• Пожаловаться

Алесь Разанаў: Кніга ўзнаўленняў

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў: Кніга ўзнаўленняў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2005, ISBN: 985-6701-84-8, издательство: Логвінаў, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алесь Разанаў Кніга ўзнаўленняў

Кніга ўзнаўленняў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кніга ўзнаўленняў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адамкнутыя паэтычным ключом, занямелыя творы старажытнай літаратуры нанава ўваходзяць у рэчаіснасць i нанава прамаўляюць тое, што яны казалі ў свой час. Пры ўсёй сваей разнастайнасці яны ўзаемададаюцца i, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю.

Алесь Разанаў: другие книги автора


Кто написал Кніга ўзнаўленняў? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Кніга ўзнаўленняў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кніга ўзнаўленняў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

7
Адмыслова
пра гэтую кнігу піша
Грыгоры Вялікі,
настаўнік усечалавечы:
«Святое Пісанне
пераўзыходзіць
іншыя ўсе навукі,
бо пад звычайнымі словамі
зберагае
вялікія таямніцы».

8
Гэтая кніга
дзецям i простым людзям
навука,
а мудрацам i вучоным —
дык дзіваванне.
Яна, як рака цудадзейная,
адначасова
плыткая —
можна па ёй i дзіцяці брысці,
i незвычайна глыбокая —
слон плысці мусіць.

9
У гэтай кнізе
пачатак i завяршэнне
усёй чалавечай мудрасці:
Бог-уладар
у ёй адкрываецца
для спазнання,
i ўсе законы,
якімі людзі
у жыцці кіравацца мусяць,
напісаны ў ёй,
i ўсе лекі,
якія гояць душу
i ацаляюць цела,
у ёй сабраны.

10
Тут — філасофія,
што падымае
пытанне
i на пытанне шукае адказу:
як маеш
дзеля самога сябе
любіць Бога
i блізкага — дзеля Бога.

11
Тут — права i правіла
для ўсялякай
людской грамады i ўсялякай
людской сялібы,
каб людзі
якія ўваходзяць у грамаду
i насяляюць сялібу,
дбала
супольнаю згодаю,
вераю
i любоўю
дабро паспалітае памнажалі.

12
Сем вызваленых навук
тут маюць сваё карэнне
i ўвасабленне сваё,
i калі ты хочаш
валодаць граматыкай,
ці, папросту
кажучы, граматай,
каб адмыслова
умець чытаць,
гаварыць
i пісаць,—
спаткаеш
увогуле ў Бібліі ўсёй,
i ў Псалтыры прынамсі,
належныя ўзоры.

13
Калі ты хочаш
спаразумецца ў логіцы,
што навучае
адрозніваць праўду ад крыўды
пры дапамозе
доказаў i развагаў,
тады чытай
кнігу святога Іова
ў Законе Старым,
a ў Законе Новым —
пасланні
святога апостала Паўла.

14
Ну a калі
надумаешся практыкавацца
ў рыторыцы, што інакш
называецца красамоўства
i вучыць
прыгожа i складна
перад людзьмі прамаўляць,—
чытай
Саламонавы кнігі.
Разам
гэтыя тры навукі —
граматыка, логіка i рыторыка —
прыналежаць
да слоўных навук.

15
Калі ж вабіць
душу тваю музыка —
ці, інакш, пеўніца,
альбо гудзьба —
знойдзеш усцяж у кнізе
вялікае мноства
вершаў натхнёных
i песняў святых, якімі
усцешаны будзеш.

16
Калі ж у цябе
наўме арыфметыка,
каб навучыцца
хутка i непамыльна лічыць —
чытай
чацвертую кнігу Майсееву:
мае
яна адпаведную назву —
«Лічбы».

17
Калі даспадобы
тваім вачам
геаметрыя — ці навука,
якая інакш
называецца землямер'е,—
глядзі
кнігу Ісуса Навіна.

18
Калі ж займае твой розум
i вабіць
твой позірк звяздарства,
ці астраномія,—
у гэтай кнізе
знойдзеш багата
сведчанняў i назіранняў:
так, на пачатку кнігі Быцця
пішацца пра стварэнне
сонца,
месяца,
зорак,
a ў кнізе Ісуса Навіна
гаворыцца, як стаяла
сонца на месцы адным
нерухома
i не магла настаць ноч.

19
Натрапіш
у кнізе Царстваў
на роспаведзь, як адступіла
сонца па Божым загадзе
на колькі ўступцаў назад,
a ў Святым
Евангеллі знойдзеш звестку
пра новую зорку,
якая заззяла ярка,
калі нарадзіўся наш Збаўца
Ісус Хрыстос.

20
Далібог,
чытаючы гэтыя звесткі,
роспаведзі,
назіранні,
урэшце,
больш дзівавацца мусіш
моцы бязмернай Божай,
чым навучацца.
А гэта ў зборы —
сем вызваленых навук,
пра якія
я скоратку распавёў.

21
Калі ж маеш
ахвоту ўведаць
пра справы ваярскія
i волатаўскія ўчынкі —
чытай
Макавейскія кнігі
i кнігу Суддзяў:
у ix адшукаеш
выдатнейшае ваярства
i справядлівейшае валатоўства,
чым нават у «Троі»,
чым нават у «Александрыі».

22
Калі захочацца распазнаць,
што было на зямлі
у колішнія часы,
якія людзі жылі,
што рабілі,
што мелі мэтай —
чытай
кнігі летапісу «Параліпаменон».
У ix, пачынаючы ад Адама,
самага першага чалавека,
i завяршаючы Седэкіяй,
апошнім царом Іудзейскім,
распавядаецца —
род за родам —
пра чалавечы шлях.

23
Калі ж ты аматар вучонасці,
любіш мудрасць
i добрыя норавы паважаеш,
вазьмі,
разгарні
i чытай
кнігу Ісуса Сірахава
i «Прыпавесці» Саламона.

24
Але перш за ўсё
мы, хрысціяне, прагнем
справы збавення
i ставім навуку Хрыстову
вышэй за ўсё іншае,
ведаем бо,
што ўсе справы
i ўсе навукі,
якімі багаты свет,
немінуча
мінаюць
разам з уявай свету.

25
Чытайма ж, браты, заўсёды
Святое Евангелле
i пераймайма,
чытаючы, справы
нашага Збаўцы Ісуса Хрыста!
I гэтак, з яго дапамогай,
увойдзем
у вечнажывое жыццё
i ў Нябеснае Царства,
што ўгатавана
абранцам Божым.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кніга ўзнаўленняў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кніга ўзнаўленняў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Алесь Разанаў: Лясная дарога
Лясная дарога
Алесь Разанаў
Алесь Разанаў: Рэчаіснасць
Рэчаіснасць
Алесь Разанаў
Алесь Разанаў: Вастрыё стралы
Вастрыё стралы
Алесь Разанаў
Славамір Адамовіч: Турэмны дзёньнік
Турэмны дзёньнік
Славамір Адамовіч
Отзывы о книге «Кніга ўзнаўленняў»

Обсуждение, отзывы о книге «Кніга ўзнаўленняў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.