеш, што я цаню ягоныя эсэ куды больш, чым раманы!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч»

Обсуждение, отзывы о книге «Апавяданні ў перакладзе Валерыі Далевіч» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x