Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кліч роднага звона: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кліч роднага звона»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.

Кліч роднага звона — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кліч роднага звона», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі чытаеш гэга, міжволі думаеш: якія ўсё ж агульныя пэўныя законы для тых, хто становіцца на ногі. Нашы Дунін-Марцінкевіч, Багушэвіч у XIX стагоддзі, Купала, Колас, Цётка, Багдановіч, Гарэцкі ў ХХ-ым пачыналі свой творчы шлях, забяспечвалі будучыню роднай культуры таксама ва ўмовах смяртэльнай небяспекі, у барацьбе супраць сацыяльна-нацыянальнай несправядлівасці, у барацьбе за волю, адмаўляючыся ад застарэлых канонаў, перайманняў, ствараючы сваю, новую літаратуру, рашуча адмаўляючыся ісці на вяровачцы царскага рэжыму...

* * *

Здаецца, часам непаразуменні паміж старэйшымі i маладзейшымі творцамі ўзнікаюць найчасцей прыкладна з-за вось такога парадоксу. Старэйшы: «Я чытаю творы маладых. У ix ёсць свае вартасці, але пагаворым не пра ўдачы, а пра недахопы...» Маладзейшы: «Чаму найперш падкрэсліваюцца нашы хібы? Нас свядома прыніжаюць!»

Мараль: ці не варта было б нам усім часцей не толькі ўспамінаць, але i браць прыклад з выдатнага рускага паэта Жукоўскага, які ўсё жыццё прысвяціў i літаратуры, i падтрымцы альбо нават выратаванню калег па творчасці?! Да слова, яшчэ ў 1815 годзе, калі юны Пушкін толькі падаваў голас, прадбачлівы і, галоўнае, зычлівы Жукоўскі пісаў Вяземскаму: «Нам всем надобно соединиться, чтобы помочь вырасти этому будущему гиганту, который всех нас перерастёт». А пазней, у 1824 годзе (перад гэтым, у 1820, падарыў Пушкіну свой партрэт з надпісам «Победителю ученику от побежденного учителя»), Жукоўскі пісаў: «Я стою на пустом берегу; вижу в волнах силача и знаю, что он не утонет, если употребит свою силу, и только показываю ему лучший берег, к которому он непременно доплывёт, если захочет сам. Плыви, силач!»

...Першае: як у наш час не хапае не толькі прыкладаў падараванняў партрэтаў з падобнымі надпісамі, але i звычайных своечасовых падказак, як i кудою плысці «к лучшему берегу». I другое: як не хапае i ўдзячнасці тых, каму памагалі. Пушкін, дарэчы, быў удзячны вучань. Пра гэта гавораць хоць бы наступныя яго радкі з ліста да К. Рылеева: «...не совсем соглашаюсь со строгим приговором о Жуковском. Зачем кусать нам груди кормилицы нашей? Потому что зубки прорезались?»

* * *

Рыгор Барадулін:

Вучыць не трэба маладых,
Не лашчыць,
Не даваць пад дых –
Ім думаць трэба даць магчымасць.
Дзяліць не трэба маладых
На гнедых,
Шэрых,
На рудых.
Абы яны былі з вачыма,
Дзе радасць i непрымірэнне
Нібыта ў першы дзень
тварэння.

Каб жа так, Рыгор Іванавіч, было ў жыцці!

* * *

Нялёгкая, нават цяжкая місія тых, каму даручылі штурвал у выдавецтве, у літвыданні ці творчым саюзе.

Трэба: клапаціся пра справу, пра іншых, а не пра сябе. Есць нямала прыкладаў высакароднага выканання такой пачэснай місіі, але, на жаль, ёсць i адваротнае.

Бывае, той-сёй з літаратурных сяржантаў альбо афіцэраў зайздросціць калегам, сохне ад іхніх поспехаў, замоўчвае, а то i спрытна шкодзіць ім, вышуквае ўсе магчымыя метады, каб пахваліць самога сябе.

Няўжо адшукаць у сабе крыніцу дабра цяжэй, а зла — лягчэй?

* * *

К. Пруткоў: «Многія людзі падобныя да кілбасаў: чым ix напхнулі, тое i носяць у сабе».

Сапраўды, той-сёй санавіты, велічны толькі на выгляд, a калі скажа два-тры словы, дык адразу відаць яго «начынка» — шэрая i прымітыўная.

* * *

А. Эйнштэйн: «Мала хто здольны спакойна выказваць думкі, што ідуць уразрэз з прымхамі асяроддзя. Большасць нават не можа ўвогуле мець такія думкі».

Дзе, адкуль тая крыніца, якая дае натхненне, азарэнне i мудрасць для выяўлення сваіх думак? I па-другое, чаму так не любяць тых, хто мае гэткую здольнасць?

* * *

Адносіны паміж творцамі i крытыкамі, нават паміж маладымі, заўсёды напружаныя. Праўда, у свой час I. Бунін, выдатны рускі пісьменнік, паспрабаваў заступіцца за «непрыяцеляў»: «...как пенять на равнодушного читателя, на враждебного критика! Что с него взять, когда у него даже кровь, может быть, совсем другая, чем у тебя?»

Безумоўна, у кожнага свая «кроў». Творчыя спрэчкі — рэч натуральная i патрэбная. Але, на жаль, часам спрэчкі маюць не зусім творчы характар. Сёй-той з творцаў нападае на крытыку толькі з-за таго, што тая свядома ці несвядома недаацэньвае яго работу, а то i не падхвальвае. А той-сёй з крытыкаў часам самаўпэўнена лічыць творцаў толькі чорнарабочым людам, а сябе — паміж творцам i Небам. Бачыце, яму сам Бог падказвае, каму ўсміхнуцца, каго пахваліць i захваліць, а каго не заўважаць, а то i наўмысна ганьбіць...

Тут справа, мусіць, не толькі «ў крыві». Яшчэ многае напластоўвае i групаўшчына, i звычайная чалавечая непрыстойнасць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кліч роднага звона»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кліч роднага звона» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Кліч роднага звона»

Обсуждение, отзывы о книге «Кліч роднага звона» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x