• Пожаловаться

Алесь Разанаў: Кніга ўзнаўленняў

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў: Кніга ўзнаўленняў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2005, ISBN: 985-6701-84-8, издательство: Логвінаў, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алесь Разанаў Кніга ўзнаўленняў

Кніга ўзнаўленняў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кніга ўзнаўленняў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адамкнутыя паэтычным ключом, занямелыя творы старажытнай літаратуры нанава ўваходзяць у рэчаіснасць i нанава прамаўляюць тое, што яны казалі ў свой час. Пры ўсёй сваей разнастайнасці яны ўзаемададаюцца i, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю.

Алесь Разанаў: другие книги автора


Кто написал Кніга ўзнаўленняў? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Кніга ўзнаўленняў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кніга ўзнаўленняў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

3
Нехта —
у здароўі i ў прыгажосці,
i ў моцы цялеснай,
нехта — ў маёнтках
i ў статках жывёлы свойскай,
нехта — ў ядзе i ў пітве,
i ў любошчах каханкавых,
нехта яшчэ — у дзецях,
нехта — ў сябрах,
нехта — ў слугах,
альбо яшчэ ў нечым іншым.

4
Так, жывучы на свеце,
звязвае чалавек
сябе ніткамі захаплення
i ланцугамі подумак
i заўсёды
мае сабе ці якуюсьці рэч,
ці занятак,
ці справу, якую любіць
болей за ўсё астатняе
i пра якую
дбае найбольш.

5
Спазнаўшы i зразумеўшы
ўсе гэтыя рэчы,
заняткі,
справы,
прамудры цар Саламон
ix паказаў,
бы ў люстэрку ясным,
i, бы на судзе, азначыў
іхнюю сутнасць
у словах простых:
«Марнасць над марнасцю
i ўсё марнасць
i немарасць духа».

6
Можна па «Эклезіясце»
уведаць добра,
што кажа цар Саламон
у розных мясцінах кнігі
пра гэтакую любоў
i гэткія думкі людскія.
Вось ён выслоўлівае:
«Няма
нічога лепшага для чалавека
як есці i піць, i цешыць
сваю душу».
Ну а вось
ён пераконваецца
ў адваротным
i кажа: «Лепей
пайсці ў сялібу жалобы,
чым у сялібу гульбы».

7
На адной старонцы
спаткаеш развагу,
дзе цар Саламон
журботліва зазначае:
«Няма перавагі
у мудрага над неразумным,
бо ім абодвум
наканаваны адзін канец».
А на другой спаткаеш
гэтае самае, па-другому
сказанае:«Як мае
святло перавагу над цемраю,
гэтак мудры
мае суздром
перавагу над неразумным.
У мудрага вочы яго —
у галаве яго,
але ходзіць
у поцемках неразумны».

8
Пішацца ў «Эклезіясце»
таксама пра іншыя рэчы,
што супярэчаць адна адной
i адрозніваюцца між сабою,
як людзі адрозніваюцца,
бо адзін
хваліць i любіць адно,
a другі - другое
i трэцяе — трэці,
i кожны
думае пра сваё
i разважае па-свойму.

9
Але ва ўсіх
памкненнях i захапленнях,
i думках людскіх выяўляе
«Эклезіяст» неразумнасць,
марнасць i паражнечу
i тлум душы,
каб урэшце
выявіць розум думкі сваёй
i прамовіць:
«Канец гаворкі
ўсе разам паслухайце:
бойся Бога i спраўджвай
запаведзі Яго, бо ўсё
у гэтым для чалавека».

10
Не аднаму каму-небудзь
напісана гэтая кніга,
a ўсёй грамадзе чалавечай,
альбо сабору,
i ўвасабляецца ў ёй жыццё,
думкі
i справы не аднаго
асобнага чалавека,
a ўсёй грамады, таму
яна i мае такое найменне —
«Саборнік».

Прарочыў цар Саламон

1
Трэцяя кніга
прамудрага Саламона,
Давыдава сына,
Ізраільскага цара:
па-габрайску
яна называецца «Сіра Сірым»,
па-латыні —
«Канцікум Канцікорум»,
і «Песня Песняў»—
па-руску.

2
Як сведчаць Майсеевы кнігі:
ёсць
не толькі святое,
але святое святых,
што Богам
вылучана з астатніх
з'яваў святых,—
так з астатніх
святых песнаспеваў i песняў
вылучана вось гэта
песня, i нездарма
яна называецца
«Песня Песняў».

3
Можам
па ёй зразумець выразна,
якою вялікаю ласкай
i невыказнай любоўю
поўніцца Бог да нас —
грэшных,
несамавітых,
зямных людзей.
Ён не адрокся,
не адвярнуўся,
не ўзганарыўся,
але сышоў
З найвышняга трону свайго
на зямлю, каб мы
былі разам з ім заўсёды.

4
Так сыдзе —
як да каханкі сваёй каханак
i як да нявесты сваёй жаніх
да сваёй царквы
Гасподзь наш Icyc Хрыстос,
калі прыме
ад маці сваёй — Прачыстай
Дзевы Марыі —
уцелясненне.

5
Як са сваёй дружынай
жаніх —
Сын Божы
з апосталамі сваімі
трыццаць гадоў
i паўчвэрці года
з царквой хрысціянскаю i з яе
абранцамі дзейсніў
духоўны шлюб,
жывячы ix запаветным словам
дабраславенства свайго
i нябесным хлебам
цела свайго, а таксама
поячы ix віном
любові сваёй
i нявіннай крывёю
Новага Запавету.

6
Яе ён праліў, каб свет
уратаваць ад згубы,
i ў час,
калі ён працяты цвікамі,
вісеў на крыжы,— тады
здзейсніўся гэты шлюб,
i там
ён павянчаўся
з царквою сваёй.
«Збылося!» —
засведчыў Icyc Хрыстос
i свой дух аддаў
у рукі Госпаду Богу —
свайму Айцу.

7
Як у вясельным шлюбе
удзельнічаюць адразу
розныя людзі:
па-першае — сам жаніх,
па-другое — нявеста,
па-трэцяе —
жаніховыя дружбакі,
па-чацвертае —
дружкі нявесты,
гэтак i тут, у кнізе,
супольнічаюць між сабою
чатыры
розныя галасы:
чырвоным пісьмом
аздоблена ix размова.

8
Першы голас
належыць Хрысту-жаніху,
другі -
царкве хрысціянскай,
яго нявесце,
трэці — апосталам,
што складаюць
яго дружыну,
чацверты —
дзецям царквы хрысціянскай
а ix
увасабляюць дзяўчаты.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кніга ўзнаўленняў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кніга ўзнаўленняў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Алесь Разанаў: Лясная дарога
Лясная дарога
Алесь Разанаў
Алесь Разанаў: Рэчаіснасць
Рэчаіснасць
Алесь Разанаў
Алесь Разанаў: Вастрыё стралы
Вастрыё стралы
Алесь Разанаў
Славамір Адамовіч: Турэмны дзёньнік
Турэмны дзёньнік
Славамір Адамовіч
Отзывы о книге «Кніга ўзнаўленняў»

Обсуждение, отзывы о книге «Кніга ўзнаўленняў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.