• Пожаловаться

Алесь Разанаў: Кніга ўзнаўленняў

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў: Кніга ўзнаўленняў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2005, ISBN: 985-6701-84-8, издательство: Логвінаў, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алесь Разанаў Кніга ўзнаўленняў

Кніга ўзнаўленняў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кніга ўзнаўленняў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Адамкнутыя паэтычным ключом, занямелыя творы старажытнай літаратуры нанава ўваходзяць у рэчаіснасць i нанава прамаўляюць тое, што яны казалі ў свой час. Пры ўсёй сваей разнастайнасці яны ўзаемададаюцца i, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю.

Алесь Разанаў: другие книги автора


Кто написал Кніга ўзнаўленняў? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Кніга ўзнаўленняў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кніга ўзнаўленняў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як золата пералітоўваецца агнём

1
Святы апостал Іакаў
піша ў сваім
саборным пасланні:
«Бярыце, браты, за прыклад
цярплівасці моцнай,
нястомнай працы
i мудрага вытрывання
прарокаў,
што прамаўлялі
імем Гасподнім.
Вы чулі, якія пакуты
зазнаў Іоў,
i бачылі тую адплату,
якую ўрэшце
займеў ён ад Госпада,—
бо Гасподзь
І шчодры, i міласэрны».

2
Апостал Хрыстовы,
гэтакім чынам,
згадвае чалавека,
імя якому Іоў,
згадвае годнасць ягоную,
святасць
i божлівую цярплівасць.
Каб вы змаглі
пра гэтага чалавека
уведаць усё —
як ён жыў,
што ён меў,
што казаў
i што думаў,
i як да канца
заставаўся адданы Богу,
i як у канцы
яго ўзнагародзіу Бог,—
маеце перад вачамі
кнігу Іова.

3
Ягоную годнасць
высноўваюць тыя
словы апостальскія,
што яго
атаясамляюць з прарокам.
Іоў
заўжды апладняў сваю мову
імем Гасподнім,
i звеставаў
аб паўстанні з мёртвых,
i гаварыў
пра іншыя Божыя таямніцы,
як самы сапраўдны прарок
i нават
ясней i напэўней
за іншых.

4
Святасць яго
увядомліваецца праз словы,
у якіх зазначае апостал:
«Вось мы ўраёўваем тых,
што трывалі».
Як золата
пералітоўваецца агнём,
каб стаць яшчэ залацейшым
i каб не мець
ніякай заганы ў сабе
i ніякай вады,—
гэтак i божыя людзі,
каб стаць святымі,
пералітоўваюцца агнём
вялікай пакуты.
Сам збаўца нам абвясціў:
«Райлівыя тыя, што плачуць,
бо ўцешаны будуць».
5
Цярплівасць святога Іова
выславіў яснамоўна
Іакаў, святы апостал,
сказаўшы:
«Вы чулі, якія пакуты
зазнаў Іоў!»
Дык вось, калі хочаш ведаць,
чаму ўзняло
няшчасце руку на Іова
i як ён трываў,—
чытай
гэтую кнігу.

6
Чытай —
i тады зразумееш,
чаму апостал
як прыклад
абраў Іова
ў сваім пасланні,
i зразумееш, чаму Гасподзь
нанава даў Іову
сваё баславенне
i ўсё, што ўзяў, удвая
вярнуў Іову.
I зразумееш яшчэ, што Бог,
калі не дарэшты
гневаецца на чалавека,
каго паніжае — узносіць
і цешыць,
каго карае.

7
У гэтай кнізе Гасподзь
адкрыў праз святога Іова
вялікія таямніцы.
Чытай —
i даведаешся, чаму
Гасподзь папускае,
каб немачы i напасці
мучылі добрых i праведных,
a благія
жылі ў здароўі i ў шчасці.
Убачыш у ёй,
што жыццё,
якім жывуць людзі
на гэтым свеце,
ад ix спаўна не залежыць,
канец жа
чакае i добрых людзей,
i благіх,
i праведнікаў, i ліхадзеяў.

8
У кнізе Іова
гаворыцца i пра тых,
што зневажаюць паніжаных,
крыўдзяць убогіх,
перад нямоглымі ганарацца,—
але Гасподзь
гэтакімі пагарджае.
Сустрэнеш у ёй i звесткі
пра дзівы ўсялякія,
што ўчыніў
Бог у істотах розных:
у дзікіх звярах,
у нябесных птушках
i ў рыбінах водных,—
i разам з тым тлумачэнне,
што азначае якое дзіва,
што таямніца якая кажа.

9
Як дзеліцца год на тыдні,
а тыдзень — на дні,
таксама
гэтая кніга
для лепшага разумення
дзеліцца на раздзелы
i дзеліцца кожны раздзел
на вершы.
Усякаму чалавеку трэба
з ёй дружбаваць,
бо яна — люстэрка
людскога жыцця
i душэўныя лекі,
уцеха — самотным,
знявераным — помач,
i асабліва
тым, каго немач точыць
i верад рушыць.
Яна — непадманлівая надзея
на вечнажывое жыццё
i паўстанне з мёртвых.

10
Таму,
ведаючы пра тое,
што найвышэйшая мудрасць
у разважанні пра смерць,
у спазнанні сябе самога
i ў памятанні наступнасці,
я, Францішак,
Скарынаў сын,
загадаў друкаваць
у старым Пражскім горадзе
кнігу святога Іова
на мове рускай:
Богу — для ўшаны
i людзям — для навучання.

Усёй грамадзе чалавечай

1
Цар Саламон
за жыццё сваё напісаў
тры гэтыя кнігі:
«Прыпавесці»,
«Эклезіяст»,
«Песня Песняў».
Калі ён, да прыкладу,
выкладае
у «Прыпавесцях» навуку,
што прызначаецца моладзі,
бы асабіста
сына свайго навучае бацька,
то ў кнізе «Эклезіяст»,
ці па-руску «Саборнік»,
цар Саламок выкладае
навуку супольную людзям,
што дасягнулі
сталага ўзросту,
прыводзячы ім на памяць
клопаты,
злыбеды,
непамыслоты,
якімі засеяна часта-густа
поле жыцця людскога.

2
У самыя розныя рэчы,
заняткі i справы
на гэтым свеце
людзі ўкладаюць i думкі свае,
i душу сваю
i ў ix маюць
сялібу сваёй любові.
Адны — у вялікіх царствах
i ў валадарстве,
другія — у золаце
i ў багацці,
a трэція — у мудрасці
i ў навуцы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кніга ўзнаўленняў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кніга ўзнаўленняў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Алесь Разанаў: Лясная дарога
Лясная дарога
Алесь Разанаў
Алесь Разанаў: Рэчаіснасць
Рэчаіснасць
Алесь Разанаў
Алесь Разанаў: Вастрыё стралы
Вастрыё стралы
Алесь Разанаў
Славамір Адамовіч: Турэмны дзёньнік
Турэмны дзёньнік
Славамір Адамовіч
Отзывы о книге «Кніга ўзнаўленняў»

Обсуждение, отзывы о книге «Кніга ўзнаўленняў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.