Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кліч роднага звона: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кліч роднага звона»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.

Кліч роднага звона — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кліч роднага звона», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Каго-небудзь з Рагвалодавічаў, князь? — запытаў Усяслаў.

— З Рагвалодавічаў, ваявода. I каго, па-твойму, трэба будзе вам запрасіць сюды на пасад?

— Я легка адказаў бы табе, князь, на гэта, каб меў сыноў полацкі Брачыслаў...

— Але ж Рагвалодава кроў, ваявода, яшчэ не толькі ў яго жылах,— знайшоў сілу ўсміхнуцца Ізяслаў.— Але i ў таго-сяго зусім блізкага ад нас...

Усяслаў ажно ўскінуў ад нечаканасці галаву: князь бачыць свайго пераемніка ў Войшалку, каш ён як ваявода выдзядзькаваў на свой лад?

— Па" чале i вачах тваіх бачу,— усмешка ўсё не сыходзіла з Ізяслававых бяскроўных вуснаў,— цяпер ты ўжо добра здагадваешся, чаму я так прыручаў нашага няўрымслівага i ваяўнічага суседа, прасіў цябе, каб ты, якраз ты навучаў яго сына?

— Цяпер усё лепш разумею, князь,—прызнаўся Усяслаў.

— I што ты зразумеў, дружа?

— Ты бачыш на нашым пасадзе Войшаля. Маладога, але адукаванага, вернага нам, разумнага, хітрага i, калі трэба, жорсткага.

— Ты супраць?

— Не, князь. Але...

— Што — «але»?

— Князь Даніла добра ведае, што ў Мендога i Войшаля ёсць доля Рагвалодавай, поладкай крыві, што яны хрысціяне, але ніколі не прызнае гэтага. Дзеля сваіх інтарэсаў той гаворыць i будзе паўтараць: Рагвалодава кроў у Мендога — ягоная, полацкая, а то i наша выдумка, што ніякага полацкага дзеда-князя ў таго не было. Ён меў, мае i будзе мець Мендога толькі за язычніка, за варвара.

— Даніла мае свае інтарэсы, а мы — свае. Для таго, што мы задумалі. I памагаць нам спаўняць ix будзе... Мендог...

— Мендог? — ажно ўсклікнуў Усяслаў. Як зусім яшчэ малады чалавек.

— Мендог? Яго бачу я Гаспадаром Навагародскай зямлі. I не толькі яе...

Усяслаў, бадай, ужо сумеўся: адно — сябраваць з неспакойным, заўсёды збройным i хцівым суседам, даваць яму прытулак у цяжкія часіны, але зусім іншае — самім узвесці яго тут на пасад...

— Здзівіў цябе, ваявода? — здаецца, ажно пацешыўся Ізяслаў.

— Здзівіў, князь. Гэта — гульня з агнём!

— Разумею, усё добра разумею, Усяслаў,— зноў заклапоціўся стары князь.— Ды... Войшаль — якраз той, хто нам трэба. Але ён яшчэ ваўчаня, а нам цяпер патрэбен пажылы воўк, які дужы i спрытны, умее паляваць, выскокваць з пастак i берагчы сваё логава. А да ўсяго нам патрэбна простая, цярплівая i ваяўнічая Літва[ 47 47 Тагачасная, Міндоўгава, Літва — землі паміж сённяшнімі Навагародкам, Маладзечнам, Мінскам i Слонімам. ]. Вам мой наказ: кал i памру i найперш ты будзеш гаварыць пра маю волю спачатку на Радзе, а потым на вечы, дык не толькі ўсё добра патлумачыш, але адразу дабівайцеся свайго. Міндоўг павінен будзе заявіць пра сваё хрысціянства, змусіць ахрысціцца сваіх баяраў-язычнікаў, перабрацца з Руты ў Навагародак, слухаць нашу Раду i навагародскае веча, падпарадкаваць Навагародку Літву — гэта значыць, дзе словам, а дзе i сілаю зрабіць першы крок да нашага адзяржаўлівання. Калі ён пачуе, што можа стаць Вялікім Гаспадаром, Валадаром Дзяржавы, дык дасць нам любую клятву i, думаю, будзе трымацца за сваё слова. Ды яшчэ прыдумаеш ты, як мець над ім строгі назірк i кіраваць ім. Нашы баявыя дружыны павінны быць вернымі найперш табе i ў цябе будуць ніці нашай віжавой службы i запас нашай казны. Урэшце найперш за табой павінна быць Рада i веча. Я першы паклапачуся пра гэта. Тое-сёе я прыдумаў ужо, пазней крыху раскажу пра гэта...

Ізяслаў перавёў дыхание, адпачыў, а потым пачаў разважаць далей:

— Што яшчэ цяпер за Мендога? Што i як з гэтага можна нам удала спажыць? Батыгава нашэсце нам паспрыяла ўжо. Яно аслабіла Данілу, памагло нам амацавацца, уздыхнуць вальней i падняць галаву. Цяпер нам лучыць крыжацкі націск са словам i мячом. Гэты націск занепакоіў прускія плямёны[ 48 48 Прусы, балцка-славянскія плямёны, насялялі ўзбярэжжа Балтыйскага мора паміж ніжнім цячэннем Віслы i Немана. ], земгалаў[ 49 49 Земгалы (земігола) — балцкае племя, жыло ў сярэдняй частцы сучаснай Латвіі (басейн р. Ліелупе). ], латгалаў[ 50 50 Латгалы (лецьгала, лоцьгала) — балцкае племя, жыло на Усходзе сучаснай Латвіі, там знаходзіліся гарады Герцыке i Кукейнос, падуладныя Полацкаму княству. ], ліваў[ 51 51 Лiвы жылі на ўзбярэжжы Рыжскага зал. на паўн. ад Зах. Дзвіны i ў ніжнім цячэнні p. Гаўі, паўн. ўзбярэжжа Курземскага паўвострава. ], эстаў[ 52 52 Эсты — продкі сённяшніх эстонцаў. ], аўкштайтаў[ 53 53 Аўкштайты — найбліжэйшыя да Полацкай i Навагародскай зя¬мель продкі сённяшніх літоўцаў. ], жамойцаў[ 54 54 Жамойцы (жмудзь, жэмайты) — насельнікі заходняй вобласці i сучаснай Літвы. ], яцвягаў[ 55 55 Яцвягi — заходнебалцкія, ca славянскім элементам плямёны, жылі паміж Нёманам i вярхоўямі p. Нараў. ], ён хвалюе Полацак i Ноўгарад. Калі палачане-хрысціяне шукаюць паратунку разам з ноўгарадцамі-хрысціянамі, дык нашы заходнія суседзі-язычнікі, як ведаеш, пачалі з надзеяй пазіраць на язычніцкую Літву, на Міндоўга, на яго саюз з намі, хрысціянамі. А што гэта значыць? Яны цяпер не будуць супраць, каб Міндоўг яшчэ болей амацоўваўся. Яны нават просяць, каб ён супрацьстаяў крыжакам далека ад сябе, на іхніх землях. А гэта што дае? Яно рана-позна паспрыяе Міндоўгу яшчэ болей падпарадкаваць Булевічы[ 56 56 Булевічы — зямля на правым беразе верхняга цячэння Нёмана (мабыць, у тым ліку i мясціны каля хутара Балевічы Хатаўскога сельсавета Стаўбцоўскага раёна). ], Дзяволту[ 57 57 Дзяволта — мабыць, зямля ў цэнтральнай i паўночна-заходняй мясцінах сённяшняй Беларусі каля Ляхавічаў i Клецка. ], Рушкавічы[ 58 58 Рушкавічы — мабыць, зямля па суседстве з Турава-Шнскай зямлёю. ], Дайнову[ 59 59 Дайнова — зямля паміж Нёманам i Віліяй, па р. Котры межавала з Гарадзенскім княствам. ], Нальшаны[ 60 60 Нальшаны — зямля на паўночна-заходняй ускраіне Беларусь Сталіца — Крэва (?). ], а то i праз аўкштайтаў ды жамойцаў выйсці да Варажскага мора[ 61 61 Варажскае мора — Балтыйскае мора. ]... Убачыўшы нашу моц, веру, да нас яшчэ болей пагорнуцца Пінска-Тураўская i Берасцейская землі, яцвягі... А з такой сілаю будуць ужо не такія страшныя ні Даніла з Васількам, ні манголы!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кліч роднага звона»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кліч роднага звона» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Кліч роднага звона»

Обсуждение, отзывы о книге «Кліч роднага звона» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x