Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кліч роднага звона: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кліч роднага звона»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.

Кліч роднага звона — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кліч роднага звона», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

Вельмі цікава чытаць артыкулы некаторых маладых крытыкаўнавукоўцаў: бачыш, хто якому апекуну (кіраўніку дысертацыі) наследуе. Па прыкладзе свайго маэстра, адзін навабранец любіць «на ўзроўні» тэарэтызаваць, другі — мець празмерную цягу да цытат-падпорак, трэці — захапляецца пэўнымі, у тым ліку i сумніцельнымі канцэпцыямі, «Падганяць» пад ix пракрустава ложа літаратурны працэс, чацвёрты — абапірацца на залашчаную ўжо абойму пісьменніцкіх імён, пяты — чытаць пісьменнікам курс лекцый па літаратуразнаўстве, вяшчаць ім прапісныя ісціны, шосты — дазваляць сабе судовую катэгарычнасць, нібы навучанне ў аспірантуры ці кандыдацкі дыплом дае права не толькі па-панібрацку адносіцца да творцаў, але i караць, i мілаваць ix, сёмы — паказваць цуды балетнага майстэрства перад масцітымі i танцы з шаблямі перад маладымі, восьмы — баіцца дыскусіі альбо не ўмее яе весці, дзевяты... i г. д., i г. д.

Калі ж натрапіш на артыкул, дзе не відаць нічыіх «вушэй», дык шчыра радуешся i пачынаеш уважліва сачыць за маладым таварышам, чакаючы i верачы, што ён скажа i свежа, i шчыра, i слушна!

* * *

Той-сёй «пільна» пачынае ўжо непакоіцца, што i ў некаторых нашых маладых пісьменнікаў, мастакоў моцная цяга да нашай гісторыі. «Пільныя» бачаць у гэтай цязе «не зусім здаровы дух».

Гэтыя «зычліўцы» — альбо абмежаваныя людзі, альбо наўмысна не хочуць разумець тых прычын, што выклікаюць павышаную цікавасць да мінулага. Пра ix, гэтыя прычыны, пра матывы вяртання цікавасці i любові да роднай зямлі хораша i грунтоўна сказаў выдатны рускі пісьменнік В. Распуцін у сваім інтэрв'ю часопісу «Литературное обозрение», 1985, № 9.

«Літаратура на зыходзе 20-га стагоддзя пачала гаварыць пра небяспекі, што нас спасцігнулі, болей узбуджана i паспешна, быццам адчуваючы, што наступае канец... — зазначаў ён. — Нават тое, што ў літаратуры адбываецца зараз працэс самапазнання чалавека ў сваёй гісторыі i нацыянальных карэннях, сведчыць пра яго неспакойную душу. Калі ўжо мы загаварылі пра адчуванні, то, можа быць, у гэтым адчуванне развітання. Пагрознага нам развітання. Чалавек хоча ведаць, што ўзяў ён сабе з мінулага i куды, у які бок крануўся з дадзенага яму родавага накірунку за сваё жыццё. Ен разважае, дзе i калі адбылося небяспечнае зрушэнне. У карэннях сваіх ён шукае жаданае апірышча, за якое можна зачапіцца, каб затрымацца на асвоенай продкамі зямлі. Да яго вяртаецца любоў да гэтай зямлі i ўдзячнасць да яе святыняў, але хіба ведаем, ці не спазніліся яны i ці магчымае поўнае вяртанне».

...Вось так, таварыш «пільны». Не спяшайся папракаць, абвінавачваць, спачатку разбярыся ва ўсім i зразумей усё — тады многія рэчы стануць для цябе не страшнейшыя за чорта, a зусім ясныя i вытлумачальныя.

* * *

Есць від птушак, што на мала зразумелых прычынах сам па сабе вымірае. I вось дзіва: птушаняты, яшчэ не паспеўшы як след вылезці з яйка ды прадраць вочы, пачынаюць адно аднаго задзёўбваць.

Зрэшты, ніякае тут, у братазабойстве, не дзіва, а самая сапраўдная трагедыя!

* * *

Большасць пісьменнікаў самі ідуць у літаратуру, найперш спадзеючыся на свае веды, на сваю шчырую i сумленную працу, часамі i на своечасовую зычлівую падтрымку тых, хто ўжо мае «вагу i голас». Некаторых сачыніцеляў альбо кволенькіх пераймальнікаў чужога, сярэдненькіх журналістаў літаральна на руках уносяць у літаратуру «дзядзькі», распіхваючы моцнымі плечукамі іншых, нават i таленавітых, працавітых. Унесеныя «шчасліўцы» гучна фыркаюць, фанабэрацца пад хвалебныя літаўры, спачатку засланяюць сабой сапраўднае, але варта «дзядзям» апусціць ix на зямлю, пакінуць ix адных, як у большасці з ix адразу ж праяўляецца іхняя бездапаможнасць, i яны, бедалагі, акаменьваюць i застаюцца на доўгай цярністай дарозе на Парнас.

* * *

Здаецца, дасціпны Піліп Сямёнавіч Пестрак даў жыццё гэтаму трапнаму выразу: той-сёй з аглядальнікаў, суддзяў нашай літаратуры падобны на кішаньковую табакерку з тытунём. Той-сёй з масцітых, адчыніўшы яе, з асалодаю панюхае і, задаволіўшыся, зачыніць i зноў схавае ў сваю кішэню.

...Чытаючы інтэрв'ю малодшых калег напярэдадні нашага з'езда ў маладзёжным часопісе, з прыкрасцю ўбачыў, што «кішаньковы бацыл» заразіў i некаторых творцаў. Ім, маладым (здавалася б, шчырым, бескампрамісным, дзёрзкім), пагарэзаваць бы, узмуціць спакой! Аж не! Наадварот, некаторыя найперш паслужліва падносяць да носа ўладнага сваю табакерачку, каб той i тытунік нюхнуў, i задаволена фыркнуў,— каб па патрэбе прылашчыў угодлівага «прыхільніка»...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кліч роднага звона»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кліч роднага звона» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Кліч роднага звона»

Обсуждение, отзывы о книге «Кліч роднага звона» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x