Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кліч роднага звона: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кліч роднага звона»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.

Кліч роднага звона — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кліч роднага звона», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хто можа быць раўнадушны, чытаючы такія шчырыя, праўдзівыя i мужныя прызнанні?

* * *

A. Пушкін: «Дельвиг не любил поэзии мистической. Он говаривал: «Чем ближе к небу, тем холоднее».

* * *

Кюхельбекер — Пушкшу: «Не слушай, друг Пушкин, ни тех, ни других, ни журналистов, готовых гадить тебе и ругать тебя, как велит им их выгода, — ни близоруких друзей твоих! Слушайся вдохновения — и от тебя не уйдет ни современность, ни бессмертие».

Дарэчы, на пачатку творчасці A. Пушкіна, калі яго пачалі заўважаць i хваліць самыя пранікнёныя знаўцы паэзіі, пустадомныя фанабэрнікі пацяшаліся нават з ягонага прозвішча: «Ну, что такое «Пушкин?» Какой-то конюх!» А вось Пушкін стаў «сонцам рускай паэзіі!»

* * *

Малады Максім Гарэцкі: «Прыйдзе час, i з'явяцца вялікія песняры i пісьменнікі беларускай зямлі, каторыя патрапяць дасканала паказаць прыгожым словам тое, што поўніць мае грудзі, а што выказаць не маю сілы...»

Колькі сціпласці, зычлівасці, моцы i веры, i прароцтва было ў Максіма Іванавіча, калі пісаліся гэтыя нялёгкія, але прадбачлівыя словы! Сапраўды, вялікія людзі вялікія ва ўсім!

1980-1986

II

«Хлусня іншым ёсць часамі нявінная гульня, задавальненне славалюбнасці, — зазначаў Леў Талстой, — хлусня ж сабе ёсць скрыўленне ісціны, адступленне ад патрабавання жыцця».

У сталінска-брэжнеўскую эпоху тых, хто думаў i паводзіўся прыстойна, бязлітасна знішчалі альбо ганьбавалі, а тых, хто прыкідваўся, маніў іншым i сабе, лашчылі i падкормлівалі. Своеасаблівы катэхізіс — «История ВКП (б). Краткий курс» — умацаваў такія скрыўленыя погляды, такую скрыўленую мараль, што кожнаму з нас i цяпер нялёгка змяніцца: баімся іншых i сябе. Хлусня, боязь, што літаральна ўеліся ў нас, шашоляць i нашу душу, i арганізм усяго грамадства, не даюць узяць верх сумленнасці, праўдзе, сцверджанню самага простага i звычайнага, што побач, чаго патрабуе жыццё, здаровая логіка.

* * *

Аляксандр Герцэн: «Кожны адчуваў прыгнёт, у кожнага было штосьці на сэрцы, i ўсё ж усе маўчалі».

Чыёсьці былое i наша цяперашняе маўчанне, спроба прыстасоўвацца альбо затаіцца ў шчыліне i выжыць — па-першае, адтуль, з глыбінь стагоддзяў, калі ўлада змусіла нашых продкаў стаць на калені, схіляць галаву перад панам i царом, а па-другое, ужо i з новага часу, калі новьм ўладныя хлусілі, крывадушнічалі звыш усякай меры, прадумана i неміласэрна не толькі высочвалі, высякалі тых, хто мог думаць i гаварыць, але гэтак жа разлікова не давалі нават падняць галаву тым, хто мог бы ладаць голас пазней, хто рана-позна захацеў бы стаць асобаю, духоўна ўзвысіць грамадства.

* * *

Антон Чэхаў, з запісных кніжак: «...разумны кажа: «Гэта хлусня, але паколькі народ жыць без гэтай хлусні не можа, паколькі яна гістарычна асвечаная, дык выкараніць адразу яе небяспечна; няхай яна існуе пакуль, толькі з некаторымі папраўкамі...»

Многія ў нас, асабліва з прывілеяваных ветэранаў i з некаторых апаратчыкаў, зубамі i рукамі за такую «філасофію». Нават больш — на з'ездах народных дэпутатаў, на высокіх партыйных форумах людзі з новым мысленнем за адрачэнне ад застарэлых догмаў i стэрэатыпаў, за рашучыя перамены ў нашым жыцці, a іншыя па-ранейшаму аб'яўляюць учыненае сталіншчынай i сабой святым, самае вялікае згаджаюцца на невялікія папраўкі. I пры галасаванні арыфметычнай большасцю бяруць верх. Можа, i ад гэтага мы, грамадства, недаравальна доўга топчамся на месцы, стамляемся ад дыскусій, а то ўжо i зняверваемся ў тым, чаго яшчэ нядаўна хацелі.

* * *

Цяпер у нас, як мы кажам, «рэвалюцыя зверху».

Пры рэвалюцыі, як вядома, адмысловая сітуацыя, пэўныя палярныя сілы. У свой час, назіраючы за падзеямі 1905 года, вялікі рускі пісьменнік i мысліцель Леў Талстой падкрэсліваў: «Цяпер, у час рэвалюцыі, ясна абазначыліся тры групы людзей са сваімі якасцямі i недахопамі. Першыя — кансерватары, людзі, якія хочуць ціхамірнасці i працягу прыемнага ім жыцця i не жадаюць ніякіх перамен. Недахоп гэтых людзей — эгаізм, якасць — сціпласць, пакорлівасць. Другія – рэвалюдыянеры — хочуць змен i асмельваюцца вырашаць, якія трэба змены, не баяцца насілля для ажыццяўлення сваіх намераў, а таксама i сваіх нягод, i пакут. Недахоп гэтых людзей — дзёрзкасць i жорсткасць, якасць — энергія i гатоўнасць пацярпець для дасягнення мэты, якая ўяўляецца імі высакароднай. Трэція – лібералы — не маюць ні пакоры кансерватараў, ні гатоўнасці да ахвярнасці рэвалюцыянераў, а маюць эгаізм, жаданне ціхамірнасці першых i самаўпэўненасці другіх».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кліч роднага звона»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кліч роднага звона» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Кліч роднага звона»

Обсуждение, отзывы о книге «Кліч роднага звона» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x