Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кліч роднага звона: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кліч роднага звона»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.

Кліч роднага звона — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кліч роднага звона», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

Кожны народ любіць пасмяяцца. Весела, гарэзна, са здаровым пачуццём. Мы — не выключэнне. У нашых казках, песнях таксама нямала іскрыстага, дасціпнага смеху.

Наш селянін любіў пацешыцца з пана, чыноўніка, папа, карчмара, сам з сябе таксама. Пасміхоўваючыся з іншых i з сябе, часамі нават прыкідваючыся дурнем, селянін усё ж быў разумнейшы за ix, выяўляючы сапраўдную народную мудрасць.

...Глядзіш у тэатрах некаторыя сучасныя камедыі. Есць смех, досціп, але разам з тым точыць душу i адно прыкрае назіранне: той-сёй з аўтараў паказвае сённяшняга селяніна не столькі вясёльм, колькі смешным, нават пустадомкам, вырадкам.

П'есы ідуць на «ўра», шырока знеслаўляюць нашу вёску, наш люд, i аўтар, захмялелы ад славы i залатога ліўня, задаволены...

* * *

Хто ён — шчаслівец альбо гаротнік, што па волі лесу пажыццёва прысуджаны толькі да пахвалы?

* * *

Можа, варта было падвучыцца ў літаратараў з іншых рэспублік, якія ўмеюць паказаць тавар з лепшага боку, а свае праблемы рашаюць найперш самі, дома?

* * *

Усе мы, само па сабе зразумела, з асаблівай цікавасцю чытаем выступленні i нашых літкіраўнікоў, i радавых творцаў у «Дитгазете». Я не збіраюся крытыкаваць усесаюзнае выданне але дазволю сабе задаць пытанне тым землякам, каму даецца месца на старонках газеты.

Ці Не суправаджае, таварышы, вас адна i тая ж неадчэпная думка пры чытанні матэрыялаў нашых калег, што нібы прысутнічаеце пры спаборніцтве: хто болей непачціва ўбрыкн есваю ж літаратуру? Ці не захапіліся асобныя выступаючыя «палемічнасцю», «прынцыповасцю», ці не зaнядбалі ўвагу, зычлівасць, радасць, падтрымку, клопат пра развіццё роднай культуры?! А заадно ці не перабольшваецца часамі ўласная непагрэшнасць?!

* * *

A. Лінкольн: «Вы можаце дурманіць частку народа ўвесь час, вы можаце дурманіць увесь народ нейкі час, але нельга дурманіць увесь час увесь народ».

* * *

Адзін калега сур'ёзна павучаў, што «трэба менш канфліктаваць з дэмагогамі, якія дыктуюць моды ў літаратурным свеце, а больш шукаць з імі разумнага супрацоўніцтва». Магчыма, гэта i так. Але назіраючы за паводзінамі дарадцы, часта думаецца: дзе ты, шаноўны, «разумна супрацоўнічаеш», а дзе, выбачай, увішна скачаш пад дудку гэтых дэмагогаў?

* * *

Ф. Дастаеўскі: «Есць такая тайна прыроды, закон яе, па якім толькі той мовай можаш валодаць у дасканаласці, з якои нарадзіуся, г. зн. на якой гаворыць той народ, да якога належыце вы».

Есць літаратары, якія адыходзяць ад гэтай тайны, ад гэтага закону прыроды. Дык вунь адкуль у ix беднасць моўнавыяўленчых сродкаў, вычварнасць, а то i без'языкасць! Вось чаму яны ненавідзяць тых, хто любіць побыт, малюе i ўмее пакарыстацца кроўным словам!

* * *

Чытаю ў Цюмені краязнаўчую кнігу пра сібірскі край. I раптам спыніла, уразіла фраза: «Наримским уездом правил московский воевода от 2 до 6 лет — «чтоб не заелся».

Класікі, a рускія, можа, найбольш, цудоўна паказалі: кепскія норавы распаўсюджваюць найперш багатыя.

Чаму багацце кладзецца вялізным цяжарам, псуе чалавека, аснову грамадства? Чаму такое неадольнае імкненне да абагачэння, а пасля ад гэтага імкнення — беды i расчараванне, а то i пагібель? Дзе выйсце? У вечнай беднасці? Не, чалавецтва ўвесь час імкнецца да дабрабыту. Дык што — ісціна ў вечнай барацьбе? Нават з самім сабою?

* * *

Каб падпарадкаваць увесь свет, фашызм аб'яўляў народы непаўнацэннымі i «па праве вышэйшасці» заваёўваў ix, рабіў матэрыялам для дасягнення сваіх эгаістычных, чалавеканенавісніцкіх мэт.

Ведаючы гэты механізм, маладыя краіны Афрыкі, Азіі i Амерыкі, што нядаўна атрымалі незалежнасць, як адчуваецца па іхніх літаратурах, засцерагаюцца ад фанабэрыі, але ў той жа час пазбягаюць i самазнявагі. Самазнявага — як вядома з гісторыі, тая спрыяльная ўмова, пры якой лёгка заняволіць, разбурыць любы народ.

* * *

«Иностранная литература» (1984, № 10), мініяцюра Г. Бранстнера, a ў ёй наступныя словы: «Звычайна мы карыстаемся адной мовай, a іменна — сваёй уласнай... Але для афіцыйных мерапрыемстваў мы спажываем іншую мову, каб не псаваць родную».

* * *

Раней захапляўся прозай Ю. Казакова, а вось цяпер у аднатомніку «Поедемте в Лопшеньгу» з задавальненнем пачытаў i яго крытыку.

Крануў артыкул «О мужестве писателя». Хіба не жыццёва, не слушна: «Калі пісьменніку не хапае мужнасці — ён загінуў, нават калі ў яго ёсць талент. Ён стане зайздроснікам, ён пачне знеслаўляць сваіх калег». Далей. «Савецкі пісьменнік павінен помніць яшчэ, што зло існуе на зямлі, што фізічнае знішчэнне, пазбаўленне элементарнай волі, насілле, глумленне, голад, фанатызм i тупасць, фашызм i войны існуюць. Ен павінен па меры сваіх сіл пратэставаць супраць усяго гэтага, i яго голас, узвышаны супраць маны, фарысейства i злачынстваў, ёсць мужнасць адмысловая». А вось гэта? «Самае страшнае — калі пра цябе маўчаць. Калі ты выдаеш кнігі i ты ведаеш, што гэта сапраўдныя кнігі, але пра ix не ўспамінаюць,— вось калі трэба быць моцным!»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кліч роднага звона»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кліч роднага звона» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Кліч роднага звона»

Обсуждение, отзывы о книге «Кліч роднага звона» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x